Платыкладус

від раслін
(Пасля перасылкі з Platycladus)

Платыкладус (Platýcladus) — манатыпны род вечназялёных аднадомных хвойных дрэў сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae), які складаецца з адзінага віду Платыкладус усходні, або Туя ўсходняя[1] (Platycladus orientalis).

Платыкладус

Маладая расліна, ваколіцы Пекіна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Platycladus Spach, 1841

Сінонімы
Адзіны від
Платыкладус усходні
Platycladus orientalis (L.) Franco, 1949
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183445
NCBI  58046
EOL  323359
GRIN  g:9509
IPNI  677124-1
TPL  kew-2411523

Батанічнае апісанне правіць

Дрэва, 5-10 м вышынёй або куст. Крона яйкападобная, складаецца з многіх плоскіх парасткаў («пласцін»), размешчаных у вертыкальнай плоскасці. Лісце лускападобнае, светла-зялёнае, яйкападобна-рамбічнае, да 1 мм даўжынёй. Шышкі 10-15 мм даўжынёй, з 6-8 супратыўнымі, на вяршыні кручкападобнымі лускавінкамі, накіраваныя ўверх; няспелыя — блакітна-зялёныя, спелыя — сухія, большай часткай чырванавата-карычневыя. Цвіце ў сакавіку — красавіку.

Распаўсюджанне правіць

Паходзіць з Кітая. Вырошчваюць ў батанічных садах і парках як дэкаратыўную расліну.

Хімічны склад правіць

Лісце ўтрымлівае эфірны алей (0,12 %), пініпікрын, пілен, пінен, туін, дубільныя рэчывы, смалу. У ядры насенін ёсць тлусты алей.

Значэнне і выкарыстанне правіць

 
Лісце платыкладуса ўсходняга

Выкарыстоўваюць ядро насення і лісця. Расліна неафіцынальная.

Фармакалагічныя ўласцівасці правіць

Прэпараты з лісця платыкладуса ўсходняга маюць звязальныя і кровесупыняльныя ўласцівасці. Іх выкарыстоўваюць у народнай медыцыне пры бранхіяльнай астме, крывахарканні, пры кішачных і маткавых крывацёках. Эфірны алей расліны (асабліва яго складовая частка хінакітыёл) праяўляе антыгрыбковыя ўласцівасці. Ядро насення ўжываюць як ўмацавальны і танізавальны сродак і як адхарквальны сродак пры бранхіце.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Tuja orientalis

Літаратура правіць

  • Лікарські рослини: енциклопедичний довідник / Відповідальний редактор А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN 5-88500-055-7

Спасылкі правіць

  • Platycladus orientalis: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 4 сакавіка 2010)
  • Платыкладус: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 31 снежня 2014)
  • Platycladus orientalis (англ.). The Gymnosperm Database. Edited by Christopher J. Earle (Last Modified 2012-11-28). (Праверана 31 снежня 2014)