rmdir — каманда ў аперацыйных сістэмах DOS, UNIX, Windows, якая выдаляе каталог з файлавай сістэмы. Гэтую каманду таксама разумее большасць FTP-сервераў.

Unix адчувальны да рэгістра літар, таму ў камандзе нельга ужываць вялікія літары. У DOS не мае значэння вялікімі ці малымі літарамі напісана каманда. Прыклад ужывання:

rmdir імя_каталога

дзе імя_каталога адпавядае таму каталогу, які патрэбна выдаліць. У Unix існуюць таксама ключы (параметры) для гэтай каманды, такі як -p, пры ужыванні з гэтым ключом выдаляюцца таксама каталогі вышэйшага ўзроўню, калі яны пустыя, напрыклад:

rmdir -p foo/bar/baz

Спачатку будзе выдалены каталог baz/, потым bar/ і ў канцы foo/, такім чынам будуць выдалены тры каталогі, запісаныя ў аргуменце.

rmdir не выдаліць каталог, калі ён не пусты. Правільны спосаб для выдалення рэкурсіўна ўсяго зместу каталога гэта выкарыстаць каманду rm. Напрыклад:

rm -r for/bar/baz

Для таго каб зрабіць гэта ў DOS, ужывайце deltree, ці rd /s імя_каталога ў Windows.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць