Уладзімір Нічыпаравіч Малін
Уладзі́мір Нічы́паравіч Ма́лін (11 (24) ліпеня 1906, п. Яконава Цвярской губерні, Расійская імперыя — 30 студзеня 1982, г. Масква) — савецкі партыйны дзеяч. Член партыі з 1926 года, член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1956—1966). Сакратар ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.
Уладзімір Нічыпаравіч Малін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Владимир Никифорович Малин | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада адноўлена | ||||||
Пераемнік | Іван Тур | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Ванееў | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада ўтвораная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада ўтвораная | ||||||
Пераемнік | Цімафей Гарбуноў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марк Рэпінскі | ||||||
Пераемнік | Іван Макараў | ||||||
Нараджэнне |
11 (24) ліпеня 1906 |
||||||
Смерць |
30 студзеня 1982 (75 гадоў) |
||||||
Партыя | УКП(б) (з 1926) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскі камуністычны універсітэт(1933), пасля на партрабоце.
У 1938—1939 гадах першы сакратар Магілёўскага абкама КП(б) Беларусі.
У 1939—1947 гадах сакратар ЦК КП(б) Беларусі, адначасова ў 1942—1944 гадах начальнік Палітупраўлення Цэнтральнага штаба партызанскага руху і намеснік яго начальніка. Старшыня Рэспубліканскага камітэта дапамогі па абслугоўванню хворых і параненых байцоў і камандзіраў. З жніўня 1943 па 1947 год 3-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі.
У 1947—1949 гадах слухач курсаў перападрыхтоўкі пры ЦК УКП(б).
У 1949—1952 гадах сакратар Ленінградскага гаркама УКП(б).
У 1952—1954 гадах інспектар ЦК КПСС. Па некаторых дадзеных, пасля арышту А. М. Паскробышава выконваў яго абавязкі пры Сталіне[1].
У 1954—1965 гадах — загадчык агульным аддзелам ЦК КПСС.
У 1965—1970 гадах рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
З 1970 года на пенсіі.
Яго сын Б. У. Малін працаваў у НДІ-35[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Артыкул на сайце «Хронаса»
- Малин Владимир Никифорович . Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898—1991. Праверана 7 кастрычніка 2016.
- Гістарычная даведка на сайце альманаха «Расія. XX стагоддзе»