Герб Смаргоні

Версія ад 13:54, 25 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Герб Смаргоні — герб горада Смаргонь Смаргонскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2004 г. № 590.

Герб Смаргоні
Дэталі
Зацверджаны 1 снежня 2004
Шчыт
Іспанскі
Заснаванне 1 снежня 2004

Апісанне правіць

Герб уяўляе сабой іспанскі шчыт, у сярэбраным полі якога на чырвонай рашотцы намаляваны чорны мядзведзь, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдніх лапах герб Радзівілаў - на блакітным полі размешчаны тры чорныя паляўнічыя ражкі, злучаныя ў цэнтры муштукамі.

За аснову гербавага сюжэту ўзяты гістарычны факт існавання ў Смаргоні школы дрэсіроўкі мядзведзяў, так званай «Смаргонскай акадэміі», заснаванай у XVII стагоддзі Радзівіламі[1][2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць