Tatra, a. s.чэшская кампанія-вытворца транспартных сродкаў са штаб-кватэрай у горадзе Копршыўніцэ. Самая буйная кампанія машынабудаўнічай прамысловасці Чэхіі. Асноўнай прадукцыяй з'яўляюцца грузавыя аўтамабілі, якія кампанія вырабляе з 1898 года. 75% прадукцыі ад агульнага аб'ёму грузавых аўтамабіляў Татра прызначана для экспарту.

Tatra, a.s.
Тып прадпрыемства, commercial vehicle manufacturer[d] і бізнес
Заснаванне 1850
Заснавальнікі Ignaz Schustala[d]
Краіна
Размяшчэнне Чэхаславакія Копршыўніцэ
Адрас
Галіна аўтамабілебудаванне
Прадукцыя трамваі, грузавыя аўтамабілі
Уласны капітал
  • 2,65 млрд Kč (31 снежня 2017)[3]
Абарот
  • 6,29 млрд Kč (2017)[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 563 млн Kč (2017)[3]
Чысты прыбытак
  • 561 млн Kč (2017)[3]
Актывы
  • 6,21 млрд Kč (31 снежня 2017)[3]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 889 чал. (2017)[3]
Матчына кампанія Czechoslovak Group[d]
Даччыныя кампаніі TATRA EXPORT[d][3] і Tatra Metalurgie[d][3]
Сайт www.tatra.cz
Tatra T-613

Аддзяленні фірмы размешчаны ў Чэхіі (Прага-Сміхаў — тралейбусы, трамваі, цягнікі), Маравіі (Копржыўніцэ — грузавыя аўтамабілі) і Славакіі (Браціслава, Баноўце-над-Бебравоу, Чадца).

Гісторыя

правіць

Фірму заснаваў у 1850 годзе Ігнац Шустала пад назвай «Schustala & Company». Кампанія вырабляла калыскі і брычкі. У 1860-х гадах фірма мела заводы не толькі на тэрыторыі Чэхіі, але і ў Берліне, Вене, Вроцлаве, Кіеве і Чарнаўцах.

У 1882 годзе пачала вырабляць чыгуначныя вагоны. У 1891 годзе кампанія была пераназваная ў «Nesselsdorfer Wagenbau-Fabriksgesellschaft».

У 1897 годзе выпусціла першы легкавы аўтамабіль у Цэнтральнай Еўропе — «Прэзідэнт» (Präsident).

У 1918 годзе з'явілася новая назва — «Kopřivnická vozovka as», а ў 1919 годзе кампанія пачала выкарыстоўваць значок з надпісам «Tatra» - у гонар горнай сістэмы Татры. Брэнд Tatra ўпершыню з'явіўся толькі ў 1919 годзе на чатырохтонным грузавіку NW TL4 і легкавым NW U. Згодна з карпаратыўным летапісам, сваім паходжаннем назва Tatra абавязана вынікам паспяховых выпрабаванняў тармазных механізмаў легкавога аўтамабіля серыі U ў гарах Татрах.

У 1923 годзе на аўтамабіле Tatra 11 ўпершыню была ўжытая хрыбтовая рама, якая стане візітнай карткай кампаніі.

Пасля Другой сусветнай вайны фірма была нацыяналізаваная. Фірма вырабляла грузавікі і легкавыя аўтамабілі класа «люкс».

У 1992 ўладальнікамі кампаніі сталі Джэральд Грынвалд, Джэк Рутэрфорд і Дэвід Шэлбі. У 1996 была спроба ўцягнуць кампанію ў славацкі холдынг SIPOX. Двума гадамі пазней Tatra зноў аказваецца пад кантролем дзяржавы.

У 1998 годзе была выпушчаная апошняя легкавая Tatra — T700, пасля чаго вытворчасць стала спецыялізавацца выключна на грузавіках.

У 2001 чэшскі ўрад прыняў рашэнне прадаць кампанію (91,6% акцый) амерыканскай SDC International. Тая, у сваю чаргу, захаваўшы за сабой кантрольны пакет, рэалізавала 40,6% акцый Tatra свайму стратэгічнаму акцыянеру — карпарацыі «Terex». Пазней, у 2003-м, SDC International перадала Terex усе свае акцыі.

У 2006 годзе ўтвораны холдынг Tatra Holdings s.r.o., куды ўвайшлі чатыры інвестара — брусельская KBC Private Equity, індыйская Vectra Ltd. (Партнёр Tatra па сумеснаму прадпрыемству ў Індыі), амерыканскі інвестар Сэм Айд і чэшская кампанія «Meadow Hill» (уладальнік апошняй Рональд Адамс ўзначаліў пасля савет дырэктараў Tatra a.s. і стаў яе генеральным дырэктарам). 91,6% акцыі Tatra былі выкупленыя ў Terex, пакінутыя 8,4% належаць дробным інвестарам і фізічным асобам).

Пасля, гэтыя чатыры інвестара Tatra Holdings s.r.o. прадалі частку (у роўнай прапорцыі) сваіх акцый кампаніі DAF NV (усяго 19%).

Прадукцыя

правіць

Цяжкія грузавыя аўтамабілі вытворчасці Tatra неаднаразова выкарыстоўваліся як колавая база для рознай цяжкай ваеннай тэхнікі, а таксама як транспартныя сродкі ваеннага прызначэння (напрыклад, 152-мм самаходная гармата-гаўбіца vz.77 «Дана»). Tatra вырабляе паўнапрывадныя аўтамабілі з колавай формулай ад 4 × 4 да 12x12 (шасцівосевыя).

У цяперашні час кампанія вырабляе цяжкія грузавікі з хрыбтовай рамай, якая дазваляе будаваць аўтамабілі больш лёгкія, чым з апорнай рамай. У спалучэнні з дызельнымі рухавікамі паветранага астуджэння гэта дазваляе паменшыць вагу аўтамабіля і робіць іх больш эканамічнымі. Стваральнік хрыбтовай рамы - Ганс Ледвінка.

Аўтамабілі «Tatra» — неаднаразовыя пераможцы Ралі Дакар.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць