nmap
nmap — свабодная ўтыліта, прызначаная для разнастайнага настрайванага сканавання IP-сетак з любой колькасцю аб'ектаў, вызначэння стану аб'ектаў сеткі (портаў і адпаведных ім сэрвісаў). першапачаткова праграма была рэалізавана для сістэм UNIX, але зараз існуюць версіі для мноства аперацыйных сістэм.
Nmap Security Scanner | |
---|---|
![]() Вынік сканавання NMap | |
Тып | Камп'ютарная бяспека, Кіраванне камп'ютарнай сеткай |
Распрацоўшчык | Fyodor (Gordon Lyon) |
Напісана на | C, C++, Python |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне |
Першы выпуск | 1 верасня 1997[1] |
Апаратная платформа | CLI, GTK |
Апошняя версія | 6.46 (18 красавіка 2014) |
Ліцэнзія | GNU General Public License v2 |
Сайт | nmap.org |
![]() |
Nmap ужывае мноства розных метадаў сканавання, такіх як UDP, TCP (connect), TCP SYN (паўадчыненае), FTP-proxy (прарыў скрозь ftp), Reverse-ident, ICMP (ping), FIN, ACK, Xmas tree, SYN- і NULL-сканаванне. Nmap таксама падтрымлівае вялікую колькасць дадатковых магчымасцяў, а дакладна: вызначэнне аперацыйнай сістэмы аддаленага хосту з ужываннем адбіткаў стэка TCP/IP, «нябачнае» сканаванне, дынамічнае вылічэнне часу затрымкі і паўтор перадачы пакетаў, паралельнае сканаванне, вызначэнне неактыўных хостаў метадам паралельнага ping-апытання, сканаванне з ужываннем падманных хостаў, вызначэнне наяўнасці пакетных фільтраў, прамое (без ужывання portmapper) RPC-сканаванне, сканаванне з выкарыстаннем IP-фрагментацыі, а таксама адвольнае ўказанне IP-адрасоў і нумароў портаў сканаваных сетак.
У апошніх версіях дадана магчымасць напісання адвольных сцэнароў (скрыптаў) на мове праграмавання Lua.
Існуюць графічныя інтэрфейсы, якія спрошчваюць здзяйсненне задач сканавання:
- Nmap Front End (Qt)
- zenmap (GTK, Linux)
Пранікненне ў культуру Правіць
- Утыліта nmap з'яўляецца на экране ў фільмах «Матрыца: Перазагрузка», «Ультыматум Борна», «Die Hard 4.0», «Каралеўская бойка», «Хоттабыч», «Элізіум», «G.I. Joe: Retaliation», «Abduction (2011 film)», «Суддзя Дрэд 3D», «Сацыяльная сетка», «Дзяўчына з татуіроўкай цмока» з Ноомі Рапас, і менш вядомых.[2]
Гл. таксама Правіць
Зноскі
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Nmap
- Официальный сайт
Для паляпшэння артыкула пажадана: |