Sweet Brains (бел.: Світ Брэйнз або бел.: Салодкія мазгі, МФА: [swiːt breɪnz]) — беларускі поп-гурт, створаны ў лістападзе 2014 года ў Мінску, Беларусь, і які падаў у тым жа годзе заяўку на ўдзел у адборы конкурсу Еўрабачанне ад Беларусі з песняй Run away[1]. Вобразы ўдзелькаў гурта Sweet Brains нагадваюць зомбі ў стыле анімэ. Зомбі-бэнд Sweet Brains праславіўся на ўсю краіну, сабраўшы некалькі дзясяткаў тысяч праглядаў гэтай песні ў Youtube.

Sweet Brains
Жанры Поп, R’n’B
Гады 2014 — па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Мова песень англійская

Гісторыя правіць

Пасля таго, як Sweet Brains у лістападзе 2014 года ўсё ж такі не змаглі прайсці ў фінал конкурсу Еўрабачання ў Беларусі, і не былі дапушчаны да галасавання на Беларускім Тэлебачанні кампетэнтным журы, на чале якога стаяў Аляксандр Рыгоравіч Ціхановіч, фанаты гурта пачалі збор подпісаў пад петыцыяй на Change.org за тое, каб гурт быў дапушчаны да галасавання на тэлебачанні ў фінале конкурсу Еўрабачання ад Беларусі. Петыцыя за лічаныя дні сабрала больш за 7000 подпісаў прыхільнікаў гурта.

У 2015 годзе гурт запісаў новы сінгл пад назвай «Don’t be like a Zombie»[2]. Гурт таксама зняў відэакліп на гэту песню, які закрануў сацыяльную тэму, паклікаўшы моладзь не быць «Зомбі», і не праводзіць увесь свой вольны час у мабільных тэлефонах, смартфонах, гаджэтах, інтернеце. Відэакліп «Don’t be like a Zombie»[3] набраў некалькі тысяч праглядаў у Youtube за некалькі дзён.

2014 год правіць

2015 год правіць

  • Выпуск сацыяльна значнай песні-маніфесту і відэакліпа «Don’t be like a zombie».

СМІ правіць

Навіны аб групе Sweet Brains неаднаразова з’яўляюцца ў нацыянальных беларускіх СМІ, вось некаторы з важных згадак пра Sweet Brains у сродках масавай інфармацыі:

Заўвагі правіць

  1. Sweet Brains. Sweet Brains - Run Away Audition (25 красавіка 2015).
  2. Sweet Brains. Don't be like a Zombie - Listen on Yandex Music. Sweet Brains (6 верасня 2015).(недаступная спасылка)
  3. Sweet Brains. Don't be like a Zombie Official Video. Sweet Brains (3 верасня 2015).

Спасылкі правіць