У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Разана Пак MBE (англ.: Roseanne Park; нар. 11 лютага 1997, Окленд, Новая Зеландыя), больш вядомая як Rosé (кар.: 로제), — паўднёвакарэйска-новазеландская спявачка ды танцорка[2][3], удзельніца паўднёвакарэйскага дзявочага гурту Blackpink. У 2012 годзе Rosé паспяхова прайшла аўстралійскае праслухоўванне паўднёвакарэйскага забаўляльнага лэйбла YG Entertainment, пасля чаго падпісала з ім кантракт. Перад сваім дэбютам у гурце ў жніўні 2016 Разана трэнавалася на працягу чатырох год.

Rosé
англ.: Roseanne Park
Rosé у красавіку 2024
Rosé у красавіку 2024
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні Разана Пак
Дата нараджэння 11 лютага 1997(1997-02-11) (27 гадоў)
Месца нараджэння Окленд, Новая Зеландыя
Краіна  Новая Зеландыя
 Рэспубліка Карэя
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесія
Гады актыўнасці 2016—дагэтуль
Пеўчы голас сапрана
Інструмент вакал
Жанры
Псеўданімы Rosé
Калектыў Blackpink
Лэйблы
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сакавіку 2021 Rosé дэбютавала сольна з першым міні-альбомам R, за першы тыдзень было прададзена 448 тысяч копій альбому, што стала рэкордам сярод жаночых K-pop выканаўцаў. Сінгл "On the Ground" пабіў рэкорд, заняўшы найвышэйшую пазіцыю ў чартах Billboard Hot 100, канадскім Hot 100 і UK Singles Chart сярод усіх жаночых K-pop выканаўцаў.

Rosé з'яўляецца міжнароднай амбасадоркай фэшн-брэнда Yves Saint Laurent. У 2021 годзе яна стала першай карэйскай айдалкай, што наведала Met Gala.

Кар'ера

правіць

2012–2015: пераддэбютны час

правіць

У 2012 з прапановы бацькі Rosé наведала музычнае выслухванне ў Сіднее, якое праводзілася карэйскім лэйблам YG Entertainment. Яна заняла першае месца сярод 700 удзельнікаў[4][5]. Спярша спявачка мела сумневы наконт трэнавання ў буйной кампаніі так далёка ад дома, ведаючы, што шанец дасягнуць поспеху замалы[6]. Але праз два месяцы яна пагаднілася падпісаць кантракт з лэйблам і пераехала да Сеулу, каб пачаць сваё трэнаванне[7].

15 верасня 2012 выйшаў міні-альбом выканаўцы G-Dragon One of a Kind, які змяшчаў песню «Without You», запісаную артыстам разам з яшчэ трэйні Rosé. У час рэлізу яе імя яшчэ не было вядома публіцы і было пазначана ў крэдытах да песні толькі пасля афіцыйнага абвяшчэння ўдзельніц Blackpink[8]. Песня дасягнула дзясятай пазіцыі ў паўднёвакарэйскім чарце Gaon Music Chart, а таксама пятнаццатай пазіцыі у чарце Billboard Korea K-pop Hot 100[9][10].

Крыніцы

правіць
  1. Герман, Тамар (22 кастрычніка 2018). "Blackpink Sign With Interscope Records & UMG in Global Partnership With YG Entertainment: Exclusive". Billboard.{{cite magazine}}: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)
  2. * Everything To Know About BLACKPINK (Before They're in Your Area)(недаступная спасылка). MTV (12 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2020. Праверана 5 верасня 2020.
  3. Лі, Чон Ён (12 жніўня 2016). "[블랙핑크 VS 투애니원③] 블랙핑크는 누구?" [Who Is Blackpink?]. The Dong-a Ilbo(кар.). Архівавана з арыгінала 7 траўня 2019. Праверана 15 кастрычніка 2020.
  4. Мун, Кэт (4 красавіка 2019). "Everything to Know About K-Pop Group BLACKPINK". Time. Архівавана з арыгінала 4 чэрвеня 2019. Праверана 31 траўня 2019.
  5. Джы, Сын Хун (7 ліпеня 2018). "[Y기획②]멤버를 알면 '진짜' 블랙핑크가 보인다". YTN(кар.). Архівавана з арыгінала 9 лістапада 2020. Праверана 28 траўня 2019.
  6. Уайлдэр, Габрыель (27 чэрвеня 2017). "BlackPink's Rose: How a joke turned into K-pop stardom for an Australian singer". The Sydney Morning Herald. Архівавана з арыгінала 11 красавіка 2019. Праверана 28 траўня 2019.
  7. Rosé on leaving school to become a K-pop trainee: "Nobody understood". NME (30 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2022. Праверана 20 жніўня 2022.
  8. Ім, Су Ён (17 жніўня 2016). "블랙핑크, 지난 6년의 데뷔사". Ize(кар.). Архівавана з арыгінала 26 жніўня 2021. Праверана 28 траўня 2019.
  9. 2012년 39주차 Digital Chart (кар.). Gaon Music Chart. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2018. Праверана 28 траўня 2019.
  10. "G-Dragon Korea K-Pop Hot 100 Chart History". Billboard. Архівавана з арыгінала 25 верасня 2017. Праверана 28 траўня 2019.