Bing

(Пасля перасылкі з Live Search)

Bing (бел.: Бінг) — пошукавая сістэма, распрацаваная міжнароднай карпарацыяй Microsoft. Даступная па адрасе http://www.bing.com/. Раней мела наступныя назвы і адрасы:

Bing
Выява лагатыпа
Здымак экрана галоўнай старонкі «Bing» без штодзённай выявы 8 лютага 2023 года.
Здымак экрана галоўнай старонкі «Bing» без штодзённай выявы 8 лютага 2023 года.
URL bing.com
Камерцыйны Так
Тып сайта Пошукавая сістэма
Рэгістрацыя Па жаданні
Мова(-ы) Шматмоўны (40)
Мова праграмавання ASP.NET
Уладальнік Microsoft
Аўтар Microsoft
Пачатак працы 1 чэрвеня 2009 года
Бягучы статус Працуе і развіваецца
Рэйтынг Alexa 28[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У наш час Bing займае 2-е месца ў спісе самых папулярных пошукавых сістэм[2], у адрозненне ад якіх мае шэраг эксклюзіўных магчымасцяў, такіх як прагляд вынікаў пошуку на адной старонцы (замест прагортвання шматлікіх старонак вынікаў пошуку), а таксама дынамічнае карэкціраванне аб'ёму інфармацыі, якая адлюстроўваецца для кожнага выніку пошуку (напрыклад, толькі назва, кароткая ці вялікая зводка).

Гісторыя

правіць

Увосень 1998 года з’явіўся сайт Microsoft Network Search (скарочана MSN Search), які ўяўляў сабой пошукавую сістэму Microsoft, якая ўтрымлівала пошукавую машыну, індэкс, а таксама вэб-сканар.

Пазней, 8 сакавіка 2006 года была прадстаўлена бэта-версія сэрвісу Windows Live Search, а 12 верасня 2006 года адбыўся яе канчатковы рэліз, які замяніў састарэлую сістэму MSN Search.

Новы пошукавы механізм дазваляў карыстальнікам шукаць сярод даных канкрэтнага тыпу, у вэб-інтэрфейсе выбіраецца пры дапамозе ўкладак: па вэб-старонках, навінах, выявах, музыцы, на працоўным стале, у каталогах і ў Microsoft Encarta. MSN Search імкнулася зрабіць так, каб у іх пошукавай сістэмы было больш за 2,5 млрд запытаў па ўсім свеце кожны месяц і «быць больш карыснай, даючы карыстальнікам палепшаны доступ да інфармацыі і больш дакладныя адказы на пытанні». У меню налад Internet Explorer можна змяніць прадвызначана пошукавую сістэму.

21 сакавіка 2007 года кампанія Microsoft абвясціла, што пошукавая сістэма Live Search перастане быць часткай комплексу прадуктаў Windows Live. Live Search была інтэгравана ў Live Search and Ad Platform узначаленых Satya Nadella, якая з’яўлялася часткай Microsoft. У рамках гэтай змены, Live Search была аб’яднана з Microsoft adCenter.

Напачатку 2009 года ў кампаніі Microsoft пачалося ўнутранае тэсціраванне новага пошукавага рухавіка з кодавым імем Kumo, які з 1 чэрвеня 2009 года стаў асновай пошукавай сістэмы Bing, якая прыйшла на замену Live Search.

У 2011 годзе Microsoft атрымалася дасягнуць пагаднення з канадскай кампаніяй Research In Motion на дадаванне пошуку на мабільных тэлефонах канадскага вытворцы[3].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 16 кастрычніка 2021.
  2. Top 15 Most Popular Search Engines - June 2012
  3. Peter Bright. Microsoft partners with RIM to bring Bing to BlackBerry (англ.). Ars Technica (3 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2011. Праверана 4 мая 2011.

Спасылкі

правіць