Урэчнік бліскучы

(Пасля перасылкі з Potamogeton lucens)

Урэчнік бліскучы, Рдзест бліскучы[3][4] (Potamogeton lucens) — від раслін сямейства Урэчнікавыя (Potamogetonaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы, Азіі.

Урэчнік бліскучы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Potamogeton lucens


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  519516
NCBI  189327
EOL  5900641
IPNI  208858-2
TPL  kew-308622

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна 15-75 см даўжынёй. Лісце з хвосцікамі, даўгавата-ланцэтнае, эліптычнае або даўгавата-яйкападобнае, 2-4.5 см шырынёй, з вастрыём на верхавіне, ярка-зялёнае, бліскучае. Кветканосы ў 2-3 разы даўжэй суквецця, дагары патоўшчаныя. Суквецці да 6 см даўжынёй, густыя. Плады даволі буйныя (3-5 мм даўжынёй), амаль шарападобныя, з тупым кілем і кароткім носікам[4].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы[5].

Від расце ў параўнальна глыбокай вадзе ў азёрах, павольных рэках, каналах, у затопленых крэйдавых або гравійных ямах[6].

Ва Украіне від расце ў азёрах, сажалках, рэках — амаль на ўсёй тэрыторыі (на поўдні прымеркаваны ў асноўным да Дняпра); у Крыме рэдка (Феадасійскі гарсавет  (руск.), пгт Кактэбель  (руск.))[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д.Н., Котов М.И., Прокудин Ю.Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев. — С. 392. (руск.) (укр.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. iucnredlist.org. (англ.)