Lampropeltis getula
Lampropeltis getula — неядавітая змяя сямейства вужовых (Calubridae). Мае 5 падвідаў. Раней у склад гэтага віду ўваходзіла ў цэлым 9 падвідаў, але ў 2009 годзе Lampropeltis californiae, Lampropeltis holbrooki, Lampropeltis nigra, Lampropeltis splendida вызначаны ў якасці самастойных відаў.
Lampropeltis getula | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Lampropeltis getula | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Біялагічнае апісанне Правіць
Агульная даўжыня вагаецца ад 1-1,4 да 2 м. Галава трохкутная. Тулава стройнае. Афарбоўка цёмна-карычневая або чорная. Па тулаве праходзіць 25-40 белых або крэмавых папярочных палос, якія звязаны паміж сабой і гэтым нагадваюць выцягнуты ланцуг. Жывот цёмнага колеру з некалькімі светлымі палосамі.
Любіць шыракалістыя і сасновыя лясы, лугі, забалочаную мясцовасць. Актыўная ноччу. Харчуецца яшчаркамі і змеямі.
Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае ад 12 да 23 яек.
Жыве на тэрыторыі ЗША ад паўднёвай частцы штата Нью-Джэрсі да паўночнай Фларыды.
Падвіды Правіць
- Lampropeltis getula floridana
- Lampropeltis getula meansi
- Lampropeltis getula goini
- Lampropeltis getula sticticeps
Зноскі
Літаратура Правіць
- Pyron, R.Alexander; Frank T. Burbrink 2009. LINEAGE DIVERSIFICATION IN A WIDESPREAD SPECIES: ROLES FOR NICHE DIVERGENCE AND CONSERVATISM IN THE COMMON KINGSNAKE, LAMPROPELTIS GETULA. Molecular Ecology 18: 3443-3457
- Словник-довідник із зоології. — К., 2002.