Nike
Nike, Inc. — амерыканская карпарацыя, спецыялізуецца на вытворчасці спартыўнага абутку, адзення і інвентару. З'яўляецца найбуйнейшым ў свеце пастаўшчыком спартыўнага абутку і адзення. Прыбытак кампаніі за 2022 год перавысіў 46 мільярдаў долараў ЗША.[8]
Nike | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства і Business Corporation[d][1] |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 25 студзеня 1964 |
Заснавальнікі | Phil Knight[d] і Bill Bowerman[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | швейная прамысловасць, рознічны гандаль і прамысловасць[4] |
Прадукцыя | абутак, спартыўны інвентар[d] і адзенне |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Just do it |
Даччыныя кампаніі | Hurley International[d], Converse, Cole Haan[d] і Umbro[d] |
Сайт | nike.com (англ.) |
Кампанія была заснавана 25 студзеня 1964 года пад назвай "Blue Ribbon Sports" Білам Баўэрманам і Філам Найтам і афіцыйна стала называцца Nike, Inc. 30 мая 1971 года. Кампанія атрымала сваю назву ад Нікі, грэчаскай багіні перамогі.[9] Кампаніі належаць такія брэнды як Nike Pro, Air Force 1, Air Max, Air Jordan і Converse, а таксама гандлёвая марка Just Do It. Акрамя вытворчасці спартыўнага адзення і абсталявання, кампанія кіруе рознічнымі крамамі пад назвай Niketown. Таксама Nike з'яўляецца спонсарам многіх вядомых спартыўных каманд па ўсім свеце.
Па стане на 2024 год у кампаніі працавала 83 700 чалавек па ўсім свеце.[10] У 2020 годзе толькі брэнд быў ацэнены больш чым у 32 мільярды долараў, што зрабіла яго самым каштоўным брэндам сярод спартыўных кампаній. Раней, у 2017 годзе, брэнд Nike ацэньваўся ў 29,6 мільярда даляраў.[11] Кампанія Nike заняла 89-е месца ў спісе Fortune 500 найбуйнейшых карпарацый ЗША па агульным аб'ёме даходаў.[12] Кампанія заняла 239-е месца ў рэйтынгу Forbes Global 2000 у 2024 годзе.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 25 чэрвеня 2020.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Nike Inc. (Beaverton, OR) // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
- ↑ Form 10-K
- ↑ а б Form 10-K — 2022.
- ↑ https://s1.q4cdn.com/806093406/files/doc_financials/2019/annual/nike-2019-form-10K.pdf
- ↑ Nike annual revenue worldwide 2022 (англ.). Statista. Праверана 19 лютага 2023.
- ↑ Levinson. How Nike almost ended up with a very different name . Business Insider. Праверана June 7, 2017.
- ↑ Nike (NKE) (англ.). Forbes. Праверана June 30, 2024.
- ↑ The World's Most Valuable Brands 2017: 16. Nike . Forbes. Праверана September 27, 2017.
- ↑ Fortune 500 Companies 2018: Who Made the List (англ.)(недаступная спасылка). Fortune. Архівавана з першакрыніцы November 10, 2018. Праверана November 10, 2018.