Фіялка Селькірка

(Пасля перасылкі з Viola selkirkii)

Фіялка Селькірка[3] (Vīola selkīrkii) — від травяністых раслін роду Фіялка (Viola) сямейства Фіялкавыя (Violaceae).

Фіялка Селькірка

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Viola selkirkii Pursh ex Goldie, 1822


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505720
NCBI  316496
EOL  484243
GRIN  t:429821
IPNI  325433-2
TPL  kew-2459696

Апісанне правіць

Шматгадовая бессцябловая травяністая расліна вышынёй 8-20 см. Карэнішча тонкае, даўжынёй 3-4 см, не галінаванае, светлае.

Прыкаранёвае лісце шматлікае, з хвосцікам даўжынёй 1,5-11 см, круглява-яйкападобнай або яйкападобнай формы, сабранае ў разетку. Прылісткі ланцэтныя. Кветкі даўжынёй 1,2-2,2 см, бледна-фіялетавага колеру, размешчаныя на слабаапушаных кветаножках. Цвіце ў красавіку — пачатку мая, плады спеюць у чэрвені. Плод — яйкападобная тупая каробачка даўжынёй каля 7 мм[4][5].

Насяляе ў сырых хвойных і змешаных лясах, у забалочаных ялова-хваёвых і ялова-бярозавых супольнасцях[4].

Лік храмасом 2n=24[5].

Від апісаны з Паўночнай Амерыкі[5].

Класіфікацыя правіць

Таксанамія правіць

  яшчэ 34 сямействы
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 200 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Фіялка    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Фіялкавыя     від Viola selkirkii
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 15 родаў  
     

Сінаніміка правіць

Паводле The Plant List у сінаніміку віду ўваходзяць:[6]

Арэал правіць

У Расіі сустракаецца ў Сібіры; на Далёкім Усходзе і Каўказе, на поўначы еўрапейскай часткі. За мяжой расце ў Скандынавіі, Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы[4].

Ахоўны статус правіць

Від занесены ў шэраг Чырвоных кніг суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Сустракаецца на тэрыторыях шэрагу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Расіі[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Фиалка Селькирка на сайте Красной книги Татарстана(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2014. Праверана 1 кастрычніка 2014.
  5. а б в Безделева 1987, с. 107—108.
  6. Гл. картку таксона на The Plant List
  7. Фиалка Селькирка. ООПТ России. Праверана 19 студзеня 2014.

Літаратура правіць

  • Безделева Т. А. Viola selkirkii Pursh ex Goldie — Фиалка Селькирка // Сосудистые растения советского Дальнего Востока : в 8 т. / отв. ред. С. С. Харкевич; ред. тома С. К. Черепанов. — Л. : Наука, 1987. — Т. 2. — С. 107—108. — 446 с. — 2000 экз. — ISBN 5-02-026590-X.
  • Губанов И. А. и др. 321. Viola selkirkii Pursh ex Goldie (V. umbrosa Fries) — Фиалка Селькирка, или теневая // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3 т. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл., 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 576. — ISBN 9-87317-128-9.

Спасылкі правіць

  • Фиалка Селькирка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 20 студзеня 2014)