Трубачы
(Пасля перасылкі з Stentor)
Трубачы́, стэнтары (Stentor) — род прасцейшых класу раснічных інфузорый. Налічвае каля 20 відаў. Пашыраны ў морах і прэсных водах. На Беларусі найбольш трапляюцца: трубач звычайны (Stentor polymorphus) і трубач блакітны (Stentor coeruleus).
Трубачы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Stentor | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня 1 мм. Цела лейкападобнае, расшыранае на пярэднім канцы, укрытае шчыльнай пелікулай з густымі раснічкамі. Здольныя рэзка скарачацца. Размнажаюцца бясполым шляхам і палавым. Сілкуюцца дробнымі арганічнымі рэшткамі, бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Могуць рэгенерыраваць: з кожнай часткі цела, у якой ёсць макрануклеус, аднаўляецца цэлы арганізм. Біялагічныя меліяратары. Свабодна плаваюць, могуць прымацоўвацца да субстрату.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 534.
- Ляхновіч У. П. Трубач, стэнтар // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 102—103.