Lindemann — метал-праект, які быў створаны 4 студзеня 2015 года Цілем Ліндэманам і Петэрам Тэктгрэнам. Гурт быў названы ў гонар прозвішча аднаго з удзельнікаў. Музычны стыль гурта адносіцца да індастрыял-метала.

Lindemann
Lindemann shortlogo.svg
Асноўная інфармацыя
Жанр індастрыял-метал
Гады 2015 — цяп. час
Краіны Flag of Germany.svg Германія
Flag of Sweden.svg Швецыя
Адкуль Германія
Мова песень англійская
Лэйбл Warner Music Group
Склад Ціль Ліндэман
Петэр Тэктгрэн
skillsinpills.com

Першая сустрэча Ліндэмана і Тэктгрэна адбылася ў 2000 годзе ў Швецыі. Ліндэман быў разам з клавішнікам Rammstein — Крысціянам Лорэнцам. Петэр прадухіліў бойку паміж членамі групы Rammstein і байкерамі[1]. З таго часу Ціль і Петэр хацелі стварыць супольны праект, але не маглі знайсці больш прыдатнага для гэтага часу.

Калі калектыў Rammstein у 2013 годзе сышоў на перапынак, Ціль і Петэр скарысталіся гэтым. 4 студзеня 2015 года, у 52 дзень нараджэння Ціля Ліндэмана, у Facebook быў анансаваны праект Lindemann. Гэта суправаджалася агульнай выявай, на якой Ціль і Петэр былі прадстваўлены ў якасці маладых.

Дэбютны альбом Skills in Pills запісваўся год у студыі гуказапісу Петэра. Першай песняй, напісанай для альбома, стала Ladyboy[2]. У працы над песняй That’s My Heart прыняў удзел Clemens Wijers, музыкант нідэрландскай сімфонік-блэк-метал-групы Carach Angren[3].

28 мая выйшлі сінгл і кліп Praise Abort. Песня дэбютавала ў нямецкім iTunes на 56 месцы[4][5]. Альбом Skills in Pills выйшаў 23 чэрвеня 2015 года і заняў першае месца ў нямецкім чарте[6][7] Тэктгрэн і Ліндэман лічаць магчымымі канцэрты у падтрымку альбома.[8][9]. На дадзены момант удзельнікі дуэта запісваюць новыя альбомы сваіх асноўных груп.

9 лістапада 2016 года ў Гамбурге Ціль і Петэр падчас канцэрта Pain выканалі песню Praise Abort[10][11][12]

У канцы верасня 2018 года ў Расіі, Казахстане і Украіне быў анансаваны літаратурна-музыкальны тур Messer у падтрымку выхаду аднайменнай кнігі вершаў Ціля Ліндэмана на рускай мове[13][14]. Усе падрабязнасці мерапрыемства трымаліся ў сакрэце. Вядомым было толькі тое, што суправаджаць Ліндэмана будзе Петэр Тэктгрэн. Гэта дало падставу для здагадак аб імаверным канцэртным выступленні праекта Lindemann. Чаканні спраўдзіліся 1 снежня 2018 года, калі ў Кіеве прайшло першае выступленне. Далей каманда наведала Санкт-Пецярбург, Маскву, Нур-Султан, Новасібірск, Іркуцк ды Самару. Апроч Петэра і Ціля канцэрт суправаджалі музыканты Pain: Greger Andersson, Jonathan Olsson, Sebastian Mogren Tägtgren.

Фота ды відэаздымка на мерапрыемствах былі катэгарычна забаронены. Аднак, рэжысёр кліпаў Rammstein і Lindemann Зоран Біхач, які быў на ўсіх канцэртах падчас тура, як мінімум, фатаграфаваў. Таксама на канцэрце ў Маскве быў іншы фатограф, Matthias Matthies, дзякуючы якому ў інтэрнэце з’явіліся два прыгожых фотаздымка.

СкладПравіць

ДыскаграфіяПравіць

АльбомыПравіць

Альбом Пазіцыя ў чартах
GER
[15]
FIN
[16]
SWI
[17]
AUT
[18]
NLD
[19]
FRA
[20]
AUS
[21]
UK
[22]
Skills in Pills
  • Дата выпуску: чэрвень 19, 2015 (2015-06-19)
  • Лэйбл: Warner Bros.
1 1 2 3 6 16 17 35

Міні-альбомы

Год Назва Лэйбл
2015 Praise Abort (Remixes)

СінглыПравіць

Год Сінгл Пазіцыя ў чартах Альбом
GER



[23]
2015 Praise Abort 42 Skills in Pills
2015 Fish On
2018 Mathematik (ft. Haftbefehl) TBD TBA

ВідэаграфіяПравіць

Год Назва Альбом
2015 Praise Abort Skills in Pills
«Fish On»
2018 Mathematik (ft. Haftbefehl) сінгл
2019 Steh auf сінгл

КрытыкаПравіць

  • «Ціль і Петэр зрабілі выдатны і бязлітасны альбом, які парадуе прыхільнікаў гэтага жанру ва ўсім свеце. Я таксама вельмі рады, што яны абралі Warner Music у якасці партнёра для выпуску гэтага альбома, які, я ўпэўнены, стане лепшым у 2015 годзе», кажа генеральны дырэктар Warner Music Group у Цэнтральнай Еўропе — Бернд Допп[24].
  • Пэр Хулкаф з Raubtier на Facebook: Пекка Т і Ціль з Rammstein ствараюць іх новы магутны гурт! Тыя маленькія часткі, якія я чуў, узарвалі мой мозг! Стаўце падабайкі[ru] гэтай старонцы і трымайце свае вочы адкрытымі. Гэта будзе адклікацца рэхам у вечнасці. Я хвалю цябе Петэр, мой кроўны брат!"[25]
  • Сцю Берген, прэзідэнт Warner Music па міжнародных справах дадае: «Ціль Ліндэман і Петэр Тэктгрэн — унікальныя артысты, і мы шчаслівыя, што менавіта нам выпаў гонар прывесці іх Lindemann да міжнароднага поспеху».

ЗаўвагіПравіць

  1. Вокалист Rammstein выпускает дебютный альбом.
  2. Lindemann: Alles über das erste Album des Rammstein-Sängers (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2018. Праверана 18 жніўня 2019.
  3. 3,0 3,1 Lindemann – Skills In Pills. Discogs.
  4. BloodTears Lindemann — Premiere First Ever Video(англ.) . Metal Storm (29 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2015. Праверана 29 мая 2015.
  5. Lindemann - 'Praise Abort' German iTunes Chart Performance.
  6. LINDEMANN Featuring RAMMSTEIN Frontman, PAIN/HYPOCRISY Mainman: 'Skills In Pills' Formats, Release Date.
  7. Longplay-Chartverfolgung. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2015.
  8. Тилль Линдеманн: «Мы поем песни о мерзких вещах».
  9. «Мы не собираемся никого злить».
  10. Pain(англ.) . www.facebook.com. Праверана 15 снежня 2018.
  11. Pain(англ.) . www.facebook.com. Праверана 15 снежня 2018.
  12. Informal Germany Lindemann - Praise Abort - Klubsen, Hamburg 09.11.2016. Праверана 15 снежня 2018.
  13. Rammstein World - Till Lindemann : Messer Tour 2018(англ.) . Rammstein World. Праверана 15 снежня 2018.
  14. Билеты на Тилля Линдеманна, тур по России: Москва, Санкт-Петербург и другие города (недаступная спасылка). lindemann2018.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2018. Праверана 15 снежня 2018.
  15. Staff writer(s); no by-line. Longplay-Chartverfolgung(ням.)  (недаступная спасылка). musicline.de. PHONONET GmbH. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2015.
  16. Staff writer(s); no by-line. Discography Till Lindemann. finnishcharts.com. Hung Medien.
  17. Staff writer(s); no by-line. Longplay-Chartverfolgung(ням.) . swisscharts.com. PHONONET GmbH.
  18. Staff writer(s); no by-line. Longplay-Chartverfolgung(ням.) . musicline.de. PHONONET GmbH.
  19. Staff writer(s); no by-line. Discografie Till Lindemann(гал.) . www.dutchcharts.nl.
  20. Staff writer(s); no by-line. Discography Till Lindemann. lescharts.com. Hung Medien.
  21. Staff writer(s); no by-line. Discography Till Lindemann. www.australian-charts.com. Hung Medien.
  22. Staff writer(s); no by-line. LINDEMANN. www.officialcharts.com. Official Charts Company.
  23. Staff writer(s); no by-line. Single-Chartverfolgung(ням.) . PHONONET GmbH. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 26 лістапада 2015.
  24. Martina Gabric Rammstein-Nebenprojekt Lindemann unterschreiben bei Warner Music. Musikmarkt. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 26 лістапада 2015.
  25. Lindemann tease album debut(англ.) . Metal Hammer. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2015. Праверана 20 мая 2015.

СпасылкіПравіць