Hunspell
Hunspell – праграма праверкі арфаграфіі і марфалагічны аналізатар, спраектаваны для моў з багатай марфалогіяй і развітым словаскладаннем, а таксама тых, што маюць складаны знаказбор; першапачаткова прызначалася для венгерскай мовы.
Hunspell | |
---|---|
Тып | сістэма праверкі правапісу |
Распрацоўшчык | Ласла Немет (László Németh) |
Напісана на | C++ |
Аперацыйная сістэма | Кросплатформавая |
Першы выпуск | 2003 |
Апошняя версія | 1.2.12 (10 жніўня 2010) |
Ліцэнзія | LGPL, MPL |
Сайт | hunspell.sourceforge.net |
Hunspell заснаваны на MySpell і мае сумяшчальны з MySpell фармат слоўнікаў. У адрозненне ад MySpell, дзе выкарыстана 8-бітнае кадаванне сімвалаў, Hunspell можа выкарыстоўваць слоўнікі ў знаказборы UTF-8 (Unicode).
Hunspell ужываюць для праверка арфаграфіі:
- OpenOffice.org, шматплатформенны офісны пакет (пачынаючы з версіі 2.0.2 ад 8 сакавіка 2006 г.)
- Праграмныя прадукты Mozilla: Thunderbird, Firefox (пачынаючы з версіі 3) і SeaMonkey (пачынаючы з версіі 2)
- WinShell , інтэграванае асяроддзе распрацоўкі (IDE) для TeX / LaTeX у Windows
- Yudit, тэкставы рэдактар для X Window System
- Opera 10, шматплатформенны вэб-браўзер.
- Google Chrome, вэб-браўзер з адкрытым зыходным кодам, распрацаваны Google [1].
- The Bat! паштовы кліент ад RITLabs SRL, пачынаючы з версіі 4.0
- MacOS X Snow Leopard 10.6, аперацыйная сістэма Apple Inc.
- OmegaT, камп’ютарны інструмент перакладчыка з адкрытым зыходным кодам.
Акрамя таго, падтрымка Hunspell ёсць у бібліятэцы Enchant і ў Emacs.
Hunspell з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, распаўсюджваецца на ўмовах GPL/LGPL/MPL трайной ліцэнзіі. Існуюць пераносы альбо абгорткі Hunspell для асноўных платформ і моў праграмавання, такіх як Java [2], Perl[3], Python[4], і .NET[5].