Politzek.me

беларуская праваабарончая арганізацыя

Politzek.me — беларуская платформа для дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі, якая змяшчае актуальную базу палітычных зняволеных у Беларусі[1]. Была створана ў лістападзе 2020 года пасля пачатку масавых пратэстаў[2] прадвыбарным штабам Віктара Бабарыкі, кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 года, пры інфармацыйнай падтрымцы Праваабарончага цэнтра «Вясна»[3]. Кіраўнік арганізацыі і яе сузаснавальніца Іна Кавалёнак[4].

Politzek.me
Тып Некамерцыйная арганізацыя
Год заснавання лістапад 2020
Заснавальнікі Штаб Віктара Бабарыкі
Размяшчэнне  Беларусь,  Польшча,  Літва
Ключавыя фігуры Сузаснавальніца і кіраўніца - Іна Кавалёнак
Сфера дзейнасці Правы палітычна зняволенных
Колькасць супрацоўнікаў Па стане на ліпень 2024 года ў арганізацыі Politzek.Me працуе 7 чалавек, а таксама пэўная колькасць валантэраў дапамагае падтрымліваць дзейнасць арганізацыі.
Слоган «Политзаключенный - мой друг. Бери и дружи!»
Вэб-сайт politzek.me

Апісанне арганізацыі

правіць

Платформа была створана для таго, каб зрабіць тэму палітвязняў больш даступнай і дэстыгматызаваць саміх палітвязняў, укараняючы творчыя рашэнні[5]. Праект стартаваў як сайт з базай даных беларускіх палітвязняў і іх гісторыямі. Заходзячы на сайт карыстальнік можа даведацца пра актуальную інфармацыю пра палітвязня, напісаць ліст палітвязню[6][7], адправіць паштоўку, зрабіць ахвяраванне, ці адправіць пасылку ў СІЗА і інш[8]. Карыстальнік таксама можа ананімна пазначыць, што аказвае дапамогу канкрэтнаму палітвязню, дадаўшы яго ў сябры на сайце. Пад сяброўствам разумеецца выкананне пэўных дзеянняў абранаму палітвязню для падтрымкі, але без прамога кантакту з чалавекам. Колькасць сяброў кожнага палітвязня адлюстроўваецца на сайце Politzek.me.[9]

Politzek.me лічыць, што лісты могуць стаць для палітвязняў крыніцай падбадзёрвання і падтрымкі, а ахвяраванні сем’ям палітвязняў могуць аблегчыць фінансавыя цяжкасці, з якімі сем’і сутыкаюцца пасля затрымання блізкіх, а таксама забяспечыць рэсурсы, неабходныя для падтрымкі сем’ямі саміх зняволеных[10].

Агульная ідэя сайта заключаецца ў тым, каб даць людзям магчымасць дзейнічаць і падтрымліваць тых, хто змагаецца за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, а таксама садзейнічаць павышэнню дасведчанасці пра сітуацыю ў міжнароднай супольнасці[8].

У лютым 2023 года каманда Politzek.me запусціла свой анлайн-часопіс «Politzek Times»[11][12][5]. У часопісе расказваецца пра тое, што беларускія палітвязні перажываюць і ў зняволенні, і пасля вызвалення[13][14].

У лістападзе 2023 года інтэрнэт-старонкі праекта былі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі ў Беларусі[15], а ў красавіку 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь абвясціла politzek.me «экстрэмісцкім фарміраваннем»[16].

Politzek.me увесь час абнаўляе спіс палітвязняў, бо іх колькасць змяняецца пастаянна. Так па стане на лістапад 2021 года Politzek.me называе палітвязнямі ў Беларусі 1074 чалавекі[17], у снежні 2021 года — 1104 чалавекі[18], у маі 2022 года — 1457 чалавек[19]. На працягу 2021 і 2022 гадоў колькасць палітвязняў у Беларусі павялічвалася вельмі хутка, і ўжо ў кастрычніку 2022 года Politzek.me называў палітвязнямі ажно 1651 чалавека[20].

Па стане на ліпень 2024 года Politzek.me называе палітвязнямі ў Беларусі 1570 чалавекі[21].

Партнёры Politzek.me

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Представительница проекта politzek.me: с 2020 года не было ни одной недели, чтобы не увеличивалось число политзаключенных в Беларуси (руск.). lrt.lt (23 сакавіка 2023). Праверана 30 сакавіка 2023.
  2. Доклад ООН свидетельствует о массовых репрессиях в Беларуси в августе 2020 года | Новости ООН (руск.). news.un.org (17 сакавіка 2022). Праверана 30 сакавіка 2023.
  3. Штаб Бабарико запустил сайт для дружбы с политзаключёнными (руск.)(недаступная спасылка). dev.by. Архівавана з першакрыніцы 31.03.2023.
  4. Tim McNulty. Belarus insider lifts lid on life inside Lukashenko's police state (англ.). Express.co.uk (19 сакавіка 2023). Праверана 3 красавіка 2023.
  5. а б в “Каждая история политзаключенного достойна быть услышанной”. Разговор с Politzek.me о значении проекта (руск.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (26 студзеня 2023). Праверана 3 красавіка 2024.
  6. Екатерина Котрикадзе. 3000 уголовных дел после протестов: в каких условиях оказались политзэки в Беларуси и как им помочь? (руск.). Дождь (3 сакавіка 2021). Праверана 3 красавіка 2024.
  7. Politzek.me: Глабальная сітуацыя заўсёды будзе складанай, але ёсць рэчы, якія ў нашых сілах . Беларуская служба Польскага радыё (22 верасня 2022). Праверана 3 красавіка 2023.
  8. а б Inna Kavalionak, Ala Sivets. Friend a Political Prisoner, Join a Revolution (англ.). ICNC (30 чэрвеня 2021). Праверана 3 красавіка 2023.
  9. Политзаключённый — мой друг. Бери и дружи уже сейчас! (руск.). politzek.me. Праверана 30 сакавіка 2023.
  10. Простые способы помочь политзаключённым РБ. Инструкции на Politzek.me / Новости Беларуси
  11. Беларусы запустили журнал Politzek Times (руск.). Маланка Медиа (18 лютага 2023). Праверана 30 сакавіка 2023.
  12. Каманда праекта Politzek.me запускае часопіс Politzek Times. Наша Ніва (16 лютага 2023). Праверана 3 красавіка 2024.
  13. Home (руск.)(недаступная спасылка). media.politzek.me. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2023. Праверана 30 сакавіка 2023.
  14. «Пыточная — грязное, вонючее, заблеванное место». Монолог бывшего политзаключенного о своих месяцах в неволе (руск.). Zerkalo.io (24 лютага 2023). Праверана 31 сакавіка 2023.
  15. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Лістапад 2023. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 снежня 2023).
  16. Ініцыятыву "politzek.mе" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем": хроніка пераследу 3 красавіка. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (3 красавіка 2024).
  17. Instagram. www.instagram.com. Праверана 6 ліпеня 2024.
  18. Instagram. www.instagram.com. Праверана 6 ліпеня 2024.
  19. Instagram. www.instagram.com. Праверана 6 ліпеня 2024.
  20. Instagram. www.instagram.com. Праверана 6 ліпеня 2024.
  21. Политзаключённый — мой друг. Бери и дружи уже сейчас!. politzek.me. Праверана 6 ліпеня 2024.

Спасылкі

правіць