Месье 83 (Messier 83), або M83, таксама вядома як Паўднёвая круцёлка і NGC 5236 — спіральная галактыка з перамычкай[7], размешчаная прыкладна за 15 млн светлавых гадоў ад Сонечнай сістэмы на мяжы сузор’яў Гідры і Цэнтаўра. У ёй назіраюць успышку зоркаўтварэння[ru].

Галактыка
Месье 83, адлюстраваны з дапамогай еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі Ла Сілья, верасень 2008.
Месье 83, адлюстраваны з дапамогай еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі Ла Сілья, верасень 2008.
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Нікаля-Луі дэ Лакайль
Дата адкрыцця 1752
Абазначэнні M 83, Messier 83, Месье 83, NGC 5236, ESO 444-81, MCG -5-32-50, IRAS13342-2933, PGC 48082, UGCA 366[1]
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып SAB(s)c[2]
Прамое ўзыходжанне 13гадз 37мін 00,919с[3]
Схіленне -29° 51′ 56,74″[3]
Чырвонае зрушэнне 0.001721±0.000013[2]
Адлегласць 14,5 млн св. гадоў[4]
Бачная зорная велічыня mV 7,6[5]
Фатаграфічная зорная велічыня mB 8,2
Бачныя памеры 12′.9 × 11′.5[6]
Паверхневая яркасць 12,8
Вуглавое становішча 44°
Сузор’е Гідра

Адна з бліжэйшых і яркіх спіральных галактык з перамычкай на зямным небе, якую можна разглядзець у бінокль[8]. Назва «Паўднёвая круцёлка» паходзіць ад падабенства з галактыкай Круцёлка (M101)[9].

Гісторыя вывучэння

правіць

Галактыку выявіў французскі астраном Нікаля-Луі дэ Лакайль 23 лютага 1752 года, які назіраў яе з паўднёваафрыканскага Мыса Добрай Надзеі[9][10]. Шарль Месье дадаў яе ў свой каталог туманных аб’ектаў (цяпер вядомы як Каталог Месье) у сакавіку 1781 года[9].

Напачатку XX стагоддзі ў адпаведнасці з тэорыяй замкнёнага Сусвету выказвалася экзатычнае меркаванне, што галактыка M83 гэта галактыка Андрамеды (M31), бачная са зваротнага боку праз усю сусветную прастору[11].

У 2005 годзе арбітальны тэлескоп GALEX зарэгістраваў вялікую колькасць нованароджаных зорак на знешніх межах M83[12]. У 2008 годзе тэлескоп выявіў яшчэ больш маладых зорак, якія, паводле агульнапрынятай мадэлі зоркаўтварэння, не павінны там быць у такой колькасці. Яны знаходзяцца на адлегласці 140 тысяч светлавых гадоў ад цэнтра галактыкі, у той час як папярочнік самай галактыкі не перавышае 40 тысяч светлавых гадоў.

У 2014 годзе астраномы выявілі чорную дзірку MQ1, якая сама па сабе лёгкая, але з вялікай інтэнсіўнасцю паглынае навакольную матэрыю[13].

У 2015 годзе з дапамогай арбітальных тэлескопаў «Хабл» і «Спітцэр» у галактыцы былі выяўлены два кандыдаты на зоркі тыпу η Кіля[ru][14]. Гэтыя аб’екты ўяўляюць сабой вялізныя нестабільныя зоркі з масай больш за 100 мас Сонца.

Характарыстыкі

правіць

Месье 83 — спіральная галактыка з перамычкай з упарадкаванай структурай[ru][15]. Яе ізафатальны дыяметр складае каля 36,24 кілапарсекі (118 000 светлавых гадоў). Па марфалагічнай класіфікацыі Дэ Вакулёра[en], гэта галактыка тыпу SAB(s)c[2], дзе «SAB» пазначае спіраль са слабой перамычкай[ru], «(s)» паказвае на чыстую спіральную структуру без утварэння кальца, а «c» азначае слаба закручаныя рукавы[16]. Недалёка ад M83 знаходзіцца пекулярная карлікавая галактыка NGC 5253[17], і яны, імаверна, узаемадзейнічаюць на працягу апошняга мільярда гадоў, што прывяло да зоркаўтварэнняў у іх цэнтральных абласцях[15].

Хуткасць зоркаўтварэння ў M83 вышэй уздоўж пярэдняга краю спіральных рукавоў, як і прадказвае тэорыя хваль шчыльнасці[ru][18]. Праект НАСА Galaxy Evolution Explorer 16 красавіка 2008 года паведаміў пра выяўленне вялікай колькасці новых зорак на вонкавых ускраінах галактыкі — у 20 кілапарсек ад цэнтра. Да гэтага часу лічылася, што ў гэтых абласцях няма матэрыялу, неабходнага для зоркаўтварэння[19][20].

У галактыцы зарэгістравана шэсць звышновых зорак: SN 1923A[21], SN 1945B[22], SN 1950B[23], SN 1957D[24][25], SN 1968L[26] і SN 1983N (тып Ia)[27].

Акружэнне

правіць

M83 — цэнтр адной з двух падгруп у размешчанай паблізу Млечнага шляху групе галактык Цэнтаўр A/M83[28]. Цэнтр іншай падгрупы — Цэнтаўр А. Абедзве гэтыя групы часам вызначаюць як адну[29][30], а часам як дзве[31]. Хаця галактыкі вакол Цэнтаўра A і галактыкі вакол M83 фізічна блізкія, аднак, абедзве падгрупы, здаецца, не рухаюцца адносна адна другой[32].

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. "M 83". SIMBAD. Centre de données astronomiques de Strasbourg. Праверана 29 лістапада 2009.
  2. а б в de Vaucouleurs, G.; et al. (1991). "Third reference catalogue of bright galaxies". 9. New York: Springer-Verlag. {{cite journal}}: Шаблон цытавання journal патрабуе |journal= (даведка)
  3. а б Skrutskie, Michael F.; Cutri, Roc M.; Stiening, Rae; Weinberg, Martin D.; Schneider, Stephen E.; Carpenter, John M.; Beichman, Charles A.; Capps, Richard W.; Chester, Thomas; Elias, Jonathan H.; Huchra, John P.; Liebert, James W.; Lonsdale, Carol J.; Monet, David G.; Price, Stephan; Seitzer, Patrick; Jarrett, Thomas H.; Kirkpatrick, J. Davy; Gizis, John E.; Howard, Elizabeth V.; Evans, Tracey E.; Fowler, John W.; Fullmer, Linda; Hurt, Robert L.; Light, Robert M.; Kopan, Eugene L.; Marsh, Kenneth A.; McCallon, Howard L.; Tam, Robert; Van Dyk, Schuyler D.; Wheelock, Sherry L. (1 лютага 2006). "The Two Micron All Sky Survey (2MASS)". The Astronomical Journal. 131 (2): 1163–1183. Bibcode:2006AJ....131.1163S. doi:10.1086/498708. ISSN 0004-6256. S2CID 18913331.
  4. Tully, R. Brent; et al. (Жнівень 2016). "Cosmicflows-3". The Astronomical Journal. 152 (2): 21. arXiv:1605.01765. Bibcode:2016AJ....152...50T. doi:10.3847/0004-6256/152/2/50. S2CID 250737862. 50.
  5. Messier 83(недаступная спасылка). SEDS Messier Catalog. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2022. Праверана 30 красавіка 2022.
  6. NASA/IPAC Extragalactic Database. Results for NGC 5236. Праверана 8 снежня 2006.
  7. Multimedia Gallery: M83 – Southern Pinwheel Galaxy. NASA/JPL-Caltech/WISE Team (25 чэрвеня 2010).
  8. M 83. messierobjects101.com (11 кастрычніка 2016). Праверана 19 красавіка 2018.
  9. а б в Jones, K. G. (1991). Messier's Nebulae and Star Clusters (2nd ed.). Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-37079-0.
  10. (руск.) Галактика М83 в новом образе(недаступная спасылка). Cpace.ru (22 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  11. (руск.) Джэймс Джынс. Вселенная вокруг нас / перевод со 2-го английского изд. Н. Идельсона; с предисловием М. Ширвиндта. — Л., М., 1932. — С. 125. — 404 с.
  12. (англ.) Press Release: Stellar Birth in the Galactic Wilderness. GALEX (16 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2017. Праверана 12 красавіка 2017.
  13. Александр Березин Окрестности чёрной дыры могут светиться сильнее, чем позволяют правила // Компьюлента. — 2014. — Люты Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2014.
  14. (англ.) NASA Telescopes Find 'Twins' of Superstar Eta Carinae. NASA Jet Propulsion Laboratory (2016-061-01). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2016. Праверана 13 красавіка 2017.
  15. а б Calzetti, Daniela; Conselice, Christopher J.; Gallagher, John S. III; Kinney, Anne L. (Жнівень 1999). "The Structure and Morphology of the Ionized Gas in Starburst Galaxies: NGC 5253/5236". The Astronomical Journal. 118 (2): 797–816. arXiv:astro-ph/9904428. Bibcode:1999AJ....118..797C. doi:10.1086/300972. ISSN 0004-6256. S2CID 16296827.
  16. de Vaucouleurs, Gérard (Красавік 1963). "Revised Classification of 1500 Bright Galaxies". Astrophysical Journal Supplement. 8: 31. Bibcode:1963ApJS....8...31D. doi:10.1086/190084.
  17. Thim, Frank; et al. (Чэрвень 2003), "The Cepheid Distance to NGC 5236 (M83) with the ESO Very Large Telescope", The Astrophysical Journal, 590 (1): 256–270, arXiv:astro-ph/0303101, Bibcode:2003ApJ...590..256T, doi:10.1086/374888, S2CID 121984029
  18. Silva-Villa, E.; Larsen, S. S. (Студзень 2012). "The relation between surface star formation rate density and spiral arms in NGC 5236 (M 83)". Astronomy & Astrophysics. 537: 9. arXiv:1111.1249. Bibcode:2012A&A...537A.145S. doi:10.1051/0004-6361/201117432. S2CID 119295019. A145.
  19. Stellar Birth in the Galactic Wilderness(недаступная спасылка) (16 красавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 снежня 2018.
  20. Dong, Hui; et al. (Ліпень 2008). "Spitzer Observations of Star Formation in the Extreme Outer Disk of M83 (NGC5236)". The Astronomical Journal. 136 (1): 479–497. arXiv:0804.3632. Bibcode:2008AJ....136..479D. doi:10.1088/0004-6256/136/1/479. S2CID 119189782.
  21. Transient Name Server entry for SN 1923A. Праверана 8 ліпеня 2023.
  22. Transient Name Server entry for SN 1945B. Праверана 8 ліпеня 2023.
  23. Transient Name Server entry for SN 1950B. Праверана 8 ліпеня 2023.
  24. Transient Name Server entry for SN 1957D. Праверана 8 ліпеня 2023.
  25. Romaniello, Martino; Patat, Ferdinando; Panagia, Nino; Sparks, William B.; Gilmozzi, Roberto; Spyromilio, Jason (Жнівень 2005), "Very Large Telescope FORS1 Imaging Polarimetry of M83 (NGC 5236). I. Search for Light Echoes from Historical Supernovae", The Astrophysical Journal, 629 (1): 250–258, arXiv:astro-ph/0505100, Bibcode:2005ApJ...629..250R, doi:10.1086/431470, S2CID 118978264
  26. Transient Name Server entry for SN 1968L. Праверана 8 ліпеня 2023.
  27. Transient Name Server entry for SN 1983N. Праверана 8 ліпеня 2023.
  28. Karachentsev, I. D.; et al. (2002). "New distances to galaxies in the Centaurus A group". Astronomy and Astrophysics. 385 (1): 21–31. Bibcode:2002A&A...385...21K. doi:10.1051/0004-6361:20020042.
  29. R. B. Tully (1988). Nearby Galaxies Catalog. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-35299-4.
  30. Fouque, P.; Gourgoulhon, E.; Chamaraux, P.; Paturel, G. (1992). "Groups of galaxies within 80 Mpc. II – The catalogue of groups and group members". Astronomy and Astrophysics Supplement. 93: 211–233. Bibcode:1992A&AS...93..211F.
  31. Garcia, A. (1993). "General study of group membership. II – Determination of nearby groups". Astronomy and Astrophysics Supplement. 100: 47–90. Bibcode:1993A&AS..100...47G.
  32. Karachentsev, I. D. (2005). "The Local Group and Other Neighboring Galaxy Groups". Astronomical Journal. 129 (1): 178–188. arXiv:astro-ph/0410065. Bibcode:2005AJ....129..178K. doi:10.1086/426368. S2CID 119385141.

Спасылкі

правіць
на англійскай мове