Альпідый капусны (Olpidium brassicae) — від паразітычных грыбоў класа хітрыдыяміцэтаў.
Альпідый капусны |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Olpidium brassicae (Woronin) P.A. Dang., Annls Sci. Nat., Bot., sér. 7: 327 (1886)
|
Сінонімы |
---|
- Asterocystis radicis De Wild., (1893)
- Chytridium brassicae Woronin, (1878)
- Olpidiaster radicis (De Wild.) Pascher
- Pleotrachelus brassicae (Woronin) Sahtiy., (1962)
|
|
Узбуджальнік чорнай ножкі расады капусты, радыскі, салаты. Каранёвая шыйка і аснова сцябла чарнеюць і загніваюць, расліна гіне.
Вегетатыўнае цела — кавалачак плазмы, якая пасля дзялення ядра ператвараецца ў зоаспарангій з зааспорамі; аптымапьныя ўмовы для развіцця — загушчанасць пасеваў, лішкавае ўвільгатненне глебы. Зімуе грыб цыстамі ў глебе.
Меры барацьбы: прарэджванне пасеваў, праветрыванне і дэзінфекцыя парнікоў.
- Альпідыум // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.