«Pumped Up Kicks» (МПА: [pʌmpt ʌp kɪks]; з англ. — «Выдзіманыя красоўкі») — песня амерыканскага гурта Foster the People. Яна была выдадзена на першым сінгле калектыву ў верасні 2010 года і пазней уключана ў міні-альбом Foster the People і дэбютную студыйную працу Torches. Кампазіцыя прынесла поспех гурту і стала адным з самых папулярных хітоў 2011 года. Песню склаў і запісаў у 2009 годзе Марк Фостэр, фронтмэн Foster the People, які ствараў у той час рэкламныя джынглы. Аптымістычная мелодыя «Pumped Up Kicks» кантрастуе з тэкстам, які апісвае думкі падлетка, які збіраецца здзейсніць масавае забойства.

«Pumped Up Kicks»
Сінгл выканаўцы Foster the People
з альбома Torches
Выпушчаны верасень 2010
Фармат загрузка музыкі[d]
Жанр Інды-поп
Лэйбл Columbia Records і Startime International[d]
Прадзюсар

Увага, якую прыцягнуў трэк, будучы выкладзеным у Інтэрнэт для вольнай запампоўкі ў 2010 годзе, дапамагло Foster the People падпісаць кантракт з лэйблам Startime International (падпадзел Columbia Records) на выпуск некалькіх альбомаў яшчэ да таго, як сінгл паступіў у продаж. У наступным годзе песня нечакана атрымала шырокую папулярнасць і загучала на радыёстанцыях рознага фармату, уключаючы CHR. «Pumped Up Kicks» узначаліла хіт-парад Alternative Songs і правяла восем тыдняў запар на трэцім месцы Billboard Hot 100. Песня атрымала высокія ацэнкі крытыкаў і была намінаваная на «Грэмі» у катэгорыі «Лепшае выкананне поп-кампазіцыі дуэтам ці гуртом», а таксама выкарыстоўвалася ў медыя.

Запіс і выпуск правіць

 
Марк Фостэр, аўтар і прадзюсар хіта.

Неўзабаве пасля таго, як Марк Фостэр арганізаваў гурт Foster The People у 2009 годзе, ён склаў «Pumped Up Kicks» і на працягу пяці гадзін запісаў яе на студыі Mophonics, размешчанай у Венісе (раён Лос-Анджэлес), дзе ён працаваў, ствараючы рэкламныя джынглы[1][2]. Фостэр думаў, што запісвае дэма і сам сыграў на ўсіх інструментах. У выніку была выпушчаная менавіта гэтая версія[3].

9 лютага 2010 года з’явіўся анонс песні «Pumped Up Kicks» у музычным блогу Supergoodmusic.com[4][5], а на сайце гурта песня была размешчана для вольнай запампоўкі[5]. Пасля гэтага трэк прыцягнуў увагу часопіса Nylon і быў выкарыстаны ім у анлайнавай рэкламнай кампаніі[6]. У лютым гурт упершыню выканаў песню на дабрачынным канцэрце ў Венецыі[5].

Кампазіцыя працягвала атрымліваць ўвагу з боку розных блогаў і неўзабаве набыла стыхійную папулярнасць[7]. Фостэру сталі прыходзіць электронныя лісты ад многіх людзей з нагоды песні, і ў сакавіку ён, маючы патрэбу ў савеце прафесіянала, звязаўся з Брэнтам Крэдэлам, музычным мэнэджэрам Monotone, Inc. Пасля ён і Брэт Уільямс былі наняты, каб разам займацца справамі Foster The People, і дапамаглі гурту заключыць кантракт з Startime International на выпуск некалькіх альбомаў[6]. 14 верасня 2010 года адбыўся рэліз сінгла «Pumped Up Kicks»[8].

Папулярнасьць правіць

У студзені 2011 года Foster The People выпусцілі аднайменны міні-альбом, у які увайшоў трэк «Pumped Up Kicks». 29 студзеня песня дэбютавала ў хіт-парадзе рок-песень часопіса Billboard, а праз тыдзень — і ў чарце альтэрнатыўных песень. У маі яна з’явілася ўжо ў галоўным амерыканскім рэйтынгу песень Hot 100 і ўвайшла ў дэбютны студыйны альбом калектыву пад назвай Torches, выдадзены ў тым жа месяцы[9].

Рэжысёр Джозэф Гейгер[10] зняў відэакліп, у якім запіс выступу гурта перарываецца кадрамі з музыкамі, якія апроч іншага займаюцца фрысбі і сёрфінгам. У лютым 2011 года відэа было размешчана на YouTube, дзе набрала звыш 778 мільёнаў праглядаў. Яно было намініравана на прэмію MTV у катэгорыі «Лепшае рок-відэа»[10]. На тэлеканале mtvU, які вяшчае для студэнтаў, у эфір выходзіла цэнзураваная версія, у якой былі зацёртыя словы «пісталет» і «куля» ў прыпеве песні[11][12].

 
Foster the People ў чэрвені 2011 года на MuchMusic Video Awards. Праз паўгода яны выступілі на адной сцэне з Beach Boys і Maroon 5 на цырымоніі «Грэмі».

У ЗША песня мела паўсюдны поспех у хіт-парадах розных жанраў[13]: да ліпеня яна дасягнула трэцяга месца ў чарце Rock Songs, а месяцам раней узначаліла Alternative Songs; у той жа час яна ўвайшла ў чарты Adult Top 40 і Mainstream Top 40. У рэйтынгу Hot 100 яна паднялася да трэцяга радка і ўтрымлівала яго на працягу васьмі тыдняў бесперапынна[14]. «Pumped Up Kicks», будучы хітом нумар адзін у Alternative Songs, стала першым сінглам (з часоў «Use Somebody» [2009] гурта Kings of Leon), які пры гэтым увайшоў у пяцёрку Hot 100; першым хітом (з часоў «Butterfly» [2001] гурта Crazy Town), які ўзначаліў яшчэ і хіт-парад Rhythmic Airplay, і першым за ўсю гісторыю хітом, які заняў таксама вяршыню радыёчарту танцавальнай музыкі (існуе з 2003 года)[15]. Тлумачачы поспех песні, Майк Дэпіпа, менеджэр Columbia Records, адзначыў, што «яна досыць нетрадыцыйная, каб граць на многіх альтэрнатыўных радыёстанцыях, але разам з тым не занадта модная для гасцінай»[6]. На думку Кента Філіпса, праграмнага дырэктара KPLZ-FM, у дарослай аўдыторыі заўсёды ёсць патрэба ў незвычайных песнях; у якасці дадатковых прыкладаў ён прывёў «Say Hey (I Love You)» Майкла Франці і «Fireflies» Owl City, якія гучалі на радыёстанцыях фармату «adult top 40»[16].

У верасні трэк увайшоў у дзясятку галоўных песень лета 2011 года па версіі тэлеканала VH1[17]; пры складанні спісу ўлічваліся прагляды на YouTube і праслухоўванні на Last.fm, дадзеныя аб продажах у iTunes Store, а таксама чарты Billboard і самога тэлеканала[17]. Сінгл атрымаў сертыфікат мультыплацінавага дыска ў ЗША, Канадзе і Аўстраліі, а таксама залатога — у Аўстрыі і Германіі. Па выніках 2011 года ён заняў шостае месца сярод самых прадаваных песень у лічбавым фармаце на радзіме музыкаў; колькасць прададзеных копій склала 3,61 млн[6], а ў канцы студзеня 2012-га яно перавысіла лічбу ў 4 млн. Тады ж песня ўзначаліла хіт-парад Аўстраліі на адзін тыдзень[18]. У Вялікабрытаніі, дзе яна дасягнула 18-га месца, «Pumped Up Kicks» увайшла ў дзясятку самых прадаваных рок-кампазіцый 2011 года[19].

Змест правіць

У «Pumped Up Kicks» жыццярадасная музыка спалучаная з змрочным тэкстам, напісаным з пункту гледжання запалоханага і памяшанага падлетка, у якога паўсталі думкі пра забойства. Ён уяўляе сабе[20][21], як знаходзіць бацькоўскі пісталет і ў прыпеве папярэджвае патэнцыйных ахвяр, каб тыя «абганялі мой пісталет» і што ім лепш «уцякаць, і бегчы хутчэй, чым мая куля». Аб’ектам яго нянавісці сталі прасунутыя «дзеткі»[4], чый абутак з’яўляецца ўмоўным пазначэннем моднай вопраткі[22][23].

Аднак не ўсе слухачы аказаліся ўважлівымі. «Людзі падпяваюць, насвістваюць ці яшчэ што-небудзь на працягу некалькіх тыдняў, перш чым зразумеюць, аб чым я кажу. — распавёў Фостэр. — Калі яны выяўляюць, які ў песні тэкст, гэта быццам цэбар халоднай вады для іх»[24]. У 2011 годзе, пасля таго як песня стала папулярнай, аўтару даводзілася практычна ў кожным інтэрв’ю тлумачыць сэнс песні[25]. Па словах Фостэра, яна з’явілася па тых жа прычынах, што і «Злачынства і пакаранне» Дастаеўскага і «Халодная кроў» Трумэна Капотэ[4]. Аўтар сказаў, што «спрабаваў зазірнуць у думкі замкнёнага, псіхічна хворага дзіцяці»[3]. Ён напісаў песню для таго, каб прыцягнуць увагу да праблемы ўзброенага гвалту сярод моладзі, які, па яго адчуванні, стаў эпідэміяй і пагаршаецца «сямейнымі праблемамі, недахопам любові і раз’яднанасцю»[26][27]. Удзельнікі гурта самі былі закрануты гэтай праблемай: над Фостэрам здзекаваліся ў школе, а стрыечная сястра басіста Кабі Фінка перажыла масавае забойства ў школе «Калумбайн» у 1999 годзе[28].

З’явіліся таксама здагадкі, што першы радок («У Роберта спрытная рука») адсылае да Роберта Хоўкінса, віноўніка стральбы ў гандлёвым цэнтры Амахі, аднак яны былі абвергнутыя агентам гурта: «Гэта зусім няправільна. Імя героя песні — гэта проста супадзенне»[29]. Некаторыя слухачы, скажона вытлумачыўшы тэкст песні, адпраўлялі скаргі ў адрас рэкорд-лэйбла і радыёстанцый, а адзін з тэлеканалаў MTV дэманстраваў відэакліп з адцэнзураваным аўдыё. Марк Фостэр растлумачыў, што песня не пра тое, як яе герой фізічна распраўляецца з непрыяцелямі, але пра адчужэнне ізгоя; гэта погляд на свет яго вачыма і «выдатная магчымасць пагаварыць з дзецьмі на тэму, якой не варта пазбягаць, пагаварыць пра гэта з любоўю»[30][31].

Іншыя версіі правіць

Інструментальная версія «Pumped Up Kicks» і версія а капэла з’явіліся на баку «Б» сінгла, выдадзенага на грампласцінцы. Лічбавае выданне ўключала ў сябе рэмікс ад Chrome Canyon[32]. У красавіку 2011 года Нью-Ёркскі дуэт the Knocks выпусціў афіцыйны рэмікс пад назвай «Pumped Up Kicks (The Knocks Speeding Bullet Remix)», які ўвайшоў таксама ў канцэртнае выданне (Tour Edition) альбома Torches[33]. Акрамя таго, кампазіцыю рэміксавалі дуэт MNDR[34] дыджэй Skeet Skeet[35].

Foster the People выконвалі песню на канцэртах і розных фестывалях. У маі 2012 года яны аб’ядналіся з групай мексіканскіх музыкаў і сыгралі версію «Pumped Up Kicks» з элементамі музыкі марыячы на выступе ў Гвадалахары, які быў зняты для праекта Эштана Кутчэра Thrash Lab[36].

Кавер-версіі правіць

 
Рыверс Куома з Weezer вучыў Марка Фостэра граць сваю песню, а праз дзевяць гадоў выканаў «Pumped Up Kicks».

4 жніўня 2011 года гурт Weezer, якая праводзіла турнэ па Паўночнай Амерыцы, выканала песню на штогадовым выставе-кірмашы Orange County Fair у горадзе Коста-Меса. Музыкі Foster The People узрадаваліся, даведаўшыся пра гэта, а Марк Фостэр успомніў выпадак дзевяцігадовай даўнасці, калі на адной вечарыне Рыверс Куома вучыў яго граць на гітары «Say It Ain’t So»[37].

У тым жа годзе кампазіцыю выканала на канцэрце група Panic! At the Disco[38], а The Kooks прадставілі сваю версію ў радыёпраграме Live Lounge на BBC Radio 1[39]. Амерыканскі фолк-рокавы калектыў Oak and Gorski запісаў акустычную кавер-версію і відэасуправаджэнне да яе[40]; трэк паступіў у продаж 6 верасня 2011 года. Крыс Кэб пераспяваў «Pumped Up Kicks» у стылі поп-рэгі[35]. У кастрычніку 2011-га поп-дуэт Karmin выканаў яе ў вэб-відэапраграме Mashup Mondays, якая выходзіць на сайце Billboard.com[41], а ў наступным месяцы кавер-версію зрабіў гурт Miracles of Modern Science[42].

5 ліпеня 2019 года амерыканскі індастрыял-метал гурт 3TEETH прадставілі сваю версію у альбоме METAWAR.

У хіп-хопе і сучасным рытм-н-блюз правіць

Рэпер Шон Крыстафер выкарыстаў семпл з прыпеву ў трэку «All the Other Kids»[43]; іншы рэпер — Кендрык Ламар запісаў рэчытатыў на рэміксаваны варыянт. Брэндан Грын[35], які выступае пад псеўданімам Bei Maejor, злажыў уласны тэкст і праспяваў яго пад арыгінальную музыку Фостэра на трэку «Little Haters», які ўвайшоў у мікстэйп MaejorMaejor[44]. 13 чэрвеня 2012 года амерыканскі выканаўца сучаснага рытм-н-блюзу Ашэр выступіў у радыёпраграме Live Lounge на BBC Radio 1; сярод шасці кампазіцый была праспяваная і «Pumped Up Kicks», пры выкананні якой спявак змяніў свайму асноўнаму стылю і нават сыграў на бас-гітары, што стала сюрпрызам для журналістаў[45]. У эфіры той жа радыёстанцыі A$AP Rocky праспяваў «Pumped Up Kicks» у праграме Зэйна Лоў 1 жніўня 2012 года. Летам таго ж года Джэйд Сміт, 14-гадовы сын Уіла Сміта і Джады Пінкет-Сміт, запісаў трэк «Pumped Up Kicks (Like Me)», у якім прачытаў рэп пад музыку з куплетаў арыгінальнай кампазіцыі[46]; у чорна-белым відэакліпе Джэйд з групай падлеткаў займаюцца скейтбордынгам[47].

У поп-культуры правіць

Foster the People сыгралі песню ў ток-шоў «Джымі Кімэл ў прамым эфіры» 23 мая 2011 года[48] і ў праграме «Суботнім вечарам у прамым эфіры» 8 кастрычніка таго ж года[49]. Джымі Фэлан выканаў караоке-версію ў сваім начным шоў, пры гэтым ён парадыраваў Дэвіда Боўі[50]. Вядомасць атрымаў відэаролік, у якім танцор Маркес Скот па мянушцы Nonstop выканаў нумар у суправаджэнні дабстэп-рэмікса «Pumped Up Kicks»; відэа было загружана на YouTube у верасні 2011-га і набрала звыш 60 млн праглядаў[51][52]. Каманда сайта Barely Political зрабіла пародыю пад назвай «Ducked Up Lips» у рамках вэб-серыяла The Key of Awesome[53]; яна ўвайшла ў падборку YouTube-пародый на гэты трэк, складзеную на сайце CraveOnline ў лістападзе 2011 года[54]. DJ Earworm выкарыстаў семплам песні ў чарговым мешапе пад назвай «United State of Pop 2011 (World Go Boom)», у які ўвайшлі галоўныя хіты года[55][56]. У выпуску ток-шоў Элен Дэджэнерэс ад 21 лютага 2012 года Тэйлар Свіфт і Зак Эфран выканалі песню пад гітару з змененым, жартоўным тэкстам[57]. «Pumped Up Kicks» прагучала ў многіх амерыканскіх тэлесерыялах («Прыгажуні»[58], «Пляткарка»[6], «C. S. I.: Месца злачынства Нью-Ёрк»[59], «Горад драпежніц»[60], «Радзіма»[61], «Сховішча 13»[62], «Дзённікі вампіра»[6]) і ў фільмах 2011 года «Сэкс па дружбе» і «Ноч страху»[2]. Яна таксама ўвайшла ў саўндтрэк музычнай відэагульні Rock Band Blitz, выпушчанай у жніўні 2012 года[63].

Прэміі і намінацыі правіць

Год Прэмія Намінацыя Вынік
2011 MTV Video Music Awards[10] Лепшае рок-відэа Намінацыя
Q Awards[64] Лепшы трэк Намінацыя
2012 «Грэмі»[65] Лепшае выкананне поп-
кампазіцыі дуэтам ці гуртом
Намінацыя
NME Awards[66] Гімн танцпляца Намінацыя
Billboard Music Awards[67][68] Галоўная рок-песня Перамога
Галоўная альтэрнатыўная песня Намінацыя

Спісы правіць

Выданне Краіна Спіс Месца
Les Inrockuptibles Францыя 100 песень года[69] 2
Intro Германія Песні 2011 года[70] 9
MTV ЗША Лепшыя песні 2011-га[71] 7
New Musical Express Вялікабрытанія 50 лепшых трэкаў 2011-га[72] 21
Paste ЗША 50 лепшых песень 2011-га[73] 32
PopMatters ЗША 75 лепшых трэкаў 2011-га[74] 31
Q Вялікабрытанія Трэкі 2011-га[75] 4
Rolling Stone ЗША 50 лепшых сінглаў 2011-га[76] 11
VH1 ЗША Песня лета 2011-га[77] 9
The Village Voice ЗША Pazz & Jop[78] 10

Гісторыя выдання правіць

Дата Краіна Фармат Лэйбл Каталожны нумар
14 верасня 2010[8] ЗША грампласцінка Startime/Columbia Records 759071
14 сакавіка 2011[79] Аўстрыя, Бельгія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Мексіка, Нідэрланды, Нарвегія, Фінляндыя, Францыя, Швецыя, Швейцарыя, Японія лічбавы Sony Music Entertainment
6 чэрвеня 2011[80] Мексіка*
17 чэрвеня 2011[32] Вялікабрытанія, Ірландыя, Іспанія
24 чэрвеня 2011[81] Канада**, Мексіка**
11 лістапада 2011[82] Германія CD-сінгл 88691906852
* «Pumped Up Kicks» (feat. Hollywood Holt) [The Hood Internet Remix]
** «Pumped Up Kicks» (Gigamesh Remix)

Зноскі правіць

  1. Martens, Todd.. Foster the People: Pumped up, indeed (англ.)(недаступная спасылка). Los Angeles Times (26 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  2. а б Barker, Olivia.. Foster the People’s ‘Pumped Up Kicks’ has legs (англ.). USA Today (6 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  3. а б Doyle, Patrick.. Band to Watch: Foster the People’s Pumped-up Psych-Pop (англ.). Rolling Stone (8 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  4. а б в Martens, Todd.. Foster the People: Moving beyond ‘Pumped Up Kicks’ (англ.). Los Angeles Times (25 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  5. а б в Breaking News — Foster The People Stand Up For The Kids In Venice (9 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 29 лютага 2012.
  6. а б в г д е Peters, Mitchell.. Foster the People: How a Free Download Begat a Business. Billboard.com (3 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2009. Праверана 15 лістапада 2011.
  7. Foster The People: An Outsider Anthem, A Viral Hit. National Public Radio (26 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 14 жніўня 2011.
  8. а б Foster the People ‘Pumped Up Kicks’ — Vinyl, United States (англ.). Amazon.com. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  9. Caulfield, Keith.. Adele Rules 2011 With Top Selling Album & Song (англ.). Billboard.com (4 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2009. Праверана 28 лютага 2012.
  10. а б в VMA Best Rock Video Nominees 2011 (англ.). MTV. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  11. Shafrir, Doree.. Foster the People: On MTV censoring their hit single (англ.). Rolling Stone (7 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  12. Huff, Richard.. MTVU censors Foster the People’s music video hit ‘Pumped Up Kicks’ (англ.). New York Daily News (28 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  13. Montgomery, James.. Foster The People ‘Experimenting’ With Torches Follow-Up (англ.). mtv.com. Viacom (22 снежня 2011). — «scoring a massive crossover hit with ‘Pumped Up Kicks’»  Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 19 лютага 2012.
  14. Grein, Paul.. Chart Watch Extra: The Year’s Top 30 Hits (англ.). Chart Watch. Yahoo! Music (14 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 25 лютага 2012.
  15. Trust, Gary.. Weekly Chart Notes: Kelly Clarkson, the Beatles, George Strait (англ.). Billboard.com (16 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2009. Праверана 21 лютага 2012.
  16. Caulfield, Keith.. Foster the People’s ‘Pumped up Kicks’ Charges up Hot 100, ‘Unique’ Vocals and All (англ.). Billboard.biz (15 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 24 лютага 2012.
  17. а б Katy Perry’s “Last Friday Night (T.G.I.F.)” Is The 2011 VH1 Song Of The Summer (англ.). vh1.com. Viacom International (7 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 2 сакавіка 2012.
  18. Top 100 Singles 2011 (англ.). ARIA. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  19. The Top 20 rock singles and albums of 2011 revealed (англ.). The Official UK Charts Company (17 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  20. Heart, Cindal Lee.. Foster the People talk ‘Pumped Up Kicks’ and hipsterdom (англ.)(недаступная спасылка). Gimme Noise (10 чэрвеня 2011). — «So he’s pretty much fantasizing going on a killing spree.»  Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 25 лютага 2012.
  21. Marchand, Francois.. Foster the People all pumped up (англ.)(недаступная спасылка). The Vancouver Sun (8 кастрычніка 2011). — «…and having violent fantasies because of it»  Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 25 лютага 2012.
  22. Asay, Paul.. Foster the People «Pumped Up Kicks» (англ.). Plugged In Online. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 24 лютага 2012.
  23. Welch, Andy.. Pumped up Kicks (англ.). Independent.ie (6 сакавіка 2012). — «the title referring to the trainers worn by his peers to show their status»  Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2012. Праверана 9 сакавіка 2012.
  24. Fletcher, Alexandra.. Best Of What’s Next: Foster The People (англ.). Paste (11 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 25 лютага 2012.
  25. Soeder, John.. Will ‘Pumped Up Kicks’ yield Grammy gold for Foster the People? (англ.). Cleveland.com (12 лютага 2012). — «Honestly, I spent every single interview I did last year trying to convey what ‘Pumped Up Kicks’ is about.»  Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 24 лютага 2012.
  26. Young, Faith-Ann.. Foster The People Open Up About Their New Album, Gun Violence, And Bungee Jumping On Stage At Coachella (англ.)(недаступная спасылка). KROQ-FM (14 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2011. Праверана 23 лютага 2012.
  27. Stewart, Allison.. Be specific: Foster the People’s Mark Foster talks about “Pumped Up Kicks,” a sunny and violent new hit (англ.). The Washington Post (22 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  28. Quan, Denise.. Foster the People on inspiration, odd jobs and meeting Bono (англ.)(недаступная спасылка). CNN.com. Turner Broadcasting System (10 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  29. Coffey, Kevin.. Band says song not about Von Maur shooter (англ.). Omaha World-Herald (18 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  30. Lopez, Korina; Mansfield, Brian.. Year-end music: A six-pack of success (англ.). USA Today (27 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 26 лютага 2012.
  31. DiCrescenzo, Brent.. Foster the People | Interview (англ.). Time Out Chicago (26 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  32. а б ‘Pumped Up Kicks’ — Digital Download, United Kingdom (англ.)(недаступная спасылка). Amazon.com. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  33. Foster The People — Torches (англ.)(недаступная спасылка). swisscharts.com. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 21 лютага 2012.
  34. Singles file: Jennifer Lopez, Foster the People, XV and Pusha T (англ.). The Washington Post (22 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  35. а б в Noir, Nadia.. Top 10 Remixes & Covers Of Foster The People Songs (англ.). KROQ-FM (24 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2011. Праверана 21 лютага 2012.
  36. Foster The People Take “Pumped Up Kicks” South Of The Border: Idolator Premiere (англ.). Idolator (30 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 6 чэрвеня 2012.
  37. Weezer cover Foster The People’s ‘Pumped Up Kicks’ (англ.). New Musical Express (7 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  38. Common, Tyler.. Panic! At The Disco cover Foster The People, Florence + The Machine (англ.)(недаступная спасылка). Alternative Press (19 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  39. Tonges, Scott.. The Kooks «Pumped Up Kicks» cover for BBC Radio 1 Live Lounge (англ.). Scenewave.com (8 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  40. Music Video for “Pumped Up Kicks” (англ.). oakandgorski.wordpress.com (6 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 22 лютага 2012.
  41. Letkemann, Jessica.. Karmin Pumps Up Foster The People’s ‘Kicks’ (англ.). Billboard (24 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2009. Праверана 26 лютага 2012.
  42. Coplan, Chris.. Video: Miracles of Modern Science covers Foster The People’s “Pumped Up Kicks” (англ.). Consequence of Sound (8 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 25 лютага 2012.
  43. Shawn Chrystopher’s «All the Other Kids (I’m Just Me)» sample of Foster the People’s «Pumped Up Kicks» (англ.). WhoSampled. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  44. Bei Maejor’s «Little Haters» sample of Foster the People’s «Pumped Up Kicks» (англ.). WhoSampled. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 29 ліпеня 2012.
  45. Gilman, Hannah.. Usher Covers Foster the People’s ‘Pumped Up Kicks’ (англ.). Billboard (14 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2009. Праверана 20 лістапада 2012.
  46. Oldenburg, Ann.. Jaden Smith skateboards, raps in ‘Pumped Up Kicks (Like Me)’ (англ.). USA Today (7 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 8 жніўня 2012.
  47. Brokaw, Julia.. Jaden Smith Rapping, Skateboarding In ‘Pumped Up Kicks (Like Me)’ Video (англ.). RapFix/MTV.com. Viacom International (10 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2012. Праверана 19 жніўня 2012.
  48. Jimmy Kimmel Live! — Music Lounge (англ.)(недаступная спасылка). ABC.com. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 24 лютага 2012.
  49. Doherty, Maggie.. Foster the People Give ‘Pumped Up’ Performance on ‘SNL’: Watch (англ.). Billboard (10 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2009. Праверана 21 лютага 2012.
  50. David Bowie (Jimmy Fallon) Covers «Pumped Up Kicks» (англ.). Stereogum (29 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  51. Goodman, William.. Dubstep dance to “Pumped Up Kicks” is simply unreal (англ.). CBS News (24 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  52. Krewen, Nick.. “Pumped Up Kicks” still running for Foster the People (англ.)(недаступная спасылка). Toronto.com (28 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  53. The Key of Awesome’s «Ducked Up Lips» cover of Foster the People’s «Pumped Up Kicks» (англ.). WhoSampled. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  54. Proof, Sam.. Foster The People — Pumped Up Kicks — Parodies (англ.)(недаступная спасылка). CraveOnline (7 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 23 лютага 2012.
  55. DJ Earworm’s ‘United State of Pop 2011 (World Go Boom)’: The Year in Pop Music (англ.). The Huffington Post (26 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 29 ліпеня 2012.
  56. United State of Pop 2011 (World Go Boom) (англ.)(недаступная спасылка). djearworm.com. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 29 ліпеня 2012.
  57. Taylor Swift and Zac Efron play ‘Pumped Up Kicks’ on ‘Ellen’ (англ.). Rolling Stone (21 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 22 лютага 2012.
  58. HBO Entourage Music — S7 Ep 82 Tequila Sunrise. HBO. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2010. Праверана 20 лютага 2012.
  59. Оз Скотт (режиссёр), Трей Каллавей (сценарист) (8 April 2011). "Food for Thought". CSI: NY. Сезон 7. Эпізод 19. Event occurs at 11:23. CBS. Праверана 25 февраля 2012. {{cite episode}}: Невядомы параметр |serieslink= ігнараваны (прапануецца |series-link=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2011. Праверана 13 лютага 2023.
  60. Майкл Макдоналд (режиссёр, сценарист) (27 April 2011). "You're Gonna Get It". Cougar Town. Сезон 2. Эпізод 17. Event occurs at 18:06. ABC. Праверана 25 февраля 2012. {{cite episode}}: Невядомы параметр |serieslink= ігнараваны (прапануецца |series-link=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2012. Праверана 13 лютага 2023.
  61. Case, Wesley.. Foster the People: From cereal jingles to ‘Pumped Up Kicks’ (англ.). The Baltimore Sun (5 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 6 чэрвеня 2012.
  62. Мэтт Эрл Бисли (режиссёр), Майкл Фокс (сценарист) (31 August 2010). "Vendetta". Warehouse 13. Сезон 2. Эпізод 9. Event occurs at 17:02. Syfy. Праверана 25 февраля 2012. {{cite episode}}: Невядомы параметр |serieslink= ігнараваны (прапануецца |series-link=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2011. Праверана 13 лютага 2023.
  63. Rock Band Blitz (англ.). IGN. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 29 ліпеня 2012.
  64. Названы номинанты на музыкальную премию журнала Q. Lenta.ru (15 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2011. Праверана 29 лютага 2012.
  65. Nominees And Winners (англ.)(недаступная спасылка). The Recording Academy. Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2016. Праверана 23 лютага 2012.
  66. Arctic Monkeys, Noel Gallagher, The Vaccines, Lana Del Rey nominated for NME Awards 2012 (англ.). New Musical Express (30 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 1 лютага 2012.
  67. 2012 Billboard Music Awards (англ.). Billboard.com (20 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2012. Праверана 21 мая 2012.
  68. 2012 Billboard Music Awards Finalists: Complete List (англ.). Billboard.com (19 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2009. Праверана 21 мая 2012.
  69. Les Inrockuptibles Best 50 Songs of 2011 (англ.). Spotirama (19 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  70. Das sind die Songs des Jahres 2011 (ням.)(недаступная спасылка). Intro Magazin (15 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  71. Best Songs Of 2011 (англ.). mtv.com (14 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  72. 50 Best Tracks Of 2011 (англ.). New Musical Express. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  73. Jackson, Josh.. The 50 Best Songs of 2011 (англ.). Paste (30 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  74. The 75 Best Songs of 2011 (англ.). PopMatters (28 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  75. Q magazine Recordings Of The Year (англ.). Rocklist.net. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  76. 50 Best Singles of 2011 (англ.)(недаступная спасылка). Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.
  77. Названа главная песня лета 2011 года. Lenta.ru (8 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2014. Праверана 21 лютага 2012.
  78. Pazz and Jop Singles 2011 (англ.). Village Voice. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  79. Pumped Up Kicks: Foster The People (фр.). Amazon.fr. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 21 лютага 2012.
  80. Pumped Up Kicks (feat. Hollywood Holt) [The Hood Internet Remix] — Single (The Hood Internet Remix) (ісп.). iTunes Store. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2012. Праверана 2 сакавіка 2012.
  81. Pumped Up Kicks (Gigamesh Remix) — Single by Foster the People (англ.). iTunes Store. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2012. Праверана 2 сакавіка 2012.
  82. Pumped Up Kicks (ням.). musicline.de. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 20 лютага 2012.

Спасылкі правіць