Праграмы UNIX-падобных аперацыйных сістэм

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Гэта спіс папулярных праграм, працуючых у аперацыйных сістэмах заснаваных на UNIX (POSIX-сумяшчальных). Некаторыя з гэтых праграм з’яўляюцца стандартнымі для UNIX-падобных сістэм.

Сістэмныя праграмы правіць

Агульнага прызначэння правіць

  • dd — Пераўтварэнне і копія файлаў (Disk Dump). Запаўненне файла ці дыска дадзенай паслядоўнасцю байтаў
  • dirname (або basename) — Вяртае частку шляху да зададзенага файла
  • echo — Друкуе тэкставы радок на стандартнай прыладзе вываду.
  • env — Вывад або змяненне пераменных асяроддзя (environment); запускае праграму з асабістым асяроддзем
  • file — Вызначае тып файла
  • stat — Вызначае статус файла або файлавай сістэмы (правы доступу, час апошняга доступу і інш.)
  • nohup — Вызывае ўтыліту неўспрымальнасці да сігналу hang up
  • Bourne shell — Стандартны камандны працэсар у аперацыйных сістэмах UNIX
  • uptime — Друкуе інфармацыю аб працягласці работы камп’ютара
  • history — друкуе гісторыю працы з камандным радком

Кіраванне сістэмай правіць

  • fuser — распазнае працэсы па файлах ці сокетах
  • logger — Стварае запіс у сістэмным логу
  • newgrp (або sg) — Уваход (log in) у новую групу
  • pathchk — Правярае на пераноснасць імёны файлаў

Звесткі аб ядры сістэмы правіць

  • date — Друкуе або задае сістэмную дату і час
  • hwclock — Друкуе або задае дату і час RTC (гадзінніка рэальнага часу)
  • dmesg — друкуе буфер паведамленняў ядра
  • ipcrm — Выдаляе чаргу паведамленняў, усталяваныя семафоры або id агульнай памяці
  • ipcs — Друкуе звесткі аб IPC сродках
  • slabtop — Друкуе звесткі аб стане ўнутраных буфераў, кэшаў і структур Linux ядра, даступных праз /proc/slabinfo
  • uname — Друкуе звесткі аб дадзеным камп’ютары і аперацыйнай сістэме

Працэсы і задачы правіць

  • anacron — Планіроўшчык задач, глядзі cron.
  • at — Планіроўшчык аднаразовых каманд.
  • chroot — змяненне каранёвай (root) дырэкторыі для ўсіх даччыных працэсаў.
  • cron — Планіроўшчык перыядычнага запуску каманд.
  • crontab — Рэдактар скрыптаў crontab планіроўшчыка задач cron.
  • daemonic — Інтэрфейс да дэмана init-скрыпта.
  • kill — адпраўка сігналу працэсу (па яго ідэнтыфікатару — PID).
  • killall — адпраўка сігналу працэсу (па імені).
  • nice — Усталяванне прыярытэту працэсаў.
  • pgrep — Пошук працэсу па імені, ці іншаму атрыбуту.
  • pidof — GNU/Linux эквівалент pgrep ці ўтыліта, якая друкуе PID па імені працэса.
  • pkill — Адпраўляе пазначаны сігнал працэсам, знойдзеным па імені або іншаму атрыбуту.
  • ps — Друк звестак аб бягучых працэсах.
  • renice — Змяненне прыярытэту ўжо працуючых працэсаў.
  • sleep — Затрымка на зададзены час.
  • shutdown — Адпраўляе каманду на выключэнне камп’ютара.
  • reboot — Перазагрузка камп’ютара.
  • time — Час выканання каманды.
  • top — Дэманструе дынамічны спіс усіх запушчаных працэсаў.
  • start-stop-daemon — Запуск і спыненне сістэмных сэрвісаў (daemon programs).

Кіраванне карыстальнікамі правіць

  • finger — Запытвае звесткі аб карыстальніку
  • id — Друкуе звесткі аб сапраўдным/эфектыўным ідэнтыфікатары карыстальніка/групы (real/effective UIDs/GIDs)
  • last — друкуе спіс апошніх уваходаў карыстальніка
  • lastlog — Друкуе лог апошніх уваходаў карыстальнікаў
  • locale — Вывад інфармацыі аб бягучай лакалізацыі.
  • localedef — Кампіляцыя лакалізацыйнай інфармацыі
  • logname — Друкуе login карыстальніка
  • man — Друкуе даведку па камандзе (самая галоўная каманда для пачаткоўца)
  • mesg — Магчымасць атрымоўваць паведамленні ад іншых карыстальнікаў, якія ўжываюць write
  • passwd — Змяняе пароль карыстальніка
  • su — Запускае новы працэс (прадвызначана будзе shell) ад імя іншага карыстальніка (прадвызначана будзе root)
  • sudo — Запускае праграму ад імя суперкарыстальніка (root)
  • users — Паказвае карыстальнікаў, якія ўвайшлі ў сістэму (толькі імёны)
  • w — Паказвае карыстальнікаў, якія ўвайшлі ў сістэму і іх бягучыя задачы
  • whatis — Пошук па даведкавым старонкам
  • whereis — Друкуе поўны шлях да каманды і старонкі даведніка, асацыяваныя з камандай
  • which — Паказвае поўны шлях да ўказанай каманды
  • who — Спіс карыстальнікаў, якія ў дадзены момант у сістэме (logged in)
  • whoami — Друкуе імя бягучага карыстальніка
  • write — Паведамленне да іншага карыстальніка

Налады тэрміналаў правіць

  • stty — Змяненне налад тэрмінала або друк бягучых налад
  • tput — Ініцыялізацыя звестак сумяшчальнасці тэрмінала
  • tty — Друкуе імя файла тэрмінала, далучанага да стандартнага вывада
  • chvt — Пераключэнне віртуальных тэрміналаў ttyN
  • deallocvt — знішчае неўжываемыя віртуальныя тэрміналы
  • clear — Ачыстка экрана тэрмінала
  • reset — Ініцыялізацыя тэрмінала

Кіраванне файлавымі сістэмамі і дыскамі правіць

  • df — Друкуе звесткі аб вольным месцы на дыску
  • dump — Рэзервовае капіраванне файлавай сістэмы
  • fdisk — Кіраванне раздзеламі цвёрдага дыска
  • fsck — Праверка файлавай сістэмы
  • dvd+rw-tools — Стварае ISO-вобразы і запісвае DVD
  • mke2fs — Стварае файлавыя сістэмы ext2/3/4
  • mkisofs — Стварае ISO-вобразы
  • mkswap — Стварае раздзел або файл віртуальнай памяці
  • mount — Мантуе файлавыя сістэмы
  • umount — Дэмантуе файлавыя сістэмы
  • mount msdosfs — Мантуе DOS раздзелы
  • file — Друкуе звесткі аб тыпе файла, а таксама, калі каманду ўжыць з ключом -s да блочнай прылады, інфармацыю аб дысках і дыскавых раздзелах.

Кіраванне стужкавымі назапашвальнікамі правіць

Файлы і тэкст правіць

  • info — Інтэрактыўная даведкавая сістэма для ПЗ GNU.
  • man — Стандартная для Unix сістэма дакументацыі.

Утыліты работы з файламі правіць

  • chgrp — Змена групы, што валодае файлам
  • chmod — Змяненне правоў доступу да файла
  • chown — Змена ўладальніка файла
  • cp — Капіруе файл або каталог у іншае месца
  • du — Звесткі аб ужыванні дыскаў — вольная і занятая прастора
  • fdupes — Пошук аднолькавых файлаў у межах аднаго каталогу
  • find — Пошук файла ў іерархіі каталогаў
  • ln — Стварае спасылку на файл або каталог
  • locate — Хуткі пошук файла
  • ls — друкуе змест каталогу
  • lsof — друкуе спіс адкрытых файлаў
  • md5sum — вылічае або правярае MD5-хэш файлаў (для праверкі цэльнасці файлаў)
  • mkdir — Стварае новы каталог
  • mkfifo — Стварае іменаваны канал
  • mktemp — Стварае часовы файл або каталог бяспечным чынам, і друкуе яго імя
  • mv — Перамяшчае або пераймяноўвае файл ці каталог
  • pwd — Выдае бягучы каталог
  • rm — Выдаляе файлы або каталогі
  • rmdir — Выдаляе пусты каталог
  • touch — Стварае новы файл альбо, ў выпадку яго існавання, змяняе яго час мадыфікацыі
  • tree — друкуе дрэва каталогаў, пачынаючы з дадзенага
  • unlink — Выдаляе адзін дадзены
  • uucp — Капіруе файлы з аднаго Unix-хаста на іншы (Unix to Unix CoPy)

Архіватары і кампрэсары правіць

  • afio — Сумяшчальны пашыраны набор cpio з павялічанай функцыянальнасцю
  • ar — Стварае, мадыфікуе і вымае файлы з архіваў. Састарэў, замест яго ўжываецца tar.
  • bzip2 — Кампрэсар файлаў з паблокавым сартаваннем
  • compress — Традыцыйны кампрэсар, выкарыстоўваючы алгарытм LZW
  • cpio — Капіруе файл у архіў (cpio ці tar) або з яго.
  • gzip — Кампрэсар файлаў gzip
  • p7zip — Архіватар 7-zip для каманднага радку
  • pax — POSIX архіватар, які падтрымлівае мноства фарматаў.
  • rzip — Архіватар аналагічны па магчымасцям gzip i bzip2, але аптымізаваны для работы з вялікімі файламі.
  • tar — Стужкавы архіватар (Tape ARchiver), стандартны архіватар, не ажыццяўляе сцісканне файлаў, адбываецца толькі паслядоўнае аб’яднанне іх зместу, альбо выманне файлаў з архіва. Ужываецца шматлікімі праграмамі-кампрэсарамi (gzip, bzip2 і інш.)
  • uncompress — Распакоўвае файлы, сціснутыя з дапамогай compress
  • zcatКонкатэнацыя спакаваных файлаў з вывадам зместу архіва ў STDOUT (GZip)
  • bzcatКонкатэнацыя спакаваных файлаў з вывадам зместу архіва ў STDOUT (BZip2)

Перакадзіраванне правіць

  • convmv — Утыліта выконвае пераўтварэнне імён файлаў з адной кадзіроўкi ў іншую.
  • enca — Сродак для аўтаматычнага вызначэння кадзіроўкi тэкставага файла, з магчымасцю пераўтварэння ў неабходную кадзіроўку.
  • iconv — выконвае пераўтварэнне кадзіровак пазначаных файлаў. Падтрымлівае вялікую колькасць розных кадзіровак, у тым ліку UTF-8
  • fillterm — Аналаг эмулятара тэрмінала ў стылі screen, але перакадзіруе ўвод/вывад ад праграмы да карыстальніка «on the fly», дазваляючы праграме працаваць у адной кадзіроўцы, а карыстальніку ўзаемадзейнічаць з праграмай у іншай.
  • recode — пераўтварэнне тэксту з розных кадзіровак

Тэкставыя працэсары правіць

  • awk — Мова пошуку паводле ўзора і апрацоўкі тэкставых файлаў
  • banner — Стварае ASCII art паведамленне для друку вялікіх надпісаў
  • catКонкатэнацыя файлаў з вывадам у STDOUT
  • cksum — Друкуе CRC кантрольную суму і колькасць байтаў для файла (глядзі таксама MD5)
  • cmp — Утыліта для пабайтавага параўнання файлаў
  • column — Будуе табліцу з радкоў (прыклад ужывання: ip r | column -t)
  • colrm — Выдаляе слупкі, блок тэксту (прыклад ужывання: find | colrm 1 12)
  • comm — шторадкова параўноўвае два файла, якія павінны быць папярэдне лексічна адсартаваны
  • csplit — Раздзяляе файл на секцыі па нейкім дакладным лініям
  • cut — Выразанне патрэбных кавалкаў з кожнага радка файла
  • diff3 — Утыліта для параўнання аднаго файла з двума іншымі
  • diff — Утыліта для параўнання файлаў парадкова
  • egrep — Пашыраны апрацоўшчык шаблонаў (сінонім «grep -E»)
  • expand — Пераўтварае табуляцыю ў прабелы
  • fc — Працэсы ў спісе гісторыі каманд
  • fgrep — Просты апрацоўшчык шаблонаў (сінонім «grep -F»)
  • fold — Складвае доўгія радкі па шырыні прылады вывада
  • grep — Друкуе радкі, што задавальняюць рэгулярнаму выразу (зараз часцей ужываюцца пашыраныя рэгулярныя выразы і адпаведна каманда egrep)
  • head — Вывад пачатковай часткі файла (загалоўка)
  • join — Выводзіць радкі з двух файлаў, што ўтрымліваюць агульныя палі
  • less — Палепшанае more. Праграма пастаронкавага друку тэксту
  • merge — Аб’ядноўвае тры файлы (глядзі таксама paste)
  • more — Пастаронкавы вывад інфармацыі
  • most — Перайначанае less. Шторадковы вывад інфармацыі на экран.
  • nkf — Пераўтварэнне японскіх сімвалаў
  • nl — Колькасць радкоў у файле
  • nroff — Фіксатар шырыні (не машынапісны) версія стандартнай машынапіснай Unix сістэмы
  • od — Перавод файлаў у разнастайныя фарматы: васьмярковы, шаснаццатковы, дзесятковы, ascii
  • paste — Аб’ядноўвае радкі файлаў
  • patch — Змяненне файла шляхам налажэння спецыяльнага файла змен
  • rev — Абарочвае радкі файлаў у супрацьлеглы напрамак
  • sed — Струменевы тэкставы рэдактар (Stream EDitor)
  • sort — Сартаванне радкоў файла
  • split — Раздзяленне файла на кавалкі
  • tac — Адваротная назва каманды cat — друкуе змест файла ў стандартны паток вываду ў адваротным парадку, пачынаючы з канца
  • tail — Друкуе некалькі радкоў з канца файла
  • tee — Чытае з стандартнага ўводу, піша ў стандартны вывад і файлы
  • tr — Транслюе сімвалы
  • tsort — Выконвае тапалагічную сартоўку
  • unexpand — Пераўтварэнне прабелаў у сімвалы табуляцыі
  • uniq — Выдаляе радкі, якія паўтараюцца.
  • uudecode — Дэкадуе бінарныя файлы, што былі перасланы электроннай поштай
  • uuencode — Кадуе бінарныя файлы для перасылкі па электроннай пошце
  • wc — Падлічвае словы, радкі ці байты ў файле.
  • wdiff — Параўноўвае файлы па словах, а не па радках.
  • zless — Праграма штостаронкавага вываду тэксту, для ўпакаваных файлаў (GZip)
  • zmore — Праграма штостаронкавага вываду тэксту, для ўпакаваных файлаў (GZip)
  • zgrep, zegrep — Друкуе радкі, што задавальняюць рэгулярнаму выразу, ўпакаваных файлаў (GZip)
  • bzless — Праграма штостаронкавага вываду тэксту, для ўпакаваных файлаў (BZip2)
  • bzmore — Праграма штостаронкавага вываду тэксту, для ўпакаваных файлаў (BZip2)
  • bzgrep — Друкуе радкі, што задавальняюць рэгулярнаму выразу, ўпакаваных файлаў (BZip2)

Тэкставыя рэдактары правіць

  • acme — Графічны тэкставы рэдактар з інтэграваным асяроддзем распрацоўкі, партаваны з аперацыйнай сістэмы Plan 9 з кліент-сервернай архітэктурай, распрацаваны Робам Пайкам. Пераемнік sam
  • ed — Традыцыйны шторадковы тэкставы рэдактар Unix, аснаваны на рэгулярных выразах
  • ex — Тэкставы рэдактар з BSD Unix, арыгінал атрымаўся з Unix ed, пазней быў створаны экранны «visual» mode і створаны vi; звычайна рэдактар аформлены як сімвалічная спасылка на vi (ці vim) якая запускае як шторадковы рэдактар
  • Emacs — Вольна праграмуемы поўнаэкранны тэкставы рэдактар і агульнае камп’ютарнае асяроддзе (выкарыстоўвае ўбудаваны elisp, просты дыялект мовы праграмавання Lisp)
  • joe — Поўнаэкранны тэкставы рэдактар з камандамі ў стылі Wordstar
  • jove — Поўнаэкранны тэкставы рэдактар з камандамі ў стылі Emacs
  • MicroEMACS — Поўнаэкранны тэкставы рэдактар з камандамі ў стылі Emacs
  • GNU nano — клон pico
  • NEdit — Аснаваны на Motif тэкставы рэдактар для X Window System, нагадвае тэкставы рэдактар з Mac ці Microsoft Windows сістэм
  • nvi — «Новы» (New) vi, не ўтрымлівае арыгінальнага кода Unix ex/vi для рэліза аперацыйнай сістэмы 4.4BSD
  • pico — Рэдактар паведамленняў для pine
  • sam — Графічны тэкставы рэдактар з Plan 9
  • vi — «Візуальны» экранны рэдактар
  • VILE — vi-падобны тэкставы рэдактар з шматлікімі буферамі, падзяленнем экрана, падсвятленнем сінтаксісу і некаторымі іншымі дадаткамі, якіх няма ў звычайных ex/vi («Vi like Emacs»)
  • vim — Vi IMproved, клон vi, валодае функцыяй падсвятлення сінтаксісу і шматлікімі іншымі дадатковымі магчымасцямі;
  • XEmacs — Папулярная версія emacs, атрыманая з GNU emacs

Камунікацыі, сеткавы і дыстанцыйны доступ правіць

  • Apache — вольны web-сервер.
  • HylaFAXFax-сервер
  • netcat — утыліта Unix, дазваляючая ўсталёўваць злучэнне TCP і UDP, прымаць адтуль даныя і перадаваць іх.
  • NFS — Сеткавая файлавая сістэма (Network File System)
  • OpenVPN — Адкрыты VPN-софт.
  • rsh, SSH, telnet — Дыстанцыйнае кіраванне
  • SambaSMB і CIFS кліенты і серверы для Unix
  • Sendmail — Папулярны софт для перадачы электроннай пошты
  • talk — Дазваляе размаўляць з іншым карыстальнікам у сістэме (logged—in)
  • uustat — звесткі аб статусе сеткавых аперацый
  • uux — Дыстанцыйная каманда кіравання UUCP

Кліенты электроннай пошты правіць

  • elm — Поўнаэкранны паштовы агент карыстальніка
  • mail — Арыгінальны Unix кліент электроннай пошты
  • mailx/Mail — Пашыраная версія Unix кліента з BSD-Unix
  • Mutt — Поўнаэкранны кліент электроннай пошты
  • Pine — Поўнаэкранны кліент электроннай пошты і usenet, атрыманы з elm

Сеткавыя службы правіць

  • fingerd — Просты дэман, аснаваны на RFC 1196, які забяспечвае інтэрфейс для праграмы «finger».
  • inetd — Запускае праграмы, якія прадстаўляюць Internet-сэрвісы (Internet services daemon).
  • xinetd — Палепшаны inetd (extended Internet services).

Сеткавыя ўтыліты правіць

  • arp — Утыліта для прагляду табліцы ARP.
  • dig — Утыліта для прагляду DNS.
  • dhclientDHCP-кліент. Дазваляе ажыццяўляць аўтаматычнае канфігураванне сеткавых інтэрфейсаў (атрыманне адрасу і маскі падсеткі, настройка шлюзаў, інфармацыя аб сэрвісах сеткі і магчыма шмат іншых параметраў).
  • host — Утыліта для прагляду DNS.
  • ifconfig — Утыліта для канфігуравання сеткавых інтэрфейсаў. Дазваляе задаваць адрас інтэрфейса, маску падсеткі, ствараць новыя і выдаляць існуючыя інтэрфейсы, а таксама ажыццяўляць іх тонкую наладку.
  • ip — утыліта каманднага радка ў Unix-падобных аперацыйных сістэмах з пакета iproute2. Дазваляе выконваць наладку сеткавай падсістэмы і з’яўляецца заменай такіх утыліт, як ifconfig, route, arp.
  • iwconfig — Утыліта для канфігуравання бесправадных сеткавых інтэрфейсаў wi-fi. Дазваляе задаваць тып злучэння (ad-hoc, master, managed), імя сеткі (ESSID), канал злучэння (chanel 1..11). Таксама ўтыліта iwconfig дазваляе праглядзець параметры сеткавага інтэрфейса ў рэальным часе.
  • mii-tool — Утыліта для прагляду, змянення опцый сеткавых інтэрфейсаў.
  • nslookup — Утыліта для прагляду DNS.
  • ping — Сеткавая ўтыліта для праверкі наяўнасці некаторых хастоў у сетцы.
  • pppdPPP сервер. Дазваляе як усталёўваць выходныя злучэнні, так і прымаць уваходныя.
  • route — Утыліта для ўсталёўкі маршрутаў.
  • traceroute — Утыліта для вызначэння маршрутаў следавання даных у сетках TCP/IP.
  • tc — утыліта з пакета iproute2, дазваляе гнутка размяркоўваць сеткавы і інтэрнэт трафік паміж камп’ютарамі адной сеткі.

Маніторынг і бяспека сеткі правіць

  • ettercap — Інструмент для аналізу сеткавых пратаколаў
  • John the Ripper — Праграмы для ўзлому пароляў
  • Nessus — Сканер разнастайных уразлівасцей сеткі з адкрытым кодам
  • Nmap — Вольная праграма для сканавання партоў
  • SATAN (the Security Administrator Tool for Analyzing Networks) — інструмент для тэставання хастоў і стварэння справаздач
  • Snoop — Сніфер з Solaris
  • Snort — Сістэма распазнання ўварвання з адкрытым кодам
  • tcpdump — Утыліта па адладцы камп’ютарных сетак, якая інтэрпрэтуе і адлюстроўвае пакеты, якія атрымоўваюцца і адпраўляюцца
  • Wireshark — Аналізатар пратаколаў альбо «сніфер пакетаў», падобны tcpdump, але мае графічны Front-end і некаторыя параметры сартоўкі і фільтрацыі
  • vce — Утыліта Графічнага рабочага стала Linux

Сродкі праграмавання правіць

Скрыптавыя інтэрпрэтатары правіць

Камандны інтэрфейс (shell) правіць
  • sh — Bourne shell, прысутнічае на ўсіх Unix-падобных сістэмах, напісаны Стывенам Бронам (англ.) для Version 7 Unix
  • bash — Bourne Again SHell, стандартная абалонка для linux сістэм
  • csh — C shell. Напісаны Білам Джоем для BSD-сістэм
  • tcshTENEX C shell, стандартная абалонка для BSD-сістэм
  • ksh — Korn shell, стандартная абалонка для шматлікіх уласніцкіх Unix-сістэм, напісаў Дэйвід Корн (англ.)
  • psh — Perl shell, абалонка па матывах Perl
  • rc — Першапачаткова абалонка напісана для Plan 9
  • zsh — Z shell
  • ash — Вельмі сціплая абалонка. Можна сустрэць пры загрузцы некаторых дыстрыбутываў linux з CD-дыска ў рэжыме ўзнаўлення сістэмы.
Інтэрпрэтатары (non shell) правіць

Кампілятары і ўтыліты правіць

Класічнае UNIX-асяроддзе ўключае базавы шырокі набор неабходных інструментаў праграмавання, але ў XXI стагоддзі гэтае класічнае асяроддзе ўсё больш скарачаецца, таму што UNIX-падобныя аперацыйныя сістэмы распаўсюджваюцца рознымі вытворцамі. Нешта ў значнай меры змяняецца, мадэрнізуецца і ўскладняецца, утыліты і асяроддзе перажываюць змены і ў выніку знікаюць некаторыя састарэлыя ўтыліты. Найбольш блізкія каманды да старых UNIX-рэалізацый:

  • admin — Адміністраванне файлаў SCCS
  • c99 — Стандартны С-кампілятар, патрабаваны стандартам IEEE 1003.1-2001 («POSIX.1»)
  • cc — Кампілятар С
  • cfront — Адзін з кампілятараў C++
  • ctags — Генеруе індэкс імёнаў (тэгаў) для вызначэння палажэння аб’екта ў крынічным кодзе
  • dbx — (System V і BSD) сімвалічны адладчык
  • distcc — Інструмент для будавання праграм, выкарыстоўваючы некалькі машын
  • gfortran — Кампілятар, які падтрымлівае стандарты Фортран 77 i Фортран 95, Фортран 2003 і Фортран 2008
  • gcc — Калекцыя кампілятараў GNU (GNU Compliler Collection)
  • gdb — GNU сімвалічны адладчык
  • ktrace — (BSD) адсочванне працэсаў ядра
  • ld — Лінкер праграм
  • lex — Лексічны сканер генератар
  • ltrace — (Linux) Трасіроўшчык выклікаў дынамічных бібліятэк у адраснай прасторы назіраемага працэсу
  • m4 — Макрамоўны працэсар
  • make — Утыліта для аўтаматычнай кампаноўкі крынічных тэкстаў
  • nm — Спіс сімвалаў з аб’ектнага файла
  • rmdel — Выдаляе розніцу з SCCS файлаў
  • strace (Linux) ці truss (Solaris) — Аналагічна ktrace
  • strip — Выдаляе сімвалы з аб’ектных файлаў
  • yacc — LALR сінтаксічны аналізатар

Скрыптавыя ўтыліты правіць

  • basename — Вяртае апошнюю частку (імя файла ці каталога) з поўнага шляху да іх
  • batch — Запускае заданні
  • break — Выхад з цыкла
  • continue — Прапусціць бягучую ітэрацыю цыкла. Ужываецца ў скрыптах
  • exit — Сканчэнне работы скрыпта
  • expr — Вылічае зададзены выраз
  • false — заўсёды вяртае false
  • hash — Каманда запамінае шлях да выканальных файлаў
  • return — Вяртанне выніку
  • strings — Друкуе радкі друкуемых сімвалаў, знойдзеных у файле
  • shift — Зрух, ужываецца ў сцэнарыях.
  • test — Праверка ўмовы
  • times
  • true — Заўсёды вяртае true
  • unset
  • wait
  • xargs — Фармуе спіс у адзін радок, узяты са стандартнага ўводу

Інтэрфейс карыстальніка правіць

  • X11 — Кліент-серверная сістэма графічнага інтэрфейса карыстальніка

Графічны інтэрфейс правіць

  • Aqua — Графічны інтэрфейс карыстальніка Apple для іх АС Mac OS X, які базуецца на Darwin
  • Blackbox — і яго варыянты (разам з Fluxbox і Waimea)
  • CDE — Common Desktop Environment, у асноўным ужываецца ва ўласніцкіх аперацыйных сістэмах UNIX
  • Enlightenment — аконны менеджар з адкрытым крынічным кодам для X Window System.
  • FVWM і яго адгалінаванні Fvwm95, змененыя так, каб імітаваць паводзіны Windows 95
  • GNOME (GNU Network Object Model Environment) — Працоўнае асяроддзе для X11.
  • IceWM — ICE Window Manager.
  • dwm — dynamic window manager for X.
  • KDE (K Desktop Environment) — Працоўнае асяроддзе для X11
  • Openbox — адкрыты менеджар вакон для X Window System.
  • Quartz Compositor — аконная сістэма, якая ўжываецца ў Mac OS X.
  • Window Maker — менеджар акон для X Window System.
  • WMI — Удасканалены Window Manager (Window Manager Improved)
  • Xfce — вольнае асяроддзе працоўнага стала для UNIX-падобных Аперацыйных сістэм.
  • Sawfish — Аконны менеджар, працуе на LISP.
  • Awesome — Фрэймавы аконны менеджар.
  • LXDE — Хуткае і легкаважнае асяроддзе працоўнага стала.

Shells правіць

Глядзі: Праграмы UNIX-падобных аперацыйных сістэм#Скрыптавыя інтэрпрэтатары.

Камп’ютарная бяспека правіць

Антывірусны софт правіць

  • ClamAV — Сканер вірусаў, у асноўным ужываецца для праверкі пошты

Крыптаграфія правіць

  • Enigmail — Графічны інтэрфейс да праграмы GnuPG для праграм кшталту SeaMonkey і Mozilla Thunderbird
  • GnuPG — GNU Privacy Guard, паўнавартасная замена PGP (забяспечвае шыфраванне файлаў і электроннай пошты, а таксама ўжыванне лічбавых подпісаў), распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU GPL
  • cryptlib — кросплатформенная крыптаграфічная бібліятэка з адкрытым крынічным кодам
  • mcrypt
  • openssl — крыптаграфічная бібліятэка падтрымкі SSL (Secure Sockets Layer) у розных праграмах
  • pinepgp — Фільтры якія ўключаюць у pine ужыванне шыфравання/дэшыфравання электроннай пошты

Кіраванне пакетамі правіць

  • apt — Front-end для dpkg ці rpm
  • aptitude — Інтэлектуальная сістэма кіравання пакетамі Debian
  • debconf — Наладка сістэмы пакетаў Debian
  • dpkg — Менеджар пакетаў для Debian GNU/Linux
  • drakconf — Утыліта frontend кіравання пакетамі ў Mandriva Linux
  • emerge — Frontend для portage
  • pacman — Менеджар пакетаў, ужываецца пераважна ў Arch Linux
  • portage — Менеджар пакетаў Gentoo Linux
  • rpm — Арыгінальны менеджар пакетаў для Red Hat Linux, таксама ўжываецца некаторымі дыстрыбутывамі, уключаючы Mandriva Linux
  • urpmi — Front-end для rpm, ужываецца ў Mandriva Linux
  • YaST — Сістэма кіравання пакетамі, якая ўжываецца пераважна ў SuSE
  • yum — Front-end для rpm, ужываецца ў Fedora

Праграмы для Mac OS X/Darwin правіць

  • fink — Менеджар пакетаў (The Fink)

Прыкладны софт правіць

Офіс правіць

Апрацоўка тэксту на натуральнай мове правіць

Аўтаматызаваны пераклад правіць

Тэксты
gettext (лакалізацыя ПЗ)

Машынны пераклад правіць

Праверка арфаграфіі правіць

Сінтэз маўлення правіць

  • eSpeak
  • Festival/Festvox
  • ru_tts — досыць старая сістэма, аб якой даўно не чутна

Мультымедыя правіць

  • Amarok — Аўдыё jukebox
  • Ardour — Лічбавая аўдыястанцыя па апрацоўцы шматканальнага гука і яго рэдагавання
  • Audacity — Запіс і рэдагаванне гука
  • Baudline — Аўдыёзапіс, аналіз і прайграванне
  • blender — Графічны пакет для 3D мадэлявання
  • Clementine — адгалінаванне плэера Amarok (не патрабуе для сваёй работы бібліятэк KDE)
  • cmus — Кансольны медыяплэер
  • Exaile — Аўдыёпрайгравальнік на базе GTK+ і GStreamer
  • GIMP — Пакет для апрацоўкі растравых малюнкаў
  • GStreamer — Пашыральнае мультымедыя асяроддзе
  • ImageMagick — Набор утыліт для пакетнага пераўтварэння малюнкаў
  • Inkscape — Вектарны графічны рэдактар
  • mpg123 — Кансольны MP3-плэер
  • mpg321 — Вольны варыянт прайгравальніка mpg123
  • MPlayer — Відэапрайгравальнік
  • Rhythmbox — Аўдыё jukebox падобны Apple iTunes
  • Rosegarden — Моцная лічбавая працоўная станцыя для стварэння і рэдагавання аўдыё
  • SoX — Утыліта па перакадзіраванню гука
  • Synfig — вектарны пакет 2D анімацыі
  • Totem — Медыяпрайгравальнік
  • transcode — Гнуткі інструмент каманднага радка для перакадзіравання відэа і гука ў разнастайныя фарматы
  • VLC media player — вольны медыяплэер
  • xine — медыяплэер
  • Miro — медыяплэер
  • xmms — Класічны Winamp-падобны прайгравальнік
  • Krita — пакет для работы з растравымі малюнкамі з падтрымкай планшэтаў

Web-браўзеры правіць

Менеджары спамповак правіць

  • axel — Менеджар спамповак з тэкставым інтэрфейсам і з магчымасцю шматпаточнага спампоўвання + пошукам FTP-люстэркаў.
  • cURL — Утыліта каманднага радка для перадачы файлаў з сінтаксісам URL.
  • prozilla — Кансольны менеджар спамповак, функцыянальна падобны на axel.
  • vtun — Віртуальны тунэль TCP/IP.
  • wget — Тэкставы, не-інтэрактыўны менеджар спамповак, падтрымлівае пратаколы HTTP, HTTPS, FTP, можа працаваць праз HTTP-proxy.
  • yafc — FTP-кліент з падтрымкай SSH2 (sftp).
  • zssh — Праграма для перадачы файлаў праз SSH.

Выдавецкія правіць

  • Groff — Традыцыйная машынапісная сістэма
  • LaTeX — Папулярны набор скрыптаў для Tex
  • lp — Друк файлаў
  • Passepartout — Выдавецкая праграма працоўнага стала
  • pr — Канвертаванне тэкставых файлаў для друку
  • printf — Фарматаванне і друк даных
  • Scribus — Выдавецкая праграма працоўнага стала
  • TeX — Высокаўзроўневая макра-мова сістэмы друку
  • teTeX — Папулярны набор скрыптаў для TeX
  • troff — Арыгінальная і стандартная сістэма друку Unix

Сістэмы кіравання базамі даных правіць

  • IBM Db2 — сямейства праграмных прадуктаў у галіне кіравання інфармацыя кампаніі IBM.
  • Firebird
  • MySQL — свабодная сістэма кіравання базамі даных (СКБД).
  • Oracle
  • PostgreSQL — свабодная аб’ектна-рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных (СКБД).
  • Progress
  • SQLite
  • Sybase
  • Tora — кліент баз даных

Матэматычны і навуковы софт правіць

  • dx — OpenDX (Сістэма візуалізацыі даных, IBM’s Open Visualization Data Explorer)
  • gerris — Праграма для вырашэння задачы дыферэнцыйных ураўненняў у прыватных вытворных, якія апісваюць рух вадкасці
  • Maxima — Адкрытая сістэма камп’ютарнай алгебры, напісана на мове Lisp.
  • Octave — Камп’ютарная мова апрацоўкі лікаў (максімальна сумяшчальная з Matlab)
  • R — Мова разліку статыстыкі
  • scilab — Аналаг MATLAB
  • units — Праграма канвертавання адзінак вымярэння
  • xaos — Паказвае фракталы

Утыліты працоўнага стала правіць

  • bc — Калькулятар, які працуе з каманднага радка
  • cal — Каляндар з каманднага радка
  • dc — Калькулятар
  • fortune — Друкуе выпадковую фразу

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць