Thymus camphoratus — від раслін сямейства ясноткавыя (Lamiaceae), эндэмік Партугаліі.

Thymus camphoratus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thymus camphoratus Hoffmanns. & Link, 1809


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2878271
EOL  5371841
IPNI  460994-1
TPL  kew-204555

Апісанне

правіць
 

Сцёблы ад прыпаднятых да разгалістых, моцна разгалінаваныя, 20-40 см даўжынёй. Маладыя сцёблы чатырохкутныя, з вельмі кароткімі валасінкамі. Лісце вузка яйцападобнае, даўжынёй 3-5 мм, звілістае, голае.

Прыкветкі шырока яйцападобныя, часта баграністыя. Кветкі сабраныя ў паўшарападобныя галоўкавыя суквецці, 10-15 мм папярок. Чашачка 4-6 мм; трубка 2-2.5 мм, апушаная. Вяночак 5-8 мм, ружовы або малінавы. Пылавік барвовы. Арэшкі 0.7-0.9 × 0.6-0.7 мм, яйцападобныя, эліпсоідныя, цёмна-карычневыя. 2n = 30[3][4].

Цвіце з канца сакавіка па чэрвень. Расліна можа выкарыстоўвацца як араматычная трава[5].

Распаўсюджанне

правіць

Эндэмік паўднёвага і паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Партугаліі[3][6][4][5].

Расце на стабілізаваных выдмах, пясчаных вапняках ля мора[4].

Пагрозы і ахова

правіць

Найважнейшай пагрозай з’яўляецца пашырэнне гарадскіх плошчаў і турыстычных тэрыторый і звязаных з імі інфраструктур[5].

Thymus camphoratus уваходзіць у спіс прыярытэтных відаў у дадатку II Дырэктывы аб асяроддзі пражывання і ў дадатку I да Канвенцыі аб ахове еўрапейскай дзікай прыроды і прыродных месцапражыванняў (Бернская канвенцыя). У Партугаліі расліна ахоўваецца законам[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б The Alpine Garden Society. Праверана 10.09.2018. (англ.)
  4. а б в Flora Vascular. Архівавана з першакрыніцы 19 вересня 2020. Праверана 10.09.2018. (ісп.)
  5. а б в г Thymus camphoratus. The IUCN (17 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 вересня 2018. Праверана 10.09.2018. (англ.)
  6. Euro+Med Plantbase. Архівавана з першакрыніцы 10 вересня 2018. Праверана 10.09.2018. (англ.)