s-кварк, ці дзіўны кварк (англ.: strange) — кварк другога пакалення, мае электрычны зарад — (1/3)e і дзіўнасць −1. Ён — самы лёгкі сярод кваркаў пасля u-кварка і d-кварка: яго маса ляжыць у дыяпазоне 95 ± 25 МэВ. Першая дзіўная часціца (элементарная часціца, якая змяшчае дзіўны кварк) — каон — была адкрыта яшчэ ў 1947 годзе, але сам s-кварк не быў вядомы, пакуль Гел-Ман і Цвейг не распрацавалі кваркавую мадэль у 1964 годзе.

сімвал s
маса 95 ± 25 МэВ/c2
лік відаў 3
статыстыка ферміён
група кварк
пакаленне другое
узаемадзеянне моцнае,
слабае,
электрамагнітнае,
гравітацыйнае
квантавыя лікі
электрычны зарад -1/3 e
спін ½
каляровы зарад r, g, b
лік спінавых станаў 2
Іншыя ўласцівасці і звесткі
састаў часціцы элементарная часціца
адкрыта 1947
тэарэтычна абгрунтавана Гел-Ман, Цвейг (1964)

Адроны, якія змяшчаюць s-кварк

правіць

Некаторыя адроны змяшчаюць s-кварк, у тым ліку:

У складзе ўсіх адронаў (у тым ліку і тых, якія не змяшчаюць валентных s-кваркаў) ёсць прымесь віртуальных (марскіх) пар, якія складаюцца з дзіўнага кварка і антыкварка.

Спасылкі

правіць

Гл. таксама

правіць