Naucoridae — сямейства паўцвердакрылых.

Naucoridae

Ilyocoris cimicoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Naucoridae Leach, 1815

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103613
NCBI  236406
EOL  614
FW  183684

Апісанне правіць

Клапы з падоўжана-авальным целам даўжынёй ад 2 да 15 мм. Афарбоўка цёмна-бурая або аліўкава-бурая. Вусікі складаюцца з 4 членікаў[1]. Сярэднія, а асабліва заднія ногі веслападобныя, забяспечаныя густымі плавальнымі валасінкамі[2].

Экалогія правіць

Гэтыя клапы — драпежнікі. Насяляюць вадаёмы, але зіму праводзяць на сушы. Укус балючы[1].

Распаўсюджанне правіць

Сустракаюцца сусветна. Максімальная разнастайнасць адзначана ў трапічных шыротах[1].

Палеанталогія правіць

Найбольш старажытныя знаходкі прадстаўнікоў зафіксаваныя ў адкладах верхняга трыясу ва Украіне і ў Сярэдняй Азіі[1].

Класіфікацыя правіць

У сусветнай фаўне каля 325 відаў з 36 родаў. Сямейства падзяляюць на пяць падсямействаў[1].

Зноскі

  1. а б в г д Канюкова 2006.
  2. Определитель насекомых Дальнего Востока СССР. Т. II. Равнокрылые и полужесткокрылые / под общ. ред. П. А. Лера. — Л.: Наука, 1988. — С. 732. — 972 с. — 1950 экз. — ISBN 5-7442-0921-2.

Літаратура правіць

  • Канюкова Е. В. Водные полужесткокрылые насекомые (Heteroptera: Nepomorpha, Gerromorpha) фауны России и сопредельных стран / Ответственные редакторы А .С. Лелей и А. Н, Купянская. — Владивосток: Дальнаука, 2006. — 297 с. — 300 экз. — ISBN 5-8044-0645-0.