Symbian OS
Symbian OS (МФА: [ˈsɪmbɪən ˌəʊ ˌɛs]) — гэта аперацыйная сістэма для сотавых тэлефонаў, смартфонаў і камунікатараў, якая распрацоўвалася кансорцыумам Symbian, заснаваным у чэрвені 1998 года кампаніямі Psion, Nokia, Ericsson і Motorola. Пазней да кансорцыума далучыліся кампаніі: Sony Ericsson, Siemens, Panasonic, Fujitsu, Samsung, Sony, Sharp і Sanyo.
Распрацоўшчык | Nokia |
---|---|
Сямейства АС | Symbian |
Першы выпуск | 5 чэрвеня 1998 |
Апошняя версія | Symbian Refresh (Feature pack 1) — 27 жніўня 2012 года |
Падтрымлівае платформы | ARM[d] і x86 |
Тып ядра | Рэальнага часу (Мікраядро) |
Ліцэнзія | Адкрытае (для бізнесу[1]) праграмнае забеспячэнне |
Стан | Актуальная |
Вэб-сайт | symbian.nokia.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
24 чэрвеня 2008 года кампаніі Nokia, Sony Ericsson, Motorola і NTT DOCOMO афіцыйна заявілі аб аб’яднанні Symbian OS, S60, UIQ і MOAP(S) з мэтай стварэння адзінай адкрытай мабільнай платформы. Разам з кампаніямі AT&T, LG Electronics, Samsung Electronics, STMicroelectronics, Texas Instruments і Vodafone была створана некамерцыйная арганізацыя Symbian Foundation. Nokia анансавала куплю астатніх акцый Symbian Ltd., пасля чаго стала б магчымай перадача зыходных кодаў сістэмы членам Symbian Foundation[2]. Гэты крок павінен быў спрыяць прасоўванню Symbian OS на рынку мабільных сістэм.
У 2010 годзе Symbian хутка саступаў па папулярнасці iOS і Android. Генеральны дырэктар Nokia Стывен Элап 11 лютага 2011 года абвясціў аб партнёрстве з Microsoft, у рамках якога Nokia павінна была пачаць выкарыстоўваць Windows Phone у якасці асноўнай платформы для сваіх смартфонаў, а Symbian пры гэтым паступова выходзіла б з ужытку. У выніку доля Symbian на рынку значна ўпала.
Nokia спыніла падтрымку праграм для Symbian з 1 студзеня 2014 года.
Статыстыка
правіцьСуадносіны смартфонаў з рознымі аперацыйнымі сістэмамі. Люты 2010[3][4][5][6][7][8].
Платформа | 4 кв. 2011 г. | 4 кв. 2010 г. | 3 кв. 2010 г. | 4 кв. 2009 г. | 3 кв. 2009 г. | 4 кв. 2008 г. | 4 кв. 2007 г. | 3 кв. 2006 г. | 3 кв. 2005 г. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Symbian OS | 11,7 % | 32,3 % | 36,6 % | 47,2 % | 44,6 % | 52,4 % | 62,3 % | 72,8 % | 59,7 % |
RIM (BlackBerry OS) | 8,8 % | 14,6 % | 14,8 % | 20,8 % | 20,7 % | 16,5 % | 10,9 % | 2,8 % | 1,5 % |
Apple (iOS) | 23,8 % | 15,8 % | 16,7 % | 15,1 % | 17,1 % | 9,6 % | 5,2 % | - | - |
Microsoft (Windows Mobile, Windows Phone) | 1,9 % | 3,4 % | 2,8 % | 8,8 % | 7,9 % | 13,9 % | 11,9 % | 5,6 % | 2,2 % |
Google (Android) | 50,9 % | 30,5 % | 25,5 % | 4,7 % | 3,5 % | 0,5 % | - | - | - |
Іншыя (PalmOS, Maemo, Openmoko, LiMo) | 0,8 % | 1,5 % | 3,6 % | 3,4 % | 6,2 % | 7,2 % | 9,6 % | 18,8 | 36,6 % |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Nokia робіць Symbian зачыненым праектам // opennet.ru 6.04.2011
- ↑ Symbian Foundation announcement (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2008. Праверана 23 кастрычніка 2008.
- ↑ Worldwide smartphone market by OS vendor (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2013. Праверана 8 лютага.
- ↑ Symbian. Fast facts (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2006. Праверана 23 кастрычніка.
- ↑ Smartphone market (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 23 кастрычніка.
- ↑ Smartphone market 2 (англ.). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 21 верасня 2012.
- ↑ Gartner Says Worldwide Mobile Phone Sales Grew 35 Percent in Third Quarter 2010; Smartphone Sales Increased 96 Percent (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2012. Праверана 21 верасня 2012.
- ↑ Gartner Says Worldwide Smartphone Sales Soared in Fourth Quarter of 2011 With 47 Percent Growth Архівавана 28 студзеня 2013.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт сістэмы (англ.)