MP 38/40

пісталет-кулямёт
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

MP 38, MP 38/40, MP 40 (скар. ад ням.: Maschinenpistole) — пісталет-кулямёт, распрацаваны фірмай ERMA у 1930-я гады. Галоўным канструктарам з’яўляўся Генрых Фольмер. Савецкія салдаты празвалі гэты пісталет-кулямёт «Шмайсерам», але гэтая зброя ні ў якім разе не адносілася да канструктара зброі Хуго Шмайсера. Дзякуючы савецкаму кінематографу быў створаны вобраз нямецкіх салдатаў, паўсюдна ўзброенных MP-40, але гэты пісталет-кулямёт не з’яўляўся самай распаўсюджанай мадэлью ў Вермахце[1].

MP 40

MP 40
Тып: пісталет-кулямёт
Краіна: Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1938—сучаснасць (сустракаецца ў сучасных канфліктах).
Выкарыстоўвалася:

вермахт, вафен-СС; СССР (трафей), пасля вайны — краіны трэцяга свету, у наш час — нерэгулярныя фарміраванні

Войны і канфлікты: Другая сусветная вайна, Карэйская вайна, Суэцкі крызіс, Шасцідзённая вайна, Вайна ў В’етнаме, Фалклендская вайна, Афганская вайна, Югаслаўскія войны, Ірана-іракская вайна, Вайна на ўсходзе Украіны
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Генрых Фольмер
Распрацаваны: 1938
Вытворца: ERMA, Steyr, Haenel
Гады вытворчасці: 1938—1944
Варыянты: MP 38/40
MP 40
MP 40/I
MP 41
Характарыстыкі
Маса, кг: 4,8 (з 32 патронамі)
Даўжыня, мм: 833/630 с раскладзеным/
складзеным прыкладам
Даўжыня ствала, мм: 248
Патрон: 9×19 мм
Калібр, мм: 9
Хуткастрэльнасць,
выстралаў/хвіл:
540-600
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 320-400
Прыцэльная далёкасць, м: 100/200 метраў

Канструкцыя

правіць

Аўтаматыка MP 40 працуе па прынцыпу вольнага затвору. Ударна-спускавы механізм дазваляе весці толькі аўтаматычны агонь. Засцерагальніка як асобнай дэталі няма, яго ролю выконвае выманне на корпусе пісталета-кулямёта, куды заводзіцца дзяржальня ўзвядзення засаўкі. Прыклад стальны, паваротам складваецца пад ствольную скрынку. Прыцэл складаецца з двух шчыткоў з прарэзамі, нерухомага — для стральбы на далёкасць да 100 метраў, і адкіднога, з далёкасцю стральбы на 200 метраў[2].

Варыянты і Мадыфікацыі

правіць

MP 41

 
Распрацаваны Хуго Шмайсерам MP 41

Сыходзячы з вопыту баёў пад Масквой у канцы 1941 г. Хуго Шмайсер прапанаваў "злучыць" MP 40 і MP 28, з апошняга ўзяў прыклад і сялектар. У выніку атрымаўся MP 41, ён быў даволі нязручны, таму ў войсках не набыў шырокага распаўсюджвання[3].

Баявое прымяненне

правіць
  •   Трэці рэйх: Прымяняўся Вермахтам і злучэннямі СС на працягу Другой сусветнай вайны.
  •   Венгрыя: Прымяняўся узброенымі сіламі Венгрыі на Усходнім фронце[4], а таксама падчас падзей 1956 года ў Венгрыі [5].
  •   Вялікабрытанія: Выкарыстоўваўся як трафей, пасля Другой сусветнай вайны быў на ўзбраенні спецыяльнай службы SAS.
  •   Ізраіль: Узбраенне набывалі ў Чэхаславакіі з нагоды СССР. Выкарыстоўваўся ў шэрагу араба-ізраільскіх канфліктаў [6].
  •   СССР: Прымяняўся Чырвонай арміяй і партызанамі ў якасці трафея.
  •   Югаславія: быў на ўзбраенні да 1950-х гадоў, потым на ўзбраенне была прынята яго спрошчаная мадыфікацыя М56[7].

Зноскі