Microsoft Windows 1.0

Windows 1.01, выпушчаная 20 лістапада 1985 года, была першай спробай «Microsoft» рэалізаваць шматзадачную аперацыйную сістэму для персанальнага камп’ютара на аснове графічнага інтэрфейсу.

Windows 1.0
Windows logo and wordmark - (1985-1989).svg
Microsoft Windows 1.0 screenshot.png
Распрацоўшчык Microsoft
Сямейства АС Windows
Заснавана на MS-DOS Executive[d][1]
Першы выпуск 20 лістапада 1985
Апошняя версія 1.04 — красавік 1987
Падтрымлівае мовы англійская, нямецкая, нідэрландская і японская мова
Падтрымлівае платформы Intel 8088, NEC PC-9800 series[d][2], Intel 8086, 80286 і 80386
Ліцэнзія прапрыетарная
Стан падтрымка спынена 31 снежня 2001
Commons-logo.svg Microsoft Windows 1.0 на Вікісховішчы

МагчымасціПравіць

У адрозненне ад наступных версій, Windows 1.0 прадстаўляла толькі абмежаваную падтрымку шматзадачнасці для праграм MS-DOS, канцэнтруючыся галоўным чынам на стварэнні асновы для выканання і ўзаемадзеянні, а таксама стабільнага API для будучых Windows-праграм. Сёння можна не толькі выконваць шматлікія праграмы, створаныя для гэтай версіі, на сучаснай сістэме Windows XP, але таксама і кампіляваць іх зыходны код у поўнафункцыянальныя «сучасныя» прыкладанні (з невялікімі зменамі).

Windows 1.0 часта лічаць «абалонкай» для аперацыйнай сістэмы MS-DOS (гэта вызначэнне часта ўжываецца і да пазнейшых версій Windows). Windows 1.0 запускалася з MS-DOS, яе праграмы маглі выклікаць функцыі MS-DOS, а праграмы з графічным інтэрфейсам запускаліся з тых жа EXE-файлаў, што і звычайныя праграмы MS-DOS. Аднак файлы Windows мелі іншы фармат (NE — англ.: new executable), які мог апрацоўвацца толькі Windows і які, напрыклад, дазваляў падгружаць код і дадзеныя па запыце. Прыкладанні павінны былі кіраваць памяццю толькі з дапамогай уласнай сістэмы кіравання размеркаваннем памяці Windows, якая дазваляла выкарыстоўваць віртуальную памяць.

Вызначэнне Windows 1.0 як «абалонкі для DOS» зыходзіць з таго факту, што яна была створана толькі як графічнае асяроддзе для працы праграм, а не як поўнафункцыянальная АС. Тым не менш Windows 1.0 уключала ўласныя драйверы для відэакарт, мышэй, клавіятур, прынтараў і паслядоўных портаў. Меркавалася, што праграмы будуць выклікаць толькі API, пабудаваныя на аснове гэтых драйвераў. Улічваючы, што падтрымка графікі і перыферыйных прылад у MS-DOS вельмі абмежавана, праграмам даводзілася звяртацца непасрэдна да апаратнаму забеспячэнню (ці, у некаторых выпадках, да BIOS), каб выканаць неабходныя дзеянні. Такім чынам, Windows 1.0 была не проста абалонкай для MS-DOS, а дапаўняла і часткова замяняла не прадстаўленыя ў MS-DOS магчымасці. Узровень замяшчэння MS-DOS павялічваўся ў наступных версіях Windows.

Гісторыя версійПравіць

  • Версія 1.0 — не была выпушчана з-за сур’ёзнай памылкі.
  • Версія 1.01 — першая выпушчаная версія Windows.
  • Версія 1.02 (май 1986) — міжнародная, мела лакалізацыі для розных еўрапейскіх моў.
  • Версія 1.03 (жнівень 1986) — прызначалася толькі для ЗША і мела паляпшэнні, якія рабілі яе больш падобнай на міжнародны выпуск.
  • Версія 1.04 (красавік 1987) дадавала падтрымку графічных адаптараў VGA, якія з’явіліся ў новых кампутарах серыі PS/2 ад IBM. У той жа самы час «Microsoft» сумесна з IBM анансавалі аперацыйную сістэму OS/2 з графічным інтэрфейсам — Presentation Manager, якая, па задуме кампаній, павінна была з часам замяніць як MS-DOS, так і Windows.

Windows 1.0 была заменена выпушчанай у лістападзе 1987 года Windows 2.0.

Зноскі