Ёакім Трыер (нарв.: Joachim Trier; нар. 1 сакавіка 1974, Капенгаген) — нарвежскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Дальні родзіч дацкага рэжысёра Ларса фон Трыера[2].

Ёакім Трыер
нарв.: Joachim Trier
Дата нараджэння 1 сакавіка 1974(1974-03-01)[1] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 1258686

Біяграфія правіць

Адукацыю атрымаў у Еўрапейскім каледжы кіно[en] (Капенгаген). Пасля выпуску займаўся здымкамі рэкламных ролікаў і працаваў на тэлебачанні. Дэбютам у вялікім кіно стала карціна «Рэпрыза», прэм’ера якой адбылася 3 ліпеня 2006 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы Кінафестывалю ў Карлавых Варах. 9 верасня 2006 года Трыер адправіўся на 31-ы Міжнародны кінафестываль у Таронта, дзе добра зарэкамендаваў свой праект; стужкай зацікавіліся Харві і Боб Вайнштэйны і дапамаглі спрадзюсіраваць праект у ЗША. Другая праца, «Осла, 31-га жніўня» ўмацавала статус пачаткоўца і прынесла шырокую вядомасць у Еўропе і вялікую колькасць узнагарод. У наступнай працы, фільме «Грамчэй, чым бомбы», зняліся Ізабэль Юпер, Джэсі Айзенберг і Гэбрыэл Бірн. Стужка «Тэльма» атрымала поспех на кінафестывалях па ўсім свеце.

Фільмаграфія правіць

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2006
ф Рэпрыза Reprise рэжысёр, сцэнарыст
2011
ф Осла, 31-га жніўня Oslo, 31. august рэжысёр, сцэнарыст
2015
ф Грамчэй, чым бомбы Louder Than Bombs рэжысёр, сцэнарыст
2017
ф Тэльма Thelma рэжысёр, сцэнарыст
2021
ф Найгоршы чалавек у свеце Verdens verste menneske рэжысёр, сцэнарыст

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 чэрвеня 2019.
  2. Dana Stevens.. Hip Scandinavian Gloom (англ.). Slate (16 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2017. Праверана 22 лістапада 2017.

Спасылкі правіць