Peugeot 3008 II

кампактны красовер
Peugeot 3008 II (P84)
Агульныя даныя
Вытворца: Peugeot
Выпуск: 20162023
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: Peugeot 5008, Opel Grandland, Citroën C5 Aircross

Peugeot 3008 II (P84)красовер маркі Peugeot, другое пакаленне мадэлі 3008. Выпускаўся з 2016 па 2023 год. «Еўрапейскі аўтамабіль года2017»[1].

Агляд правіць

Распрацаваны пад кіраўніцтвам Жыля Відаля  (англ.)[2]. Аўтарам знешняга аблічча з’яўляецца Себасцьен Крыке, над дызайнам інтэр’ера працавалі Гіём Даніэль, Дэм’ен Дэберд, Бертран Рапатэль[3].

Стылістычным правобразам стаў канцэпт-кар Peugeot Quartz паказаны ў 2014 годзе на Парыжскім аўтасалоне[4]. Серыйная мадэль была прадстаўлена на Парыжскім аўтасалоне ў верасні 2016 года[5].

Экстэр’ер правіць

Peugeot 3008 (2016–2020)
са святлодыёднымі фарамі
з галагеннымі фарамі

У адрозненне ад мінівэнападобнага папярэдніка, другое пакаленне атрымала форму тыповага красовера з доўгім плоскім капотам і вертыкальнай пярэдняй часткай[5].

Даўжыня складае 4447 мм, шырыня — 1841 мм, вышыня — 1620–1624 мм. Колавая база — 2675 мм[6].

Для машыны прапаноўваліся два варыянты дызайну пярэдняй часткі. Фары з галагеннымі лямпамі маюць большае па плошчы шкло, а версіі з лінзаваным святлодыёдным падсвятленнем маюць у ніжняй частцы фар выраз пад цыпель у бамперы.

Рэстайлінгавы Peugeot 3008 (2020–2023)

У верасні 2020 года красовер быў абноўлены. Адным з найбольш характэрных элементаў новага стылю сталі вертыкальныя святлодыёдныя падфарнікі, якія служаць як дзённыя хадавыя агні і сігналы павароту. На масцы з’явіліся лічбы з абазначэннем мадэлі. Памянялася рашотка, якая не мае рамкі і аптычна пашыраецца на бампер ніжэй фар. Самі фары цяпер маюць аднолькавую форму ва ўсіх кампектацыях, хоць святлодыёднае блізкае святло па-ранейшаму не ўваходзіць у стандартнае абсталяванне. Цалкам святлодыёдныя фары з функцыяй асвятлення паваротаў даступны пачынаючы з версій сярэдняга ўзроўню. Ззаду 3008 абнавіліся заднія ліхтары, якія сталі таніраванымі і кожны з трох блокаў складаецца з трох вузкіх вертыкальных святлодыёдных палос[7].

У жніўні 2022 года з-за недахопу кампанентаў, выкліканага дэфіцытам паўправаднікоў  (англ.), на машыны камплектацый Active, Active Pack і Allure сталі ўсталёўваць заднія ліхтары дарэстайлінгавых версій[8].

Базавы колер кузава — «Bleu Celebes». З даплату 800 еўра даступныя «Noir Perla Nera», «Gris Artense» і «Gris Platinium», за 950 еўра «Bleu Vertigo», «Blanc Nacré» і «Rouge Ultimate»[9].

Інтэр’ер правіць

 
Пярэдняя панэль (камплектацыя Allure)

Салон красовера пабудаваны паводле архітэктуры i-Cockpit. Панэль прыбораў — лічбавая (дыяганаль 12,3 цалі), прыўзнята над верхняй часткай пярэдняй панэлі. Руль пры гэтым ссунуты ніжэй. У цэнтры пярэдняй панэлі размешчана мультымедыйная сістэма з сэнсарным дысплеем. Кнопкі кіравання клімат-кантролем, аўдыёсістэмай, навігатарам, тэлефонам, наладамі і праграмамі выкананы ў выглядзе «клавіш піяніна». Блок клавіш двухузроўневы: кнопкі верхняга яруса адказваюць за навігацыю па меню медыясістэмы, клавішы ў ніжнім шэрагу актывуюць падаграванне шкла, рэцыркуляцыю і цэнтральны замок[10].

Базавай камплектацыяй для Peugeot 3008 з’яўляецца версія Active. Іншыя ўзроўні аздаблення: Active Pack, Allure, Allure Pack і GT. Для карпаратыўных заказчыкаў прапануюцца Blue Lease Active, Blue Lease Allure і Blue Lease GT.

Peugeot 3008 ужо ў базавым варыянце Active мае лічбавую прыборную панэль і шматфункцыянальнае рулявое кола. Сядзенні абшытыя камбінацыяй чорнай і шэрай тканіны з аранжавым радком. Панэлі дзвярэй і пярэдняя панэль маюць дэкаратыўныя молдынгі пад карбон і акцэнтныя молдынгі выкананыя пад алюміній. Адным з элементаў, якія выдаюць базавую версію, з’яўляецца 8-цалёвы сэнсарны экран. У даражэйшых камплектацый гэты экран мае памер 10 цаляў. Для кіравання тэмпературай у салоне Active мае клімат-кантроль. На Active няма навігацыі, аднак даступны лічбавыя радыёстанцыі праз DAB+  (англ.), а смартфон можна падлучыць праз Bluetooth для званкоў і струменевай перадачы музыкі. Apple CarPlay і Android Auto не ўключаны, гэтыя функцыі даступныя толькі ў пакеце Active Pack[9].

Пасля мадэрнізацыі 2020 года цэнтральная кансоль атрымала новы 10-цалёвы экран медыясістэмы. Лічбавая дошка прыбораў таксама была крыху перапрацавана, з’явілася больш магчымасцей для персаналізацыі[7].

У салоне 5 месцаў, у якасці сямімесцавай версіі выступае роднасны Peugeot 5008[11].

 
Багажнік

Аб’ём багажнага аддзялення складае 520 літраў, а пры складзеных задніх сядзеннях 1482 літраў. У гібрыднай мадыфікацыі з-за электрычнай часткі губляецца каля 120 літраў — аб’ём зменшыўся да 395 л (1357 л пры складзеных сядзеннях). Карысная даўжыня багажніка пры складзеных сядзеннях дасягае 1600 мм, вышыня парога пагрузкі — 700 мм[6]. Для перавозкі яшчэ даўжэйшых грузаў можна скласці не толькі задняе сядзенне, але і спінку пярэдняга. У спінцы задняга шэрагу прадугледжаны невялікі люк для доўгіх прадметаў. На багацейшых камплектацыях дзверы багажніка маюць электрапрывад.

Рухавікі правіць

Бензінавыя правіць

1.2 PureTech
1.2 PureTech 130
Гады выпуску 10.2016-07.2018 07.2018-06.2019 06.2019-11.2023 06.2019-07.2023
Код рухавіка HN05
Рухавік бензінавы, 3-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем
Аб’ём 1199 см³
Магутнасць 96 кВт (130 к.с.) пры 5500 аб/хв
Макс. круцільны момант 230 Н·м пры 1750 аб/хв
Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная 6-ступеньчатая, аўтаматычная 6-ступеньчатая, механічная 8-ступеньчатая, аўтаматычная 6-ступеньчатая, механічная 8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывад пярэдні
Падрыхтаваная маса 1325 кг 1345 кг 1395 кг 1395 кг 1395 кг 1395 кг
Дазволеная маса 1910 кг 1930 кг 1910 кг 1940 кг 1910 кг 1940 кг
Макс. хуткасць 188 км/г 188 км/г 188 км/г 188 км/г 188 км/г 197 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 10,8 с 10,5 с 9,5 с 9,7 с 9,5 с 9,7 с
Расход паліва
(NEDC)
горад 6,0-6,4 л/100 км 6,3 л/100 км 6,1 л/100 км 6,0 л/100 км 5,8-6,2 л/100 км 5,6-5,8 л/100 км
шаша 4,5-4,9 л/100 км 4,7 л/100 км 4,7-4,8 л/100 км 4,7 л/100 км 4,3-4,6 л/100 км 4,5-4,7 л/100 км
сярэдні 5,1-5,4 л/100 км 5,3 л/100 км 5,2-5,3 л/100 км 5,2 л/100 км 5,0-5,2 л/100 км 4,9-5,1 л/100 км
Экалагічны клас Euro 6b Euro 6d-TEMP Euro 6d-ISC
Выкіды CO2 117-124 г/км 120 г/км 119-120 г/км 118 г/км 114-118 г/км 112-116 г/км
1.6 THP
 
1.6 THP
1.6 THP 165
Гады выпуску 10.2016-07.2018
Код рухавіка 5G02
Рухавік бензінавы, 4-цыліндравы, радны,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём 1598 см³
Магутнасць 121 кВт (165 к.с.) пры 6000 аб/хв
Макс. круцільны момант 240 Н·м пры 1400 аб/хв
Каробка перадач 6-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывад пярэдні
Падрыхтаваная маса 1375 кг
Дазволеная маса 1950 кг
Макс. хуткасць 206 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 8,9 с
Расход паліва
(NEDC)
горад 7,3–7,6 л/100 км
шаша 4,8–5,1 л/100 км
сярэдні 5,8–6,0 л/100 км
Экалагічны клас Euro 6b
Выкіды CO2 129–136 г/км
1.6 PureTech
1.6 PureTech 180
Гады выпуску 07.2018-07.2020 01.2021-07.2021
Код рухавіка 5G06
Рухавік бензінавы, 4-цыліндравы, радны,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём 1598 см³
Магутнасць 133 кВт (181 к.с.) пры 5500 аб/хв
Макс. круцільны момант 250 Н·м пры 1650 аб/хв
Каробка перадач 8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывад пярэдні
Падрыхтаваная маса 1505 кг 1504 кг
Дазволеная маса 1970 кг
Макс. хуткасць 219 км/г 222 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 8,0 с
Расход паліва
(NEDC)
горад 7,2 л/100 км 6,5 л/100 км
шаша 4,9 л/100 км 4,8 л/100 км
сярэдні 5,8 л/100 км 5,4 л/100 км
Камбініраваны расход паліва (WLTP) 6,8 л/100 км
Экалагічны клас Euro 6d-TEMP Euro 6d-ISC-FCM
Выкіды CO2 131 г/км 124 г/км

Дызельныя правіць

1.5 BlueHDi
1.5 BlueHDi 130
Гады выпуску 10.2017-11.2017 11.2017-08.2020 03.2018-08.2020 01.2021-06.2022 01.2021-11.2023
Код рухавіка YH01
Рухавік дызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем
Аб’ём 1499 см³
Магутнасць 96 кВт (131 к.с.) пры 3750 аб/хв
Макс. круцільны момант 300 Н·м пры 1750 аб/хв
Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная 8-ступеньчатая, аўтаматычная 6-ступеньчатая, механічная 8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывад пярэдні
Падрыхтаваная маса 1492 кг 1505 кг 1504 кг
Дазволеная маса 1980 кг 2000 кг 1980 кг 2000 кг
Макс. хуткасць 192 км/г 189 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 10,8 с 11,5 с 10,8 с 11,5 с
Расход паліва
(NEDC)
горад 4,6 л/100 км 4,4-4,8 л/100 км 4,1-4,5 л/100 км 4,4 л/100 км 4,4 л/100 км
шаша 3,8 л/100 км 3,6-3,9 л/100 км 3,7-4,0 л/100 км 3,6 л/100 км 3,7 л/100 км
сярэдні 4,1 л/100 км 3,8-4,3 л/100 км 3,8-4,1 л/100 км 3,9 л/100 км 4,0 л/100 км
Камбініраваны расход паліва (WLTP) 5,0 л/100 км 5,1-5,5 л/100 км
Паліўная сістэма Common Rail
Сістэма выпуску Каталізатар SCR з DPF
Экалагічны клас Euro 6b Euro 6d-TEMP Euro 6d-TEMP Euro 6d-ISC-FCM
Выкіды CO2 107 г/км 101-111 г/км 101-109 г/км 104 г/км

У 2020 годзе Peugeot 3008 1.5 BlueHDI 130 з аўтаматычнай каробкай перадач быў даследаваны па праграме Green NCAP. Па выніках тэстаў аўтамабіль атрымаў агульную адзнаку 2,5 зоркі з 5[12]:

  • індэкс чысціні выхлапу — 4,3/10;
  • індэкс энергетычнай эфектыўнасці — 5,3/10;
  • індэкс парніковых газаў — 2,8/10.
1.6 BlueHDi
1.6 BlueHDi 120
Гады выпуску 10.2016-10.2017 10.2016-02.2018
Код рухавіка BH01
Рухавік дызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем
Аб’ём 1560 см³
Магутнасць 88 кВт (120 к.с.) пры 3500 аб/хв
Макс. круцільны момант 300 Н·м пры 1750 аб/хв
Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная 6-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывад пярэдні
Падрыхтаваная маса 1375 кг 1390 кг
Дазволеная маса 1970 кг 1990 кг
Макс. хуткасць 189 км/г 185 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 11,2 с 11,6 с
Расход паліва
(NEDC)
горад 4,7 л/100 км 4,7 л/100 км
шаша 3,5 л/100 км 3,9 л/100 км
сярэдні 4,0 л/100 км 4,2 л/100 км
Паліўная сістэма Common Rail
Сістэма выпуску Каталізатар SCR з DPF
Экалагічны клас Euro 6b
Выкіды CO2 104 г/км 108 г/км
2.0 BlueHDi
2.0 BlueHDi 150 2.0 BlueHDi 180
Гады выпуску 10.2016-02.2018 10.2016-11.2017 11.2017-08.2020
Код рухавіка AH01 AH02 AH01
Рухавік дызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем
Аб’ём 1997 см³
Магутнасць 110 кВт (150 к.с.) пры 4000 аб/хв 133 кВт (180 к.с.) пры 3750 аб/хв 130 кВт (177 к.с.) пры 3750 аб/хв
Макс. круцільны момант 370 Н·м пры 2000 аб/хв 400 Н·м пры 2000 аб/хв 400 Н·м пры 2000 аб/хв
Каробка перадач 6-ступеньчатая, механічная 6-ступеньчатая, аўтаматычная 8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывад пярэдні
Падрыхтаваная маса 1500 кг 1540 кг 1555 кг
Дазволеная маса 2050 кг 2090 кг 2090 кг
Макс. хуткасць 207 км/г 211 км/г 208 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 9,6 с 8,9 с 9,0 с
Расход паліва
(NEDC)
горад 5,1 л/100 км 5,5 л/100 км 5,3 л/100 км
шаша 4,0 л/100 км 4,4 л/100 км 4,7 л/100 км
сярэдні 4,4 л/100 км 4,8 л/100 км 4,9 л/100 км
Паліўная сістэма Common Rail
Сістэма выпуску Каталізатар SCR з DPF
Экалагічны клас Euro 6b Euro 6d-TEMP
Выкіды CO2 114 г/км 124 г/км 129 г/км

Гібрыдныя правіць

Plug-in-гібрыды прапануюцца ў дзвюх версіях: пярэднепрываднай HYBRID магутнасцю 225 к.с. і паўнапрываднай HYBRID4 магутнасцю 300 к.с. Розніца ў магутнасці абумоўлена не толькі наяўнасцю дадатковага электрарухавіка для прываду задніх колаў, але і варыяцыяй бензінавага рухавіка, які ў першым выпадку выдае 181 к.с., у другім — 200 к.с. Пад заднімі сядзеннямі ўсталявана батарэя ёмістасцю 13,2 кВт·г, якой хапае на 50 км прабегу выключна на электрычнай цязе. Максімальная хуткасць руху ў такім рэжыме — 135 км/г. Зарадка акумулятара займае ад 7 гадзін да 1 гадзіны 45 хвілін у залежнасці ад тыпу зараднай прылады[13]. З-за наяўнасці батарэі, паліўны бак гібрыднай версіі меншы на 10 літраў[11].

У 2023 годзе Peugeot замест мадыфікацыі 1.2 PureTech 130 EAT8 вывеў на рынак мяккі гібрыд  (англ.). Аснову сілавой устаноўкі складае мадэрнізаваны рухавік 1.2 PureTech, які працуе па цыкле Мілера і абсталяваны турбанагнятальнікам са зменнай геаметрыяй. Шасціступеньчатая аўтаматычная каробка перадач з падвойным счапленнем і абсталяваная электрарухавіком, інвертарам і блокам кіравання. Электраматор на разгоне дае дадатковую магутнасць. Пры запаволенні рухавік працуе як генератар, які зараджае акумулятар ёмістасцю 432 Вт·г. Дзякуючы размяшчэнню батарэі пад левым пярэднім сядзеннем, умяшчальнасць багажніка ў параўнанні з бензінавымі версіямі не змянілася[14].

1.2 HYBRID 136 1.6 HYBRID 225 1.6 HYBRID4 300
Гады выпуску 04.2023-11.2023 02.2020-07.2023 01.2020-07.2023
Сілавая ўстаноўка бензінавы рухавік з турбанаддзіманнем HN09 (Р3, 1199 см³, 100 кВт/136 к.с., 230 Н·м)
+ электраматор (15 кВт/21 к.с., 51 Н·м)
бензінавы рухавік з турбанаддзіманнем 5G06 (Р4, 1598 см³, 133 кВт/181 к.с., 300 Н·м)
+ электраматор (81 кВт/110 к.с., 320 Н·м)
бензінавы рухавік з турбанаддзіманнем 5G06 (Р4, 1598 см³, 147 кВт/200 к.с., 300 Н·м)
+ 2 электраматоры (81 кВт/110 к.с., 320 Н·м і 83 кВт/113 к.с., 166 Н·м)
Магутнасць 100 кВт (136 к.с.) пры 5500 аб/хв 165 кВт (225 к.с.) пры 6000 аб/хв 220 кВт (300 к.с.) пры 6000 аб/хв
Макс. круцільны момант 230 Н·м пры 1750 аб/хв 360 Н·м пры 3000 аб/хв 520 Н·м пры 3000 аб/хв
Каробка перадач 6-ступеньчатая, аўтаматычная 8-ступеньчатая, аўтаматычная 8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывад пярэдні пярэдні поўны
Падрыхтаваная маса 1553 кг 1835 кг 1915 кг
Дазволеная маса 2050 кг 2270 кг 2330 кг
Макс. хуткасць 200 км/г 225 км/г 240 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г 10,0 с 8,7 с 5,9 с
Камбініраваны расход паліва (WLTP) 5,6 л/100 км 1,3 л/100 км 1,3 л/100 км
Экалагічны клас Euro 6d-ISC-FCM Euro 6d Euro 6d
Выкіды CO2 126 г/км 35 г/км 35 г/км

Шасі правіць

У аснове красовера ляжыць модульная платформа EMP2[en]. Падвеска: спераду — McPherson, ззаду — паўзалежная бэлька. Тармазы — дыскавыя на ўсіх колах, абсталяваныя ABS і EBD. Рулявы механізм — з адаптыўным электраўзмацняльнікам і зменным перадатачным стасункам.

Базавыя бензінавыя і дызельныя версіі стандартна абсталёўваюцца 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Бензінавыя мадыфікацыі малой магутнасці атрымалі 6-ступеньчатую аўтаматычную каробку AT6 (Aisin TF-70SC), дызельныя — AM6 (Aisin TF-80SC). Больш магутныя бензінавыя мадэлі маюць 8-ступеньчаты аўтамат EAT8 (Aisin TG80LS), дызельныя — AMN8 (Aisin TG-81SC).

Прывад — пярэдні. Поўны стандартна не прапануецца, аднак усталявана сістэма Advanced Grip Control з некалькімі рэжымамі працы кіруючай электронікі, якая змяняе налады супрацьбуксовачнай сістэмы. Кіроўца можа выбіраць паміж рэжымамі "нармальны", "снег", "гразь" або "пясок". Таксама ўсталяваны асістэнт кратання ў гару.

Версія Hybrid4 мае прывад на ўсе колы дзякуючы гібрыднай сілавой устаноўцы, у склад якой уваходзіць бензінавы турбарухавік і два электраматоры (па адным на кожную вось) і 8-ступеньчаты аўтамат з мокрай шматдыскавай муфтай замест гідратрансфарматара. Прадугледжаны некалькі рэжымаў руху: Zero Emission (толькі пярэдні электраматор), Hybrid, Sport (максімальная дынаміка), 4WD (актывацыя поўнага прывада). Для ўсталявання электраматора на задняй восі была выкарыстана шматрычагавая падвеска замест стандартнай паўзалежнай[13].

Дарожны прасвет складае 219 мм[6].

Вытворца абмяжоўвае камплектацыю Active 17-цалёвымі коламі (215/65R17)[9]. Для багацейшых версій таксама даступныя колы 18 і 19 цаляў.

Бяспека правіць

У пакет сістэм бяспекі стандартнай камплектацыі ўваходзяць сістэма аўтаномнага экстраннага тармажэння, функцыя кантролю збліжэння, папярэджанне аб выхадзе з паласы руху і распазнанне дарожных знакаў[9].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2016[15]  
Балы %
  Бяспека дарослых пасажыраў 32,9 86%
  Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,0 85%
  Бяспека пешаходаў 28,2 67%
  Актыўная бяспека 7 58%
Пратэставаны аўтамабіль:
Peugeot 3008 1,6 Hdi Active

Узнагароды правіць

Вытворчасць правіць

Вытворчасць Peugeot 3008 другога пакалення пачалася ў чэрвені 2016 года на заводзе ў Сашо (Францыя)[17].

 
Пярэдняя маска. Стэнд кампаніі Plastic Omnium  (англ.) на Парыжскім аўтасалоне 2018 года

У ліку пастаўшчыкоў кампанентаў[17]:

27 лістапада 2018 года Peugeot адзначыў выпуск 500-тысячнага красовера 3008 вырабленага на заводзе ў Сашо[18]. У лістападзе 2021 года там быў выпушчаны мільённы асобнік[19].

У КНР пад назвай Peugeot 4008 вырабляецца на сумесным прадпрыемстве Dongfeng Peugeot-Citroën у Чэнду[20]. Кітайская мадэль даўжэй, яе колавая база падоўжана на 55 мм і складае 2730 мм. Красовер даступны з двума рухавікамі з турбанаддзіманнем, такімі самымі як на кітайскім Citroën C6[de]: 1,6-літровым магутнасцю 165 к.с. і круцільным момантам 245 Нм і 1,8-літровым з 200 к.с. і 285 Нм. Абодва варыянты маюць 6-ступеньчатую аўтаматычную каробку перадач і пярэдні прывад.

На рынку АСЕАН выпускаецца на заводах Truong Haï Auto Corporation (Чулай, В’етнам)[21] і NAZA Automotive Manufacturing Sdn. Bhd. у Гуруне (Кедах, Малайзія)[22].

У снежні 2018 года зборка Opel Grandland X і Peugeot 3008 пачалася на заводзе Peugeot-Opel Assembly Namibia (POAN) у Уолвіш-Бей (Намібія). Да 2020 года гадавы аб’ём зборкі новага завода планавалася вывесці на ўзровень 5000 аўтамабіляў, аднак завод шмат прастойваў з-за немагчымасці экспартаваць вырабленыя аўтамабілі на рынкі краін Паўднёваафрыканскага мытнага саюза. У чэрвені 2022 года зборка была спынена. Было сабрана 150 машын, з якіх прададзена ўсяго 30[23][24][25][26].

25 сакавіка 2022 года SKD-зборка пачалася на заводзе Silver Star Auto ў Тэме (Гана)[27].

Продажы правіць

Продажы ў Беларусі пачаліся 30 мая 2017 года[28].

Па выніках 2021 года Peugeot 3008 заняў 18-е месца па продажах у Еўропе[29]. Сярод кампактных красовераў мадэль на 2-м месцы з рыначнай доляй у гэтым сегменце 7,8%[30]. На Еўропу прыпадае 65% продажаў. Асноўнымі рынкамі па-за межамі Еўропы з’яўляюцца Турцыя, Ізраіль, Японія і Егіпет. Больш за 80% прададзеных машын — з аўтаматычнай каробкай перадач[19].

Продажы Peugeot 3008 у Еўропе, адз.[31]

На кітайскім рынку аўтамабіль быў перайменаваны і атрымаў абазначэнне Peugeot 4008, паколькі 3008 першага пакалення застаўся ў продажы паралельна з навінкай у якасці малабюджэтнай мадэлі.

Продажы Peugeot 4008 у Кітаі, адз.[32]

Заўвагі правіць

  1. а б Car of the Year 2017: Peugeot 3008, a winning formula (англ.). caroftheyear.org (11 студзеня 2017). Праверана 27 лістапада 2022.
  2. Design Peugeot (2010 - 2020) : les années Gilles Vidal (фр.). largus.fr (28 ліпеня 2020). Праверана 27 лістапада 2022.
  3. Romain Bucaille. Peugeot 3008 & 5008 - The Making Of (англ.). behance.net (13 снежня 2016). Праверана 27 лістапада 2022.
  4. "Peugeot Quartz: 500-сильный гибридный "монстр"!" [руская]. abw.by. 2014-09-23. Праверана 2022-11-27.
  5. а б "Peugeot gives the 3008 a radical restyling" [англійская]. europe.autonews.com. 2016-05-23. Праверана 2022-11-27.
  6. а б в Filippo Einaudi. Peugeot 3008, dimensioni e bagagliaio del SUV compatti (італ.). it.motor1.com (17 снежня 2021). Праверана 27 лістапада 2022.
  7. а б Facelift friday: Peugeot 3008/5008 (гал.). autoweek.nl (11 верасня 2020). Праверана 27 лістапада 2022.
  8. "Peugeot 3008 et 5008. Retour des anciens feux arrière de la phase 1" [французская]. largus.fr. 2022-09-25. Праверана 2022-11-27.
  9. а б в г Back to basics: Peugeot 3008 (гал.). autoweek.nl (30 студзеня 2021). Праверана 27 лістапада 2022.
  10. Fabio Gemelli. Peugeot 3008: come sono cambiati gli interni del SUV in 15 anni? (італ.). it.motor1.com (12 чэрвеня 2023). Праверана 16 чэрвеня 2023.
  11. а б Peugeot 3008 vs Peugeot 5008: practicality (англ.). whatcar.com (25 студзеня 2022). Праверана 27 лістапада 2022.
  12. Green NCAP assessment of the Peugeot 3008 1.5 BlueHDI 130 diesel 4x2 automatic. greenncap.com (2020).
  13. а б 300 лошадиных сил и средний расход 2,1 литра на "сотню": Peugeot 3008 получил гибридную установку (руск.). abw.by (24 верасня 2018). Праверана 27 лістапада 2022.
  14. 2024 Peugeot 3008 And 5008 Go Mild Hybrid To Cut Fuel Consumption By 15 Percent (англ.). motor1.com (16 лютага 2023). Праверана 13 красавіка 2023.
  15. https://www.euroncap.com/en/results/peugeot/3008/5008/26581
  16. Red Dot Design Award: Peugeot 3008 (англ.). red-dot.org. Праверана 27 лістапада 2022.
  17. а б Suppliers to the new Peugeot 3008 (англ.). europe.autonews.com (21 ліпеня 2017). Праверана 27 лістапада 2022.
  18. "PEUGEOT celebrates the 500,000th SUV PEUGEOT 3008 and the 1,000,000th PEUGEOT 308 products at the Sochaux plant". media.stellantis.com [англійская]. 2018-11-27. Праверана 2022-11-27.
  19. а б "The millionth PEUGEOT 3008 rolls off the production lines at the Sochaux factory". media.stellantis.com [англійская]. 2021-11-16. Праверана 2022-11-27.
  20. "Peugeot 4008 makes global debut at Chengdu auto show". autonews.com [англійская]. 2016-09-06. Праверана 2022-11-27.
  21. "Peugeot launches locally-produced 3008 and 5008 in Vietnam". globalfleet.com [англійская]. 2017-12-05. Праверана 2022-11-27.
  22. PEUGEOT made in ASEAN vehicles featured in a video (англ.). media.stellantis.com (21 ліпеня 2022). Праверана 27 лістапада 2022.
  23. "Новые Opel Grandland X и Peugeot 3008 будут собирать в Африке". abw.by [руская]. 2018-03-12. Праверана 2022-11-27.
  24. "Peugeot threatens to shut assembly plant". namibian.com.na [англійская]. 2019-11-01. Праверана 2022-11-27.
  25. "Local Peugeot plant has sold only 22 vehicles". neweralive.na [англійская]. 2021-11-17. Праверана 2022-11-27.
  26. "150 vehicles later, Peugeot plant stalls". erongo.com.na [англійская]. 2022-06-08. Праверана 2022-11-27.
  27. "PEUGEOT and Silver Star Auto assembly production kicks off in Ghana". media.stellantis.com [англійская]. 2022-03-31. Праверана 2022-11-27.
  28. "В Беларуси начались продажи нового Peugeot 3008". abw.by [руская]. 2017-05-30. Праверана 2022-11-27.
  29. Bart Demandt. European car sales analysis 2021 – models (англ.). carsalesbase.com. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2023. Праверана 27 лістапада 2022.
  30. Bart Demandt. European sales 2021 – compact crossovers (англ.). carsalesbase.com. Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2023. Праверана 27 лістапада 2022.
  31. Peugeot 3008 Sales Figures (англ.). goodcarbadcar.net. Праверана 22 лістапада 2023.
  32. Peugeot 4008 Sales Figures (англ.). goodcarbadcar.net. Праверана 22 лістапада 2023.

Спасылкі правіць