Minsker Zeitung
«Minsker Zeitung» (Мінскер цайтунг), «Менская газэта» — газета, якая выдавалася ў Мінску з 15 красавіка 1942 да 28 чэрвеня 1944 на нямецкай мове германскай акупацыйнай адміністрацыяй. Спачатку выходзіла 1-3, у 1943 — 1 раз на тыдзень. Галоўны рэдактар Г. Дэн. Мела сваё выдавецтва і карэспандэнцкую сетку. Прызначалася для супрацоўнікаў акупацыйнай адміністрацыі і нямецкіх вайскоўцаў. Асвятляла становішча на франтах Другой сусветнай вайны, падзеі ў свеце і ў рэйху, палітычнае, сацыяльнае і культурнае жыццё на Беларусі.
Minsker Zeitung | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 15 красавіка 1942 |
Спыненне публікацый | 28 чэрвеня 1944 |
Мова | нямецкая і беларуская |
Галоўны офіс |
З 12 верасня 1942 пад рубрыкай «Менскі кур’ер» публікаваліся ваенныя зводкі на беларускай мове. Асобныя публікацыі прысвячаліся дзейнасці Беларускай народнай самапомачы і Саюза беларускай моладзі. На старонках газеты змяшчаліся артыкулы па беларускім краязнаўстве, гісторыі і фальклоры, пра жыццё беларусаў у Германіі, творы Н. Арсенневай, А. Туранкова. Газета друкавала карэспандэнцыі аб жыцці ў правінцыі, медыцынскім абслугоўванні і інш.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 181. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.