Зорнае скопішча
Зорныя скопішчы — сукупнасці (групы) зорак, якія маюць агульнае паходжанне і звязаны паміж сабой сіламі ўзаемнага прыцягнення.
Для сфарміраваных зорных скопішчаў характэрна наяўнасць цэнтральнага згушчэння (ядра), абкружанага менш шчыльнай каранальнай вобласцю. У залежнасці ад знешняга выгляду, памераў, узросту і хімічнага складу адрозніваюць рассеяныя і шаравыя зорныя скопішчы.
Рассеяныя зорныя скопішчы (напрыклад, Гіяды, Плеяды) у Галактыцы канцэнтруюцца ў плоскасці сіметрыі Млечнага Шляху і маюць найбольшыя скорасці адносна Сонца; узрост да 1 млрд гадоў. Пры назіранні ў слабы тэлескоп раздзяляюцца на асобныя зоркі.
Шаравыя зорныя скопішчы (напрыклад, скопішча МЗ у сузор’і Гончых Псоў, М1З у сузор’і Геркулеса) маюць вялікую колькасць кампактна размешчаных зорак у выглядзе сферычнай або эліптычнай сістэмы; з цяжкасцю раздзяляюцца на асобныя зоркі нават у моцных тэлескопах. Утвараюць у Галактыцы сферычную падсістэму і канцэнтруюцца ў яе цэнтры; маюць узрост ад 5 да 15 млрд гадоў.
Наяўнасць пераменных зорак (напрыклад, тыпу RR Ліры) дазваляе вызначаць адлегласці да скопішчаў.
Літаратура
правіць- Шымбалёў А. А. Зорныя скопішчы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).