Марк Якаўлевіч Рэпінскі

савецкі беларускі партыйны дзеяч

Марк Я́каўлевіч Рэпі́нскі (1904, в. Восава, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — да 3 сакавіка 1966[1]) — дзеяч УКП(б), выконваючы абавязкі 3-га сакратара ЦК КП(б) Беларусі ў 1938 годзе.

Марк Якаўлевіч Рэпінскі
Марк Якаўлевіч Рэпінскі.png
Сцяг Першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП(б)Б
31 мая 1938 — кастрычнік 1938
Папярэднік пасада заснаваная, ён сам, як першы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці
Пераемнік Уладзімір Малін
Сцяг Першы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці
11 сакавіка 1938 — 28 мая 1938
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная, ён сам, як першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП(б)Б
Сцяг в. а. 3-га сакратара ЦК КП(б)Б
25 кастрычніка 1937 — 10 чэрвеня 1938
Папярэднік Уладзімір Патапейка
Пераемнік Надзея Грэкава
Нараджэнне 1904
Партыя УКП(б) (1927)
Дзейнасць партыйны лідар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1904 годзе ў в. Восава Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні ў сям’і селяніна-серадняка[2]. Беларус[2]. Член УКП(б) з лістапада 1927 года.

Скончыў сельскую школу ў Гавяновічах Рэчыцкага павета Гомельскай губерні ў 1916 годзе, тры класы прафтэхнічнай школы металістаў у Рэчыцы, вячэрні радыётэхнікум ў Ленінградзе[1].

З лістапада 1924 па чэрвень 1925 года сакратар сельсавета ў Балашаўке. У чэрвені-кастрычніка 1925 года навучэнец курсаў паштова-тэлеграфных адміністрацыйных работнікаў у Мінску. З кастрычніка 1925 па кастрычнік 1926 года работнік паштова-тэлеграфнай канторы на станцыі Калінкавічы Мазырскай акругі. З кастрычніка 1926 па студзень 1928 года чырванафлоцец у Кранштаце. Са студзеня 1928 па кастрычнік 1937 года працаваў у Ленінградзе, да 1931 года на флоце, пасля на партыйнай рабоце. З 25 кастрычніка 1937 да сакавіка 1938[1] года 3-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі. З сакавіка па верасень 1938 года першы сакратар Аргбюро ЦК КП(б)Б па Магілёўскай вобласці, першы сакратар Магілёўскага абкама КП (б)Б. З верасня 1938 па ліпень 1941 года дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва БССР[1]. З ліпеня 1941 на службе на Балтыйским флоце: камандзір узвода, пасля роты службы назірання і сувязі Кранштацкага ўмацаванага сектара, з 1942 года камандзір роты асобнага батальёна сувязі. Са жніўня 1942 па красавік 1945 тэхнік, старшы радыст склада № 200 аддзела сувязі флоту, з красавіка 1945 па студзень 1948 года ў службе радыёлакацыі флоту. Са студзеня 1948 старшы афіцэр Ленінградскага інстытута № 6 ВМС. У лютым 1954 працягваў працаваць на гэтай пасадзе. Партыйныя дакументы былі пагашаныя Ленінградскім гаркамам КПСС 3 сакавіка 1966 года, як памерлага[1].

Член Бюро ЦК КП(б) Беларусі (1938—1939), ЦК КП(б) Беларусі (1938—1940).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Филиппов С. Г. Территориальные руководители ВКП(б) в 1934—1939 гг. : справочник / под общ. ред. А. Б. Рогинского. — М.: Политическая энциклопедия, 2006. — С. 497—498. — 679 с. — 700 экз. — ISBN 978-5-8243-2057-2.

СпасылкіПравіць