Monolith Productions або Monolith — былая кампанія-распрацоўшчык камп’ютарных гульняў, размяшчалася ў Кірклендзе, штат Вашынгтон, ЗША.

Monolith Productions
Тып распрацоўшчык відэагульняў[d] і выдавецтва
Заснаванне 25 кастрычніка 1994
Скасавана 25 лютага 2025
Краіна
Адрас
Галіна індустрыя камп’ютарных гульняў[d]
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне[1]
Матчына кампанія Warner Bros. Interactive Entertainment

Гісторыя кампаніі

правіць

Заснаваная ў 1994 годзе. З 1997 па 1999 была таксама выдаўцом камп’ютарных гульняў, як уласных, так і для іншых студый. Некаторыя гульні былі выпушчаныя пад брэндам LithTech, Inc.

Кампанія распрацавала уласны гульнявы рухавік Lithtech, які выкарыстоўваўся ў большасці іх уласных гульняў. Частка людзей, якія займаліся распрацоўкай рухавіка Lithtech былі выдзелены з штата ў асобную кампанію Touchdown Entertainment.

У 2004 годзе Monolith Productions была набытая Time Warner, і стала часткай яго падраздзялення Warner Bros. Interactive Entertainment.

У лютым 2025 было абвешчана, что Warner Bros. Games вырашыла закрыць кампанію.[2]

Спіс гульняў Monolith Productions

правіць

Распрацаваныя

правіць

Выдадзеныя

правіць

Крыніцы

правіць
  1. National Software Reference Library
  2. Blake, Vikki. Warner Bros shuttering Monolith Productions, Player First Games, and Warner Bros San Diego (англ.). GamesIndustry.biz (25 лютага 2025). Праверана 25 лютага 2025.

Спасылкі

правіць