Staphylinus caesareus — від жукоў сямейства стафілінідаў (Staphylinidae)[1].

Staphylinus caesareus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Staphylinus caesareus Cederhielm, 1798


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1553745
EOL  3392099

Распаўсюджанне правіць

Від даволі распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Амерыцы. У горных раёнах ён звыклы, але на раўнінах рэдкі[2].

Апісанне правіць

Жук даўжынёй да 25 мм. Цела чорнага колеру. Аснова пярэдняспінкі з жоўтай аблямоўкай. Надкрыллі чырванавата-карычневыя, пакрытыя чорнымі валасінкамі. Крылы добра развітыя. Вусікі, сківіцы і лапы чырванавата-карычневыя. На галаве ёсць залацістыя варсінкі. Усе тэргіты брушка, акрамя апошняга, маюць па пары залацістых валасістых плям.

Біялогія правіць

Жук сустракаецца ў лясах. Жыве ў падсцілцы, сярод моху і на глебе ў вільготных адкрытых участках. Актыўны ў прахалоднае надвор’е. Драпежнік, палюе на насякомых і іх лічынак. Спарванне адбываецца ў маі і чэрвені, а лічынкі з’яўляюцца ў жніўні. У выпадку небяспекі жук рассоўвае сківіцы і выгінае брушка наперад, каб запалохаць ворага. Лічынкі гэтакія ж драпежныя, як і дарослыя насякомыя. Пасля трэцяй лінькі яны акукляюцца ў глебе.

Зноскі