Медуніца вузкалістая

(Пасля перасылкі з Pulmonaria angustifolia)

Медуні́ца вузкалістая[3] (Pulmonaria angustifolia) — мнагалетняя травяністая расліна з роду медуніца сямейства бурачнікавых.

Медуніца вузкалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pulmonaria angustifolia L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  256499
EOL  5356852
IPNI  120344-1
TPL  kew-2412871

Батанічнае апісанне правіць

Медуніца вузкалістая дасягае ў вышыню 15-30 см (радзей да 50). Карэнішча моцнае, галінастае, з доўгімі каранямі. Сцябло прамастаячае, пакрытае грубымі валасамі, нахіленымі ўніз. Кубачак 8-12 мм даўжынёй. Кветкі ружовыя, блакітныя, сінія, часам цёмна-фіялетавага колеру.

Цвіценне ў красавіку і маі. Расце ў сасновых дрэвастоях, зарослых кустамі на схілах. Занесена ў літоўскую Чырвоную кнігу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.