Ladaniva (Ладаніва, названа ў гонар пазадарожніка Ніва) — французска-армянскі музычны гурт этна-музыкі родам з Ліля. Дуэт, заснаваны ў 2019 годзе, складаецца з армянскай спявачкі Жаклін Багдасаран і французскага мультыінструменталіста Луі Томаса. Іх музычны стыль натхнёны музыкай з усяго свету, асабліва традыцыйнай балканскай музыкай, малоей і армянскім фолкам. Яны прадстаўлялі Арменію на конкурсе «Еўрабачанне-2024» з песняй «Jako»[1], занялі 8 месца.

Ladaniva
Асноўная інфармацыя
Жанры нацыянальная музыка[d]
Гады 2019ц.ч.
Краіны
Адкуль Ліль
Склад Жаклін Багдасаран
Луі Томас
ladaniva.ochre.store
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя гурта

правіць

Музычны гурт Ladaniva быў створаны ў 2019 годзе ў Ліле спявачкай Жаклін Багдасаран і мультыінструменталістам Луі Томасам[2]. Жаклін нарадзілася ў 1997 годзе ў горадзе Ехегнадзор, Арменія, вырасла ў Мінску, Беларусь, а ў 2014 годзе разам з маці эмігравала ў Францыю. Яна займаецца спевам з ранняга дзяцінства і, пражываючы ў горадзе Туркуэн, паступіла ў Лільскую кансерваторыю. Томас, які нарадзіўся ў 1987 годзе ў Лілі, з’яўляецца дасведчаным джазавым музыкантам з сям’і музыкантаў, і таксама вучыўся ў кансерваторыі. Аднойчы ўвечары ў 2018 годзе яны выпадкова сустрэліся падчас джэм-сэйшна ў музычным бары l'Intervalle ў В’ё-Ліле[3].

У сакавіку і красавіку 2020 года, калі многія краіны, ахопленыя пандэміяй COVID-19, знаходзіліся ў ізаляцыі, гурт Ladaniva апублікаваў два кліпы, «Vay Aman» і «Zepyuri Nman», якія мелі вялікі поспех, асабліва сярод армянскай абшчыны. Затым выходзіць кліп «Kef Chilini», які за некалькі месяцаў набраў 18 мільёнаў праглядаў на YouTube[4]. У 2023 годзе Ladaniva выпускае свой першы альбом з аднайменнай назвай, які прадзюсуе і распаўсюджвае кампанія PIAS[5].

21 мая 2021 года гурт упершыню даў вялікі сольны канцэрт у Арменіі[6].

9 сакавіка 2024 года гурт Ladaniva быў афіцыйна абвешчаны армянскім прадстаўніком на конкурсе песні Еўрабачанне 2024. 13 сакавіка песня «Jako» была прадстаўлена ў якасці іх заяўкі на конкурс[7].

Музычны стыль

правіць

Рэпертуар Ladaniva натхнёны, з аднаго боку, традыцыйнымі песнямі Арменіі, а з другога — музыкай Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і вострава Рэюньён[8].

Дыскаграфія

правіць

Студыйныя альбомы

правіць

Міні-альбомы

правіць

Сінглы

правіць
  • 2020 — Kef chilini
  • 2020 — Oror
  • 2021 — Pourquoi t’as fait ça
  • 2023 — Shakar
  • 2023 — Wayo waya
  • 2023 — Je voulais
  • 2023 — Je t’aime tellement
  • 2023 — Jako
  • 2023 — Here's to You Ararat

Узнагароды

правіць

У 2022 годзе Ladaniva была ўдастоена прэміі Music Moves Europe ў намінацыі «Сімпатыя гледачоў»[9][10].

Крыніцы

правіць
  1. Новости, Р. И. А.. Дуэт "Ладанива" представит Армению на "Евровидении-2024" (руск.). РИА Новости (9 сакавіка 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.
  2. Ladaniva - Musique du monde Armenie, France (фр.). Europavox. Праверана 13 сакавіка 2024.
  3. Армения, Sputnik. Как армянские мотивы объединили Ладу и Ниву во французский коллектив (руск.). Sputnik Армения (8 сакавіка 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.
  4. Ladaniva, le phénomène de la pop balkanique aux 18 millions de vues (фр.). www.telerama.fr (28 кастрычніка 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  5. Fernandes, Abira. Ladaniva debut album announcement (англ.). [PIAS] (12 ліпеня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. Немного света в тяжелую минуту. Группа Ladaniva впервые в Ереване с сольным концертом (руск.). armenpress.am. Праверана 13 сакавіка 2024.
  7. Армения представила песню для Евровидения-2024 (руск.). Общественное Радио Армении. Праверана 13 сакавіка 2024.
  8. Agency, Radar. Radar Agency. Праверана 13 сакавіка 2024.
  9. Армения, Sputnik. Певица Жаклин Багдасарян взяла премию престижного европейского конкурса (руск.). Sputnik Армения (21 студзеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  10. These are the winners of the Music Moves Europe Awards 2022 | Culture and Creativity (англ.). culture.ec.europa.eu. Праверана 13 сакавіка 2024.

Спасылкі

правіць