XVIII з’езд КП(б)Б
Васемнаццаты з'езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Адбыўся 15 — 20 мая 1940 годзе ў Мінску; 577 дэлегатаў з рашаючым і 194 з дарадчым голасам ад 59 853 членаў і кандыдатаў у члены партыі.
Парадак дня
правіць- справаздачны даклад ЦК КП(б)Б (П. К. Панамарэнка);
- справаздачны даклад Рэвізійнай камісіі КП(б)Б (В. Я. Сядых);
- выбары ЦК і Рэвізійнай камісіі КП(б)Б.
Рашэнні з'езда
правіцьЗ'езд вітаў прыняцце ў 1939 годзе Дэкларацыі Народнага сходу Заходняй Беларусі аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі сацыялістычнага ладу і «ўз'яднання» яе з БССР, адзначыў, што тэрыторыя і насельніцтва рэспублікі павялічыліся амаль у 2 разы, але неабходна ачысціць новыя тэрыторыі ад буржуазных элементаў, пільна правяраць кіруючыя кадры на «палітычную сталасць». Падвёў вынікі развіцця прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі за 2 гады, вызначыў план сацыялістычнага пераўтварэння ў заходніх абласцях БССР, неабходнасць умацавання заходніх рубяжоў краіны. У дакладзе адзначалася праца партыйных арганізацый па выяўленні «ворагаў народа», ліквідацыі вынікаў іх злачыннай дзейнасці, неабходнасць больш уважлівага вывучэння марксісцка-ленінскай тэорыі.
За справаздачны перыяд у шэрагі КП(б)Б прынята 12 072 члена і 25 745 кандыдатаў у члены партыі, колькасць партыйных арганізацый павялічылася з 2336 да 4084, кандыдацкіх груп з 323 да 812. Выбраны ЦК КП(б)Б з 69 чалавек і 45 кандыдатаў, Рэвізійная камісія з 29 членаў. На пленуме 20 мая 1940 года ў Бюро ЦК КП(б)Б 1-м сакратаром ЦК КП(б)Б абраны П. К. Панамарэнка, сакратарамі — М. В. Кулагін, Н. Р. Грэкава, У. Н. Малін, Р. М. Байкачоў.
Літаратура
правіць- Макарэвіч, А. Ф., Міхнюк, У. М. Васемнаццаты з'езд КП(б)Б / А. Ф.Макарэвіч, У. М. Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 2. Беліцк — Гімн / БелЭн; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с.: іл. — С. 226. — ISBN 5-85700-142-0.