Метастронгілюсы
Метастронгілюсы (Metastrongylus) — род круглых чарвей сямейства Метастрангіліды (Metastrongylidae). Віды роду з’яўляюцца лёгачнымі паразітамі пераважна ў свойскіх і дзікіх свіней[1] і звычайна выклікаюць паразітарны бранхіт. Захворванне, якое яны выклікаюць, называецца метастрангілёз .
Метастронгілюсы | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Metastrongylus Molin, 1861 | |||||||||||||||||||||||||||
|
Віды
правіць- Metastrongylus asymmetricus (Noda, 1973)
- Metastrongylus confusus (Jansen, 1964)
- Metastrongylus elongatus — Метастронгілюс падоўжаны (Dujardin, 1845)
- Metastrongylus pudendodectus — Метастронгілюс сціплы (Wostokow, 1905)
- Metastrongylus salmi — Метастронгілюс салёны (Gedoelst, 1823)
Жыццёвы цыкл
правіцьЦыкл развіцця апасродкаваны. Дарослыя асобіны адкладаюць яйцы, якія заглынаюцца з макротай і трапляюць у стрававальную сістэму. Адтуль яны выпадаюць з калам вонкі. Тут іх заглынаюць дажджавыя чэрві, вылупляецца лічынка, якая праз некалькі дзён становіцца інвазійнай. Цыкл замыкаецца з яе праглынаннем[2]. Са стрававальнага тракта канчатковага гаспадара лічынка пераходзіць у лімфу або кроў і адтуль трапляе ў лёгкія. Тут яна дасягае палавой сталасці праз 3-4 тыдні.
Крыніцы
правіць- ↑ Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 66. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
- ↑ Lungworm Infection: Introduction . The Merck Veterinary Manual (8 красавіка 2006). Праверана 1 юли 2007.