Volkswagen Jetta

(Пасля перасылкі з VW Jetta)

Volkswagen Jetta — аўтамабіль кампакт-класа (C). Вырабляецца кампаніяй Volkswagen Group. Распрацаваны на базе VW Golf.

З 1979 года было выпушчана шэсць пакаленняў. Для еўрапейскага рынку выпускаліся пад назвамі: Jetta I, Jetta II, Vento, Bora, Jetta V і Jetta VI. За межамі Еўропы Vento і Bora выпускаліся пад асноўнай назвай — Jetta III і Jetta IV адпаведна.

Jetta I (1979—1984) правіць

 

Першае пакаленне Volkswagen Jetta (VW Typ 16) дэбютавала ў 1979 годзе ў Франкфурце. Машына прапаноўвалася ў двух варыянтах — з двума ці чатырма дзьвярыма. Канструктыўна Jetta і Golf былі ідэнтычныя. Знешне седан адрозніваўся не толькі задняй часткай, але і прамавугольнымі фарамі.

У свой ​​дэбютны год — 1979, VW Jetta I паказаў самыя высокія паказчыкі продажаў: 90 000 аўтамабіляў.


Галерэя правіць

Jetta II (1984—1992) правіць

 
Volkswagen Jetta II
 
Volkswagen Jetta II

Другое пакаленне Jetta з’явілася ў 1984 годзе. Седан стаў буйней, яго аснашчэнне багацей, а аб’ём багажніка павялічыўся з 377 да 550 літраў.

У 1989 годзе машына перанесла лёгкі фэйсліфтынг — сталі шырэй бамперы, змянілася рашотка радыятара.

Вытворчасць у Кітаі правіць

У 1991 годзе Jetta II стала першай мадэллю сумеснага прадпрыемства FAW-Volkswagen.

Аўтамабіль кожны год уваходзіў у пяцёрку бэстсэлераў мясцовага рынку, а таксапаркі ў кітайскіх гарадах складаюцца пераважна з іх[1].

У 2013 годзе вытворчасць была спынена.

Vento/Jetta III (1992—1998) правіць

Volkswagen Vento (1992–1998)

Седан трэцяга пакалення дэбютаваў у Еўропе ў 1992 годзе пад новай назвай — Volkswagen Vento, але на паўночна-амерыканскім рынку назва Jetta захавалася. Прапаноўвалася толькі ў чатырохдзверным варыянце.

Рухавікі правіць

Ад пачатку ўсталёўваліся бензінавыя рухавікі 1,6 (75 к.с.), 1,8 (75 к.с.), 1,8 (90 к.с.), 2,0 (115 к.с.), 2,8 VR6 (174 к.с.), дызель 1,9 D (64 к.с.), турбадызель 1,9 TD (75 к.с.). У 1993 годзе да шэрагу дадаўся турбадызель 1,9 TDI (90 к.с.), у 1995 — дызель 1,9 SDI (64 к.с.), у 1996 — бензінавы 1,6 (100 к.с.) і турбадызель 1,9 TDI (110 к.с.).

Bora/Jetta IV (1998—2005) правіць

Volkswagen Bora (1998–2005)

У 1998 годзе ў Еўропе, Паўднёвай Амерыцы і ў Кітаі седан на базе Golf IV быў прадстаўлены пад назвай VW Bora. У Паўночнай Амерыцы і Паўднёвай Афрыцы — пад назвай «Jetta». Праз год пачаўся выпуск ўніверсала.

З 2007 года пасля мадэрнізацыі мадэль вырабляецца ў Кітаі пад назвай City Jetta. Мадэрнізаваны варыянт Jetta IV працягвае прадавацца ў Паўднёвай Амерыцы, Мексіцы (з 2011 года як Volkswagen Clásico), Канадзе і Кітаі. У большасці з гэтых краін прапануецца паралельна з Jetta V.

Рухавікі

Найменшым у шэрагу быў бензінавы 1,4 магутнасцю 75 к.с. Наступнымі ў гаме былі бензінавыя 1,6 (101 к.с.), 1,8 (125 к.с.), 2,0 (115 к.с.) і 1,8 Turbo (150 або 180 к.с.). Топавыя мадыфікацыі абсталёўваліся рухавікамі VR5 аб’ёмам 2,3 (магутнасці 150 і 170 к.с.) і VR6 аб’ёмам 2,8 магутнасцю 204 к.с. з шасціступеньчатай каробкай перадач і серыйным поўным прывадам[2]. Усе дызельныя рухавікі мелі аб’ём 1,9 л: атмасферны магутнасцю 68 к.с. і турбадызельныя магутнасцю 90, 110, 115, 130 i 150 к.с.

Трансмісія і хадавая частка
  • Каробкі перадач:
    • механічная, пяціступеньчатая; перадатачныя лікі: I — 3,30, II — 1,94, III — 1,31, IV — 1,03, V — 0,84, задні ход — 3,06, галоўная перадача — 3,94.
    • механічная, шасціступеньчатая;
    • аўтаматычная, чатырохступеньчатая;
    • аўтаматычная, пяціступеньчатая;
    • аўтаматычная, шасціступеньчатая;
  • Падвеска:
са стабілізатарам папярочнай устойлівасці; спераду — незалежная, тыпу MacPherson; ззаду — падоўжныя рычагі, звязаныя пругкай папярочнай бэлькай.
  • Тармазы:
дыскавыя, з узмацняльнікам і ABS, спераду — вентыляваныя.

Jetta V (2005—2010) правіць

Volkswagen Jetta V (2005–2010)

У студзені 2005 года на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе дэбютавала пятае пакаленне Jetta.

Паўднёваафрыканская мадэль прадавалася пад назвай базавай Bora II, а ў «багатых» версіях пад традыцыйнай назвай — Jetta V. У Кітаі — пад назвай Sagitar, таму што прадаецца адначасова з папярэдняй Jetta/Bora (якая пасля рэстайлінга завецца там City Jetta).

Рухавікі правіць

Jetta V дэбютавала з бензінавымі рухавікамі 1,6 (102 к.с.), 1,6 FSI (115 к.с.), 2,0 FSI (150 к.с.) і 2,0 TFSI (200 к.с.) і турбадызелямі 1,9 TDI (105 к.с.) і 2,0 TDI (140 к.с.)[3]. У наступным годзе да шэрагу рухавікоў далучыўся бензінавы 1,4 TSI (у двух варыянтах магутнасці — 140 і 170 к.с.), а таксама 170-моцны турбадызель 2,0 TDI.

У 2007 годзе Jetta атрымала яшчэ два рухавікі: бензінавы 1,4 TSI (122 к.с.) і турбадызель 1,9 TDI BlueMotion (105 к.с.). У 2008 годзе былі дададзеныя бензінавы 1,4 TSI (160 к.с.) і турбадызель 2,0 TDI CR (у варыянтах 140 і 170 к.с.), а ў 2009 годзе — турбадызель 1,6 TDI (105 к.с.).

Jetta VI (2010—2018) правіць

Volkswagen Jetta VI (2010–2015)
Volkswagen Jetta VI (2015–2018)

У 2010 годзе Volkswagen прадставіў Jetta шостага пакалення. Продажы у Еўропе пачаліся ў студзені 2011 года.

Машына пабудавана на платформе Golf VI, аднак у адрозненне ад папярэднікаў больш не мае агульных кузаўных панэляў з хэтчбэкам — усе элементы кузава з’яўляюцца арыгінальнымі.

На еўрапейскім рынку VW Jetta прапаноўваецца з шасцю рухавікамі. 1,2-, 1,4- і 2,0-літровыя бензінавыя з непасрэдным упырскам паліва, якія развіваюць 90, 105, 160 і 200 к.с., і двума дызельнымі аб’ёмам 1,6- і 2,0-літра, магутнасцю 105 і 140 к.с. адпаведна.

На беларускім рынку прапануецца з двума бензінавымі маторамі: 1,6-літровы рухавік MPI (86 і 105 к.с.), 1,4-літровы турбіраваны рухавік TSI (122 і 150 к.с.)[4]. Каробкі перадач: 5- і 6-ступеньчатая механічная, 6-ступеньчаты аўтамат і 7-ступеньчатая рабатызаваная DSG.

На еўрапейскай Jetta ўжыта мадэрнізаваная падвеска ад «Гольфа» з павялічанай каляінай і з іншымі наладамі спружын і амартызатараў. У амерыканскага седана ў задняй падвесцы — тарсіённая бэлька.

У 2015 годзе аўтамабіль быў мадэрнізаваны. Абноўленая Jetta адрозніваецца іншым пярэднім бамперам, рашоткай радыятара і фарамі са святлодыёднымі секцыямі дзённых хадавых агнёў.

Jetta VII (з 2018) правіць

Volkswagen Jetta VII

Седан Jetta сёмага пакалення дэбютаваў на аўтасалоне ў Дэтройце ў студзені 2018 года[5]. Праз некалькі месяцаў вытворчасць стартавала на заводзе ў Пуэбла (Мексіка). Выпуск машыны таксама наладжаны ў Кітаі пад назвай Sagitar.

Галоўнай зменай стаў пераход на модульную платформу MQB. Аўтамабіль трохі павялічыўся ў габарытах: даўжыня вырасла на 43 мм і дасягнула 4 702 мм, шырыня роўная 1 799 мм (+21 мм), вышыня — 1 459 мм (+6 мм), памер колавай базы складае 2 686 мм (+35 мм).


Зноскі

  1. У Кітаі зняты з вытворчасці седан Volkswagen Jetta, які выпускаўся 22 гады Архівавана 3 лютага 2014. // autoreview.ru (руск.)
  2. Używany Volkswagen Bora. Krzyżówka Golfa IV z Passatem (польск.). motofakty.pl (6 лютага 2017). Праверана 27 мая 2023.
  3. Używany Volkswagen Jetta (2005—2010). Zalety, wady i typowe usterki (польск.). motofakty.pl (27 верасня 2016). Праверана 27 мая 2023.
  4. VW Jetta 2015: тонкая огранка (руск.). abw.by (20 мая 2015). Праверана 27 мая 2023.
  5. VW представил седьмое поколение Jetta (руск.). av.by (15 студзеня 2018). Праверана 15 сакавіка 2020.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць