The International 10 — дзясяты чэмпіянат свету па камп’ютарнай гульні «Dota 2» жанр MOBA. Быў арганізаваны «Valve», кампаніяй-распрацоўшчыкам гульні. Асноўны этап турніру праходзіў з 7 па 17 кастрычніка 2021 года ў Бухарэст, Румынія. Прызавы фонд турніру склаў 40 мільёнаў долараў.

Першапачаткова турнір планавалася правесці ў Швецыі, але ўлады краіны адмовіліся ўносіць турнір у спіс спартыўных мерапрыемстваў, якім дазволеныя некаторыя паслабленні ў сувязі з пандэміяй COVID-19[1], з-за чаго дата турніру была перанесена са жніўня на Кастрычнік на час пошуку іншага месца. Асноўная частка турніру падзелена ў 2 этапы: групавы этап і плэй-оф[2].

У асноўным этапе турніру ўдзельнічала 18 каманд. Галоўным трафеем з’яўляецца Эгіда чэмпіёнаў. Прамыя запрашэнні на The International атрымалі 12 каманд, якія прымалі ўдзел у спаборніцтвах серыі Dota Pro Circuit 2020/2021 (DPC) і якія атрымалі найбольшую колькасць ачкоў за сезон. Яшчэ 6 каманд былі вызначаны па выніках кваліфікацый, якія праводзіліся ў 6 рэгіёнах з 23 чэрвеня па 10 ліпеня[2]. Фінал турніру скончыўся перамогай «Team Spirit» над «PSG.LGD» з лікам 3:2, за яго ходам анлайн назірала рэкордныя 2,1 млн гледачоў. Таксама «Team Spirit» стала першай расійскай камандай, якая перамагла на турнірах «The International».

Крыніцы правіць

  1. VALVE ОБЪЯВЛЯЕТ, ЧТО THE INTERNATIONAL 10 НЕ СОСТОИТСЯ В СТОКГОЛЬМЕ (руск.). ESTNN (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.
  2. а б Турнир The International 2021 по Dota 2 (руск.). dota2.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2021. Праверана 4 кастрычніка 2021.