Міхаіл Васілевіч Кулагін
Міхаі́л Васі́левіч Кула́гін (1900 г., в. Марчугі Маскоўскай губерні — 31 ліпеня 1956, Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Міхаіл Васілевіч Кулагін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генадзь Пугаўкін | ||||||
Пераемнік | Іван Якаўлеў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кузьма Кісялёў | ||||||
Папярэднік | Васіль Шышкоў | ||||||
Пераемнік | Іван Крупеня | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кузьма Кісялёў | ||||||
Пераемнік | Апанас Кавалёў | ||||||
Нараджэнне |
1900 |
||||||
Смерць |
31 ліпеня 1956 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | УКП(б) (1928) | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям'і.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1914 годзе — працаваў па найму ў Маскве. У 1918—22 служыў у Чырвонай арміі, уступіўшы ў 39-й Xамоўнічэскі працоўны полк. Удзельнік баёў пад Петраградам і на Польскім фронце. У 1923—28 — на службе ў міліцыі ў Маскве. У 1928—33 — інструктар, загадчык арганізацыйнага аддзела, сакратар Сакольніцкага раённага савета. З 1933 па 1934 — загадчык агітацыйна-масавага аддзела Нова-Вясковага райкама партыі Маскоўскай вобласці. У 1934 годзе абраны старшынёй Нова-Вясковага райвыканкама Маскоўскай вобласці.
У 1937 годзе накіраваны ў Беларусь на пасаду старшыні Слуцкага гарвыканкама. З красавіка па ліпень 1938 года — Старшыня Арганізацыйнага камітэта Прэзідыума ЦВК — Вярхоўнага Савета Беларускай ССР па Мінскай вобласці. З ліпеня[1] па снежань 1938 года — намеснік старшыні СНК Беларусі. У 1938—39 — наркам земляробства і намеснік старшыні СНК БССР. З лістапада 1939 па май 1941 — 2-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі.
У 1941 годзе прызначаны 1-м сакратаром Новасібірскага абкама УКП(б). З прычыны цяжкай хваробы 13 студзеня 1949 вызвалены ад пасады 1-га сакратара Новасібірскага абкама і накіраваны на курсы перападрыхтоўкі пры ЦК УКП(б) у Маскву. Да сваёй смерці працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.
Быў дэлегатам XVII (1938) і XVIII (1940) з'ездаў КП(б) Беларусі. Абіраўся членам ЦК КП(б) Беларусі, членам бюро ЦК Кампартыі Беларусі (1939—1941), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1937—46), дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Новасібірскага аблсавета.
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ Інфармацыйнае паведамленне аб пасяджэнні першай сэссіі Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання 28 ліпеня 1938 года // Звязда. — 1938. — № 174. — С. 1.
Спасылкі
правіць- Н. А. Александров. «Созидатели»: очерки о людях, вписавших свое имя в историю Новосибирска / Е. А. Городецкий. — Клуб меценатов. — Новасібірск, 2003. — Т. ІІ. — С. 242—250. — 496 с.