RэZэрвацыЯ (Рэзервацыя) — беларуская творчая група, робіць пераклад і агучванне камп’ютарных гульняў і фільмаў.

Гісторыя правіць

Група ўзнікла ў Барысаве ў 2004 годзе. Іх было трох, на чале з Сашам. Перакладалі толькі субцітры да фільмаў і анімэ. Дзейнасць заціхла.

У верасні 2012 група адроджана, публікуе першы варыянт перакладу гульні World of Tanks ад кампаніі Wargaming. Перакладае другую гульню той самай кампаніі — World of Warships. Да суполкі далучаецца група ўкраінскага перакладчыка Ігара Казака. Пераклады былі не афіцыйнымі, потым прызнаны распрацоўшчыкамі, у абноўленым выглядзе ўключаны ў афіцыйныя версіі гульняў. Працэс прызнання быў нялёгкім. У агучванні браў удзел музыкант Уладзіслаў Наважылаў з гурту Gods Tower.

У 2015 годзе з’явілася іхная лакалізацыя «Легенд Айзенвальда» ад Aterdux Entertainment. Гэта першая ў гісторыі відэагульня, дзе беларускі пераклад быў афіцыйным.

Зімой 2020 суполка агучыла пачатак серыяла «Вядзьмар». Беларускае агучванне афіцыйна прадавала кампанія Netflix.

Распрацавалі праверку беларускага правапісу і іншыя праекты.

Спіс агучаных перакладаў правіць

Фільмы

Літаратура правіць

Спасылкі правіць