Лабеліевыя
Лабеліевыя[3] (Lobelioideae) — падсямейства кветкавых раслін сямейства Званочкавыя (Campanulaceae). Змяшчае 32 роды і каля 1200 відаў. Найбольш буйныя роды — лабелія (Lobelia), Siphocampylus, Centropogon, Burmeistera, Cyanea.
Лабеліевыя | |||||||||||||
Лабелія нізкая (Lobelia erinus) | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Lobelioideae Burnett | |||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьЛабеліевыя — мнагалетнікі, радзей адналетнікі, жыццёвая форма якіх вар’іруе ад травяністых раслін да невялікіх дрэў. Лісце простае, чарговае. Расліны маюць млечны сок. Кветкі асіметрычныя, з пяццю лопасцямі і тычынкамі. Трубчасты вяночак адкрываецца вонкі двума лопасцямі зверху і трыма знізу, і тычынкі таксама аб’ядноўваюцца ў адну агульную трубку.
Арэал
правіцьБольшая частка відаў мае трапічнае распаўсюджанне, аднак у агульным падсямейства прадстаўлена ва ўсіх частках свету, акрамя арктычных рэгіёнаў, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Усходу.
Статус таксона
правіцьРаней лабеліевыя разглядаліся ў рангу асобнага сямейства Lobeliaceae, аднак у цяперашні час іх лічаць падсямействам сямейства Званочкавыя.
Роды
правіць- Apetahia Baill.
- Brighamia A.Gray
- Burmeistera H.Karst. & Triana
- Calcaratolobelia Wilbur
- Centropogon C.Presl
- Clermontia Gaudich.
- Cyanea Gaudich.
- Delissea Gaudich.
- Dialypetalum Benth.
- Diastatea Scheidw.
- Dielsantha E.Wimm.
- Downingia Torr.
- Grammatotheca C.Presl
- Heterotoma Zucc.
- Hippobroma G.Don
- Howellia A.Gray
- Hypsela C.Presl
- Isotoma (R.Br.) Lindl.
- Legenere McVaugh
- Lobelia L. — Лабелія
- Lysipomia Kunth
- Monopsis Salisb.
- Palmerella A.Gray
- Porterella Torr.
- Pratia Gaudich.
- Ruthiella Steenis
- Sclerotheca A.DC.
- Siphocampylus Pohl
- Solenopsis C.Presl
- Trematolobelia Zahlbr. ex Rock
- Trimeris C.Presl
- Unigenes E.Wimm.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.