Torreya
Torreya — род вечназялёных хвойных дрэў сямейства Цісавыя[1].
Torreya | ||||||||||||||
Torreya taxifolia | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Torreya Arn. (1838), nom. cons. | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
Torreya taxifolia Arn.
| ||||||||||||||
|
Род названы ў гонар Джона Торы (англ.: John Torrey, 1796—1873), амерыканскага батаніка, лекара і хіміка, даследчыка флоры ЗША, першага прафесійнага батаніка Новага света.
Батанічнае апісанне
правіцьНевялікія або сярэднія дрэвы, якія дасягаюць 5-20 (рэдка 25) м у вышыню.
Лісце лінейнае, 2-8 см даўжынёй і 3-4 мм шырынёй, жорсткае, з вострым канцом.
Расліны могуць быць як аднадомнымі, так і двухдомнымі. Мужчынскія шышкі 5-8 мм даўжынёй, растуць скапленнямі, жаночыя растуць адзінкава або скапленнямі з 2-8.
Насенне 2-4 см даўжынёй, пакрыта мясістай абалонкай; насенне некаторых відаў, напрыклад, Torreya nucifera, ядомае.
Усе часткі расліны маюць дастаткова непрыемны пах[2].
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьТры віды растуць ва Усходняй Азіі, два — у Паўночнай Амерыцы.
Віды
правіцьЗгодна з The Plant List, на 2013 год род уключае шэсць відаў[3]:
Зноскі
- ↑ У некаторых класіфікацыях род адносяць да сямейства Cephalotaxaceae
- ↑ Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов и Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1949. — Т. I. Голосеменные. — 464 с. — 3 000 экз.
- ↑ Torreya: інфармацыя ў базе дадзеных The Plant List. (англ.) (Праверана 12 студзеня 2016)
Спасылкі
правіць- Торрейя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)