SETI@home
SETI@home (ад англ.: Search for Extra-Terrestrial Intelligence at Home — пошук пазаземнага жыцця дома) — навуковы некамерцыйны праект добраахвотных вылічэнняў на платформе BOINC, створаны даследчым цэнтрам SETI пры Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, які выкарыстоўвае свабодныя вылічальныя рэсурсы на камп’ютарах добраахвотнікаў[1] для аналізу радыёвыпрамянення, атрыманых праектам SETI. Праект падтрымліваецца лабараторыяй касмічных навук Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і з’яўляецца часткай сусветных ініцыятыў SETI.
SETI@Home | |
---|---|
Тып | сайт, добраахвотныя вылічэнні[d], Berkeley Open Infrastructure for Network Computing projects[d] і адкрытае праграмнае забеспячэнне[d] |
Распрацоўшчык | Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі |
Мовы інтэрфейсу | Мультымоўная |
Першы выпуск | 17 мая 1999 |
Апаратная платформа | Кросплатформеннае праграмнае забеспячэнне |
Апошняя версія | 7.6.22 (30 снежня 2015) |
Тэставая версія | 7.2.42 (28 лютага 2014) |
Стан | Размеркаваныя вылічэнні |
Ліцэнзія | LGPL (як частка BOINC) |
Сайт | setiathome.berkeley.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
SETI@home быў упершыню прадстаўлены шырокаму грамадству 17 мая 1999 года[2][3][4]. Ён заняў на той момант трэцяе па масштабу месца сярод даследаванняў, якія вяліся на той момант і выкарыстоўвалі размеркаваныя вылічэнні праз Інтэрнэт, пасля праекта пошуку простых лічбаў Мерсена, запушчанага ў 1996 годзе і падтрыманага distributed.net у 1997 годзе. Разам з MilkyWay@home і Einstein@home гэта трэці буйны праект такога тыпу, які даследуе з’явы міжзорнай прасторы як сваю асноўную мэту.
За 20 гадоў работы былі апрацаваныя ўсе наяўныя даныя. 31 сакавіка 2020 года SETI@home перастаў рассылаць карыстальнікам новыя заданні. Праект замарожаны[5][6].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Правила и политика SETI@home
- ↑ SETI@home Classic In Memoriam
- ↑ ET, phone SETI@home! (1 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2006. Праверана 17 жніўня 2018.
- ↑ APOD: May 17, 1999 - How to Search for Aliens . apod.nasa.gov. Праверана 17 жніўня 2018.
- ↑ For 21 years, millions of people helped a university search for alien life. Now it’s time to analyze the results
- ↑ SETI@home hibernation
Спасылкі
правіць- SSL, Каліфарнійскі ўніверсітэт, Берклі Архівавана 1 верасня 2006.
- Stardust@home Архівавана 18 студзеня 2006.
- The Planetary Society спонсор SETI@home Архівавана 16 красавіка 2007.
- How SETI@Home Works