Пельтыгера
Пельтыге́ра (Peltigera) — род ліставатых лішайнікаў сямейства пельтыгеравых.
Пельтыгера | |||||||||||||||||||||
Peltigera neopolydactyla | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Peltigera | |||||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьСлаявіна буйналопасцевая (дыяметрам 3-30 см). Зверху шэрая або карычневая, пладовыя целы (апатэцыі) размешчаны па краі лопасцяў. Знізу — светлая з жылкамі, на якіх знаходзяцца рызіны (органы прымацавання да субстрату). Сумкі 6-8-споравыя. Споры бясколерныя або карычневыя. Фікабіёнт — водарасць пераважна з роду насток.
Арэал і экалогія
правіцьРод аб’ядноўвае каля 70 відаў. Пашыраны ўсюды, большасць у тропіках і субтропіках Паўднёвага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 10 відаў, найбольш вядомыя пельтыгера бураватая, пухірыстая (Peltigera aphthosa), сабачая (Peltigera canina), шматпальцавая (Peltigera polydactylon); у Чырвоную кнігу занесена пельтыгера гарызантальная (Peltigera horizontalis). Трапляюцца на глебе, каля асновы ствалоў, на пнях у лясах, на лугах.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Пельтигера: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)