«Voices From Belarus» (бел.: Галасы з Беларусі) — арганізацыя, створаная ў ліпені 2020 года ініцыятыўнай групай валанцёраў пад кіраўніцтвам Аляксандры Зверавай[1] для распаўсюду за межамі краіны актуальных навін і інфармацыі пра сацыяльнай і палітычнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь[2][3].

Voices from Belarus
Тып Медыя
Год заснавання ліпень 2020
Заснавальнікі Аляксандра Зверава
Ключавыя фігуры Галоўны рэдактар: Яўгеній Андрэйчык
Вэб-сайт voicesfrombelarus.org

АпісаннеПравіць

Спачатку праект ствараўся, каб паказаць пераслед палітычных апанентаў і іх прыхільнікаў у перадвыбарны перыяд. З часам больш сфакусаваўся на навінах[4], а таксама гісторыях людзей, на жыццё якіх паўплывалі падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.

3 снежня 2021 года МУС Рэспублікі Беларусь прызнала Voices from Belarus экстрэмісцкім фарміраваннем[5][6].

МэтаПравіць

Зараз галоўная мэта праекта — інфармаванне сусветнай супольнасці пра парушэнні правоў чалавека, гвалт і іншыя злачынствах супраць цывільнага насельніцтва, якія адбываюцца ў Беларусі[7]. Для гэтага каманда збірае і перакладае артыкулы ў прэсе[8], пасты ў сацыяльных сетках і відэа, якія змяшчаюць праўдзівыя гісторыі ахвяр і злачынстваў. Створаны кантэнт распаўсюджваюць праз каналы праекта ў сацыяльных сетках.

Зноскі

СпасылкіПравіць