Phoenix rupicola — від дрэў роду фінікавая пальма (Phoenix) сямейства пальмавыя (Arecaceae).

Phoenix rupicola
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoenix rupicola T.Anderson

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  446126
EOL  1135081
IPNI  668946-1
TPL  kew-152705

Назва правіць

Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: rupicola — жыхар горных парод.

Апісанне правіць

Пальма мае адзіночны ствол да 8 метраў даўжынёй і 20 см таўшчынёй, лісце звычайна растуць толькі на самой верхавіне. Лісце даўжынёй 2,5-3 метра, маюць 35-сантыметровыя лісточкі, пёрыста размешчаныя на хвосціках з шыпамі. Шыпы значна менш і меншы лікам, чым у іншых відаў гэтага роду. Плады — даўгаватая касцянка жоўта-аранжавага колеру даўжынёй да 2 см, якая змяшчае адно вялікае семя.

Арэал правіць

Расце ў горных лясах Індыі і Бутана на вышыні ад 300 да 1200 метраў, як правіла, на скалах і горных схілах. Знаходзіцца пад пагрозай страты месцаў пражывання.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».