Пратастрангіліды

(Пасля перасылкі з Protostrongylidae)

Пратастрангіліды[1] (Protostrongylidae) — сямейства круглых чарвей, якое адносіцца да атраду Strongylida[2].

Пратастрангіліды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Protostrongylidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  148101

Апісанне

правіць

Цела даўжынёй 5 — 150, шырынёй 0,028 — 0,5 мм, ніткападобнае, укрытае шчыльнай кутыкулай[1]. Кішэчнік мае выгляд прамой цыліндрычнай трубкі, выдзяляльная сістэма — 2 бакавыя ўнутрыклетачныя каналы, нервовая — каляглотачнае кольца з нервовымі стваламі. Полавая сумка ў самцоў развіта слаба або адсутнічае (характэрная прыкмета). Раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы[1].

Распаўсюджанне

правіць

Пашыраны амаль па ўсім зямным шары[1].

Жыццёвы цыкл

правіць

Паразітуюць пераважна ў дыхальных шляхах аленяў, авечак, коз, зайцоў, трусоў (дэфінітыўныя, ці канчатковыя, гаспадары). Прамежкавыя гаспадары ў развіцці — наземныя малюскі[1]. Канчатковыя гаспадары заражаюцца пры ўжыванні кармоў, забруджаных інвазіўнымі лічынкамі[1].

У сямействе вылучаюць наступныя роды[2]:

Значэнне

правіць

Узбуджальнікі протастрангілёзаў жывёл[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё Пратастрангіліды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 260
  2. а б Protostrongylidae (англ.). www.gbif.org. Праверана 2 December 2021.