Pseudocreobotra wahlbergii — від насякомых сямейства Hymenopodidae.

Pseudocreobotra wahlbergii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pseudocreobotra wahlbergii


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  406587

Апісанне

правіць
 
 

У дарослага багамола на ніжнім баку брушка ёсць калючая структура, што і дало яму назву ў некаторых мовах. Колер зменлівы, звычайна светла-зялёны, але таксама можа быць афарбаваны ў жоўты, ружовы або чырвоны колер. На пярэдніх крылах маецца вялікая пляма чорнага, зялёнага і крэмавага колеру, акружаная зялёнымі плямамі. Унутраныя заднія крылы аранжавыя, а знешнія празрыстыя.

Можа дасягаць да 38 мм у даўжыню.

Прысутнічае палавы дымарфізм: самкі маюць невялікія шыпы ў аснове крылаў і шэсць-сем сегментаў на жываце. У самак таксама, як правіла, трохі карацейшыя вусікі і больш доўгія крылы. З іншага боку, самцы не маюць шыпоў у аснове крылаў, маюць восем брушных сегментаў, карацейшыя крылы і больш доўгія вусікі[1].

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

правіць

Від распаўсюджаны ў Паўднёвай і Усходняй Афрыцы.

У дзікай прыродзе ён жыве пры дзённай тэмпературы каля 25 — 30 °C, а ноччу спраўляецца з тэмпературай не ніжэй за 18 °C. Ідэальная вільготнасць павінна быць каля 60 %. Наяўнасць занадта вялікай колькасці вільгаці можа быць для яго смяротнай, паколькі ён асабліва ўспрымальны да грыбковых інфекцый[2].

Харчаванне

правіць

У стане спакою добра замаскіраваны і настолькі дасканала імітуе кветку, што насякомыя могуць паспрабаваць апыліць яе і такім чынам стаць здабычай драпежніка. Харчуецца пераважна лятучымі насякомымі і павукамі.

У гэтых багамолаў моцныя перадплеччы і вялікі апетыт, таму яны спраўляюцца са здабычай значна большай, чым яны. Аднак, паколькі яны не вельмі актыўныя, прадстаўнікі віду не будуць гнацца за ежай, калі ім не ўдасца злавіць яе з першага разу. Таму яны аддаюць перавагу заставацца цалкам нерухомымі, замаскіраванымі як частка навакольнага асяроддзя, чакаючы магчымасці ўдару да таго часу, як патэнцыйная здабыча сама не наблізіцца да іх[3].

Як і ў многіх іншых відаў багамолаў, самкі дэманструюць палавы канібалізм.

Зноскі

  1. "8 Facts About the Spiny Flower Mantis"(англ.). 2014-03-20. Праверана 2018-03-22.
  2. Spiny Flower Mantis – Pseudocreobotra wahlbergii | Keeping Insects (англ.). www.keepinginsects.com. Праверана 21 сакавіка 2018.
  3. www.panterrapets.com